Гарыць душа, баліць ізноў… Вялікі! дай, як можаш!

46. Паэту

Што кажаш мне, паэт, a праўдзе тэй, што будзе? Мне сэрца кроіцца ад крыўды нашых дзён! A бачу добра й сам: ідуць да праўды людзі, Расьцець яе жаўнер, і шырыцца загон Марудна, братачка! I покуль сонца ўзыдзе, Дык вочы выесьць нам салёная раса, I покуль першы дзень людскога шчасьця прыйдзе, Мільёны сэрц праткне гароты злой каса. Пакінь, пакінь сьпяваць а праўдзе тэй, што ў небе! Яна чужая нам, таемных праўда сіл; Яна ня сходзіць к нам ў канечнае патрэбе, Калі пакуты дзень так довег і ня міл! Прашу цябе, мой брат, сьпявай аб нашым горы, Аб тым, што ёсьць цяпер і што даўней было, I што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры, I што ў мільёнах душ разоры правяло. Прашу цябе, сьпявай аб горы песьнь адну ты I наш гаротны лёс рабі яшчэ цяжэй, Тагды, убачыш сам, парвуцца духа путы I будзе ясны дзень да нас тагды бліжэй.

47. Слабасьці

Няхай душы, каторай Бог надаў любоў, Праклёны — грэх, — аб гэтым буду знаць я! Кляну цябе, кляну цябе ізноў і зноў,                I буду праклінаць я. То ж ты ка мне прыйшла, як волю адабраў Тыран маю, скуў цела ланцугамі, I думкі вольныя з душы павыдзіраў,                I растаптаў нагамі! То ж ты прыйшла тагды і стала ля вакна I ў вочы мне зірнула цераз краты, Ты, подлая, ніхто, як ты адна,                Ты будзь праклята! То ж ты мяне, як маці, моцна абняла, Сьлязой спаўчуцьця бледны твар абліла, Што хвіля ясных зор, сьвятых ахвяр прайшла, —                Ты гэта гаварыла! То ж ты казала мне, каб я, хаця на час, Зьмірыўся бы, пакуль тыран катуе, А ён усё гняцець! Душыў ня толькі нас, —                На ўсіх лютуе! То ж ты шаптала мне: «Успомні, што ты сын, Пацеха старасьці». Калола грудзі Мне тым. А дзе закон: «Ідзі, свой дом пакінь                I родных людзі?» То ж ты аблутала душу ганебным сном, I вось яна: гатовая магіла. Замест жывой зямлі кладуць труну зь мярцом…                То ж ты зрабіла! Пусьці ж, абрыдлая, з тваіх ласкавых шпон, Няхай памру, калі ня буду жыў я, Абы мне споўніці сьвяты жыцьця закон,                Абы ня згніў я!

48. Жыцьцё

         Жыве спакойна вол пад тым ярмом сваім,          Намуляў карак. Мазолі, скрозь мазолі!          Падкінуць сена жмут — яму й таго даволі.          І лёс мізэрны свой не назаве благім. Цярпліва зносіць ён нявыгады жыцьця: Няхай яго часамі злаюць ліха,
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×