Слонца грэе, вецер вее,             Па стэпу разносіць             Тыя словы залатыя, —             Да касцоў даносіць.                   Ўчулі людзі праўды слова,                   Засьпявалі ціха                   Аб тым зьдзеку, паняверцэ,                   Панаваньню ліха.             Пан аконам — бочка піва. —             Цівуны у злосьці:             «Нуж-ма, хлопцы, жыва, жыва!             Бо зьдзяром да косьці!»                   Сорам, сорам!.. Люд пакорны                   Галавой схіліўся…                   Пане, пане — гадзе чорны,                   Каб ты зь сьвету збыўся!..» Адна за аднэю праносяцца зьявы, Мігцяцца безупынна абразы, Нявольнічы побыт, і сьлёзы крывавы, I зьдзек глузаваньня, уразы…         Туды, да няшчасных, у думцы сягае         Пясьняр гэніяльны прыгону         І Богу на небе любіць прысягае         Народ свой — любіці да скону.

25. *** Эх, сягоньня…

Эх, сягоньня, ў гэту ночку Я ўцяку адгэтуль проч! Шэрым воўкам па лясочку, Хай дагоніць, хто ахвоч!          Хай тагды сярод дарогі          Станець хто — ня будзе рад:          Чорны вуж абкруцідь ногі,          Буду вужам, буду гад! Хай тагды шукаюць ў лесе Цёмных, вузкіх, воўчых троп! Як арол у паднябесьсе, Я ўзьлячу над земскі строп.          Ў небе роўным, чыстым шляхам          Яснай зоркай палячу          І скачуся па-над дахам          Роднай вёскі і ўскрычу: — Гэй, хто ёсьць тут! Люд галодны, Люд пакутны! Да мяне! Станьма, брацьця, ў шых паходны — Наша гора праміне.          Досыць нам зь нядолі віці          Ценкі жыцьця  свайго пас,          Слухай, люд: прынёс я віці,          Хто за мною, брацьця? Час! Ўстануць, рушаць:  «Проч з дарогі! Хто нам хоча заступіць? Мы пайшлі, мы, люд убогі, Ўсё узяць ці ўсё згубіць…»          Думкі, думкі-звадыяшкі,          Ах, ня мучайце мяне!          Вам ўсё гульні, а мне цяжка,          Мне няволя не міне…

26. На сьмерць

Памёр ты, татачка, ўспакоіўся навекі! На вочы сумныя насунуліся векі, Прыціснула іх сьмерць мацьней за чужанца. I вот айца Ня стала, родны мой, ад сьмерці тваяе. О, сьмерць бязь літасьці, ратунак ты і кара! Нашто ж яму, як тая чорна хмара, Заслонай вечнаю ты стала прад вачмі? Скажы, сьлязьмі Нашто пасквапілась радзіны ты мае? Ах, родны, блізкі мой! Гаротны і бяздольны, Жыцьцё сваё, той шлях, няўдатны і нявольны, Ты з больлю цяжкаю у сэрцы перабыў I свой згубіў Апошні стон, адзін, ў чужжсьцьве, ў цішы.
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×