Хай сьвішча страшны біч, — пакорліва і ціха Ідзе разораю. Кіруе ім дзіця.          Жыві ж спакойна, вол, хадзі ў сваім ярме,          Цягай плугі і лій свой пот на пана,          Хаця ня ведаеш, якая рэч пашана.          Нашто яна табе? Сьляпому добра ў цьме,          Лягчэй ісьці яму дарогаю жабрачай… A ты — жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!

49. Муляру

— Муляр, слухай! Што кладзеш ты? — Дол сьмяротны, бачыш, — склеп. От, як скончу ўсё дарэшты, Буду мець рубель на хлеб.          — Слухай, муляр: пакідай ты          Сьмерці сховы мураваць —          Хай ня знаць іх! Уставай ты,          Пойдзем жыцьце будаваць. Бачыш: людзі, як бяздомкі, Ходзяць скрозь бяз ўласных хат? Я работнік спрытны, ёмкі, Пойдзем, муляр, пойдзем, брат!          Возьмем кельні, малаточкі,          Дзьве рыдлёўкі, вінкель, шнур,          Гукнем: «Людзі, галубочкі!          Хто ахвочы класьці мур? Мур вялікі, вольнай волі, Мур высокі да нябёс, Мур братэрсгва, роўнай долі, Мур для радасьці бязь сьлёз?»          От, убачыш, прыйдуць людзі          На ўспамогу ў грамадзе;          Кожан цэглу класьці будзе…          От дзе праца загудзе! Сьцены зробім чыста, гладка, Як з крышталю, столь, як шкло, Скажуць людзі: «Вось дык хатка! Роўнай ў сьвеце не было!»          Будзем есьці ў гэнай хаце          Смачны, чысты, пульхны хлеб.          Пойдзем, муляр, пойдзем, браце,          Хай другі канчае склеп!

Прыявы роднага

50. Вясна

Дзе дадуць — зраблю пазыку I найму сабе музыку, — Дудара зь яго дудою, Каб іграў ён моцна ёю.          «Грайка, грай! я засьпяваю,          Што цяпер на сэрцы маю…»          І дудар ужо іграе,          Маё сэрца так сьпявае: «Прападзі, мая жуда, Ўсё, што церпіць небарак, Ўсе нястаткі ды бяда, — Я счарнеў, глядзі, і так,          Толькі вус адзін бялявы…          Годзе мучыць! Я хачу          Сілы, працы і забавы          I вясельля уваччу…» А з чаго ж я узбуяўся? — Бо вясна ідзець да нас: Як убачыў — засьмяяўся I вясёлы стаў на час…          Грайка, грай! бо сэрца скача,          Яму трэба моцна граць;          А жуда няхай паплача —          Час яе і забываць…
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×