28. Вясна

        Эх, вясна, вясна!..         Як прыйшла яна,         Прынясла сьвятла,         Прынясла цяпла,         Наліла ў лагох         Сьнегавой вады,         Расьцьвіла ў лугох,         Распляла сады,         Прабудзіўся лес         На вясеньні шум,         А глыбокі сум         Мне ў душу улез… Першыя гусі ужо праляцелі, Палі на рэчцы, узгорак абселі, Гвагалі доўга, нараду сабраўшы, Потым згадзіліся, дось пакрычаўшы, Ўзляцелі высока над сосны, над елі I недзе прапалі ў нябескім касьцелі… Ах, каб крыльля, крыльля мне I той лёт гусачы, Я прапаў бы ў гарыне, Хто б мяне і бачыў! Раз у пораз, раз у раз Ў неба б біў крыламі… Гусі, гусі, я да вас, Я лячу за вамі! Дзе былі вы? Што было там? Дзе жылі вы? Над балотам? Мо’ ля рэчкі? Мо’ ля хаткі? Ля сялібы майго таткі? Мае маткі, майго браткі Вы ня бачылі часамі? А сястрыцы? А дзявіцы, Маёй любы, Вы ня бачылі часамі? А у шлюбы Не зьбіраецца  сястрыца? Не? А люба, чараўніца?.. Ці там ймгліста, Ці там ясна? Красна? Міла? Гусі! Шчасна?..

29. Nocturno

Спаткаў сягоньня я сваю Нядолю, Знайшоў яе у сіненькім ляску. Брадзіў бяз мэты я, душа гарэла з болю, I думаў: будзе мне лягчэй у халадку.          Спаткаў, пазнаў яе і вось пытаю:          — Скажы ты мне, Нядоленька мая,          Багата жыцьця кніг яшчэ перачытаю?          Калі і на якой чытаньне скончу я? Скажы, ня крыйся мне, мая камратка, Дзянькі мае маркотныя чаму? Адзін ў адзін ідуць, ва ўсіх адна апратка, Як душы грэшныя ці вінныя каму.          Чаму, яшчэ скажы, мая ядына,          Люблю зямлю, вялікі жыцьця ток,          Як неба зорачкі, каханьнем моцным сына,          А сам — адлучаны ад дзераўца лісток? Яна у вочы люба мне зірнула, Ўзлажыла белы ручанькі на мне, Маўляў, сястра мая, да сэрца прыгарнула, Часамі так цябе каханка прыгарне.          — Чакай, харошы мой, пакінь задумы!          Душу сваю пытаньнямі ня муч,          Зірні на гэты лес, прыслухайся у шумы,          А можа, знойдзеш ты жыцьцёвы вечны ключ! Стаіць магутны лес, ізноў убраны Ў зялёны ліст дагледлівай рукой, I п’ець спажыўны клёк, старыя гоіць раны… Зірні: якая моц! Зірні, які спакой!          Штогод ўміраець ён парой асеньняй,          Каб зноў аджыць, убачыўшы вясну.          I гэтак ўсё ідзець чаргою пераменнай:          То скіне сон з вачэй, то зноў ідзець да сну. Расьцець дубочак тут, — які зялёны! Другі, стары, калодаю палёг; I сын ідзець ўгару, як бацька ў час мінёны, Што даў жыцьцё яму, а сам зваліўся ў мох.
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×