Рушылі ў Вязьму, а стуль пад Маскву,Чуець паненка, маўляў, наяву,Як прад ад’ездам ён цяжка ўздыхаў;Помніць — навекі аб ёй прысягаў,Як ад’язджаючы, бачыць, скланіўся…Праўда ж? Ці помніць? Ці, можа, забыўся?Любіць? Ня любіць?.. Ў другую ўлюбіўся?Можа, ўдаваў закаханьне на жарт?Трэба аб гэтым спытацца у карт!Праўда, што адвэнт і грэх варажба,Што ж — калі гоніць ў сухоты журба!Бог міласэрны няхай выбачае…Панна Эмілья ў красэлка сядае,Талью картуе, шэсьць карт выкладае,Сёмая карта кладзецца пад ніз.Хітры пасьянс пачынае: «Маркіз».— Любіць? ня любіць? Любіў? не любіў?..Верным астаўся?.. Ці верным ня быў? —Шэпча паненка. Пасьянс збунтаваўся…Дзе ж той чырвоны кароль падзяваўся?Мусіць, ня любіць!.. Не, гэты ня ўдаўся!..Іншы спрабую цяпер разлажыць —Час памаленьку бяжыць ды бяжыць.Поўнач прайшла. У дварэ петухіРаз прапяялі з-пад цёплай страхі,Крайчыкам месяц з-за туч выглядае,Панна Эмілья варожб не кідае,Новы, хітрэйшы пасьянс раскладае:— Любіць, ня любіць, любіў, ашукаў,Верным астаўся ці ім не бываў?Рыпнулі дзьверы… I вось на парог…Панначка — зірк! — гэта ж ён, далібог!Палец да губ прылажыў, усьміхнуўся,Дзьверы прымкнуў за сабой, азірнуўся.— Панна чакала, каб я дый вярнуўся?Ціха на пальчыках к ёй падышоў,Дзеўча адразу ня знойдзе і слоў.Потым зьдзіўленьне крыху адышло.— Скуль пан узяўся і што прывяло? —Гэтак пытае. Урода асанны.Сам, як ягнятка, ласкавы, рахманы.— Жыць не магу без каханае панны!Мусіць, нігдзе не спаткаю такой…Дай ты мне шчасьце, вярні мой спакой!Рукі злажыў і на коленкі стаў,К ножкам дзяўчаці галоўкай упаў.Панна Эмілья, смуціўшыся гэтым,Хоча устаць, адхіснуцца, а дзе там!Ён не пушчае і моліць ўсім сьветам:— Будзь гаспадыняй, царыцай маёй,Сэрца зьлячы мне, душу заспакой.Што тут рабіць? Гэта ж могуць пачуць,Потым у вочы усе засьмяюць:Панна уночы госьцяў прымае!Ручкай гусара з кален падымае,Просіць устаць, не крычэць, сунімае,Садзіць у крэсла, прыносіць вады…— Ціха, мой пане, наробіш бяды!Людзі пачуюць, — нічога табе, —Сеў дый паехаў, і сам па сабе.Я ж і назаўтра тут мушу астацца;Будзе ад сораму недзе схавацца,Людзі пачнуць як навокал сьмяяцца:«Ў панны Эмілі ёсьць кавалер».— Хай не сьмяюцца! Бо плакаць, павер,Будуць, паненка, яны над сабой,Покуль гуляю яшчэ з галавой,Покуль ня судзіць мне доля прапасьці,Хіба сама ты захочаш напасьці,Думкі ня споўніш маеі аб шчасьці.Ведай: прыехаў забраць я цябе,Ў разе ж нязгоды — застрэліць сябе.Бачыш, кладу я на стол пісталет:Коркі падняты, набоі як сьлед.Добрая гэта турэцкая штука!Дзед адабраў на вайне ў мамалюка[5];Можа, сягоньня прыдасца на ўнука.