Цябе спаткаў і сам ня знаю, Ад сэрца шчырага кажу, Якую, дзеўча, думку маю I сьпеў аб тым які злажу.    Здаецца, нешта ўскаланула    Ў душы маёй ты неўзнарок,    Былога струны закранула, —    Зьвіняць ледзь чутна аддалёк. Ці ж будзе час, што нам спаткацца Яшчэ раз здарыцца калі I струны сэрца разбрымяцца У тыя песьні, што былі?    Ніхто ня скажа! Толькі знаю    I не ўтаюся ад цябе:    Няхай цябе я не спаткаю, —    Пакінеш сьлед ты па сабе. I ў час, калі гадзінай шарай, Сярод бязьлюдзьдзя, пустаты, Нуда абляжэць чорнай хмарай, Праменьнем сонца будзеш ты!

57. Асеньні сьпеў

Пойдзем, каханачка, двое У лес у густы, Ціхі, бо скончыў сваё панаваньне; Жоўкне, галее, мураўка ў ім вяне,                   Чарнеюць кусты.          Пойдзем, галубка, пад дубам          Прысядзем, мая.          Гэнам убачым лістоў ападаньне,          Шэлест іх сумны пачуем, шаптаньне                   I звоны руч’я. Будзем адны мы на сьвеце З табою, адны Тыя, што прыйдзем у часе скананьня Беднаму лесу сказаць на жагнаньне:                   — Да новай вясны!

58. Песьня

Прыказала слонца ветру          Перастаці, Прамаўляла: «Годзе, ветрэ,          Бусаваці». Прамаўляла: «Дай жывёлам          Адпачынку, Перастань жа, ветрэ, дзьмуці          Безупынку». I ўзышло ў бліскучай шаце          Залатое I пястуець любым вокам          Ўсё жывое. Не сядзіцца ветру ў хаце —          Быстраходу, Не уцерпеў, ўзьняўся бурай          Ад заходу. Карагоды хмар па небе          Панясьліся, Паліліся зь неба сьлёзы,          Паліліся… Прамаўляла дзеўча сэрцу —          Ненаглядзе: «Не хадзі ты вішні есьці          Ў чужым садзе. Не хадзі к другой ў залёты,          Не ўдавайся, У другія вочкі, любы,          Не ўглядайся». Лугавой лілеяй дзеўча          Расквітала, Цалавала сваю ўцеху —          Мілавала.
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×