Ехаў з места Паўлючонак,А празваньне меў «Жучонак»,Гаспадар быў зь вёскі нашай,Ўнучак Паўла, сын Антося(Той быў к пану дапушчоны),Баўтрамеем быў хрышчоны,Чалавек быў з мухай ў носе. Едзе ў страсе: цёмна, ціха…Ў дальнім лесе хтось рагоча…Уляпіў у цемню вочы,I здаецца… Што за ліха?Нехта йдзець сярод гасьцінца,Пэўне, двое, штосьць гамоняць.«А каго тут чэрці гоняць?» —Аж падняўся на драбінцэ.Бачыць: нейкіх аж тры ценіУбок зышлі і разам сталі.Пад’язджае. Ўсе аддаліХвалу божаму іменю.«Хто тут блудзіць?» — запытаўсяБаўтрамей ў ліхой трывозе,Бо тагды, па той дарозе,Не адзін гультай бадзяўся.«Старцы, дзядзька! — Кныш, ВаробаЗ Краснай Долі, Крук Нічыпар…»«А бадай жа вас ЛюцыпарЦі напасьніца хвароба!Чорт вас водзіць тут, галыткі,Добрым людзям на спатканьне,Хай вас трасца…» — «Годзе, пане?Час пакінуць звычай брыдкі, —Кажа Кныш. — Ці ты маленькі,Што на нас дарам злорачыш[8]?Нам хады не запярэчышПа гасьцінцу. Можа ўсенькі!»«Нас ня лай, — Вароба прэціць, —Бачыш, ночка: допуст боскі;Хоць ня многа вёрст да вёскі, —А ўсяго здалееш стрэціць.Лепш зрабі ты па-хрысцьянску,Падвязі, памей к нам ласку»Змардаваліся мы цяжка, —Чымся лаяць па-паганску».«Вох, разумны дзе знайшоўся!Хочаш езьдзіць надурніцу?Маеш дулю, пане Грыцу!Не з такім, браток, зышоўся!»Сьвіснуў пужкай па канёчку,Мэрам бічык, а ня пуга:«Но, Буланы! Но, шаўлюга!Марнаваць ня сьлед нам ночку».«Гэй, суседзе, — Кныш зноў крача, —Дай прысесьці ж на драбінку!А у цяжкую гадзінкуМы заплацім па-жабраччу».«Ну, ну, як жа, — маеш збыткі! —Так Баўтрук ў адказ рагоча. —Ходзіць ў латах, яшчэ хочаЗаплаціць; а чым, галыткі?»Тут Нічыпар рыкнуў басам,Моўся той мядзьведзь з дубровы(Голас надта меў здаровы):«Падвязі да карчмы, васан!»«Што дасьце?» — Баўтрук на гэта.«Што ж у нас? Кіі, ружанцы…»«Дык прасіце, абарванцы,Хай лазаты дасьць карэту!»Ўдарыў лёйцам. Конь падскочыў,Як падстрэлена казуля.«Лепей чорта падвязу я!» —Баўтрамей пад нос мурмоча.
II
Мрок запаў яшчэ цямнейшы,Хоць калі ты шылам ў вочы,Ў каляіне гразь хлюпоча,А Баўтрук цяпер сьмялейшы:«Хутка будаем, коню, ў хаце,Скончым нашу райтараду[9],Гаспадыня будзець рада,Выйдзе з хаты спатыкаці!»Аж цыганскую гаворкуЧуе раптам прад сабою.Быццам йдуць яны гурбоюI вядуць аб нечым спорку.«От яшчэ ня меў хваробы —З цыганамі мець спатканьне:Сядзець сам без запытаньня, —Зьвесны нораў цыгановы!»Як ні хоча ззаду быці,