44. З. Б-ку

Хрыстос нарадзіўся! Хрыстос нарадзіўся! Сьпяваюць у небе анелі: Збавіцель для сьвету на сьвеце зьявіўся, Збавіцель, якога ня мелі!          «Хрыстос нарадзіўся!» Каб гэтая праўда          З’ісьцілася, браце, сягоньня…          Каб ўстала на сьвеце вялікая Праўда,          Што крыўду у цемры прагоне. «Хрыстос нарадзіўся!» Ці ж мала мы чулі Такую зь нябёс абяцанку? А вочы свае ледзь ад сну разамкнулі, — Няма і ня відна паранку!          «Хрыстос нарадзіўся!» А дзе ж яго знакі?          Цяпер я Тамаш і ня веру.          Здаецца мне сьвет, як і быў, адзінакі,          А ў ім лютаваньне над меру. «Хрыстос нарадзіўся!» Не, хіба што будзе Яго нараджэньне. Мы знаем, Яго дачакаюцца іншыя людзі, — Ня мы дачакаем.

45. Малітва

Я бачыў: Сын Яго стаяў На пушчы і маліўся I словы ў гневе прамаўляў, А твар слязьмі абліўся. — Ах, дай мне, Ойча, моцных слоў! Маланак слоў палючых, Бо кроў мая сачыцца зноў Із ранаў тых балючых… Дзівіся, Пане, слабы я, Саўсім ня маю сілы; Гарыць, баліць душа мая, — О, дай жа моцы, Мілы! Паглянь: паўсюдах з краю ў край Рабунак, глуз пануюць, I льецца сьмех тых чорных зграй, I ўсё зь зямлёй раўнуюць. Зірні: дзе пекнасьць тая, што Надаў нам, Міласьцівы? Тваіх правоў трымае хто, Братэрства, згоды хцівы? Схініся к нам Ты і абач: З гадзінай горш жывецца, Цяжэе боль, мацьнее плач, Галоў ўсё болі гнецца. Паслухай ноччу, ўдзень, Сьвяты, Скажы маўчаці звонам, — I колькі жальб пачуеш Ты! Зямля азьвецца стогнам… Узглянь: навокал чорны сьвет, Прыцьмена праўды слонца, Надзеі ў людзях болей нет, — Пашлі ж ім Абаронца! Ах, дай мне, Божа, гэткіх слоў, Зямля б ад іх траслася!.. Баляць бо раны мае зноў, I кроў зь іх палілася… Пашлю тады маланкі ў люд, Ў бясшчасны той брадзіці, Блішчэць, яскравець там і тут, Праўдзівы гнеў будзіці. Мільёны кіну перуноў У тых, каго я знаю, У тых, маю што сочуць кроў, У тую чорну зграю. Тагды ізноў, як колькі раз На сьвеце ўжо бывала, Настане Твой вялікі час, Твая засьвеціць хвала. Малюся ж, — дай мне гэтых слоў! Сцаліш мяне, паможаш;
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×