Конік цягне дробным трусам…Даганяе, хоць і мусам,Зраўнаваўся, — што рабіці!«Што за дзіва?» — ПаўлючонкуПадкальнула ў сэрца нешта.Толькі трое, а дзе рэшта?Два цыганы йдуць і жонка.«Здрастуй, бацьку!» — гыркнуў збокуЦыган доўгі, чарнатвары,I другі за ім да пары,I цыганка: «Скуль, здалёку?»«Еду з торгу». — «А, вяльможны!Падвязі да карчмы хоця,Бо па гэтакай хлюпоцеПехатой ісьці ня можна».«Рад бы я, ды сам ты бачыш,Што на колах, братка, цесна,Не усядземся сумесна…»«Эй, аб чым ты, бацьку, плачаш!Цыган, пане, як вужака:Хоць ўшасьцёх здалелі б сесьці!А ля карчмы хочам зьлезьці, —Не замучыцца каняка».Не пасьпеў Баўтрук паўсловаАдказаць на просьбу гэту,А мужчыны і кабетаШась на колы Баўтруковы!«Н-но! Гані сваю шаўлюжку!Дадай ходу!» — I рагочуць,Штосьць па-свойму там стракочуць,Адабралі лейцы, пужку…Буркнуў быў на тыя рэчыБаўтрамей, дык — д’ябла дзеці! —Ледзьве здолеў усядзеці,—Так заштурхалі у плечы.«Сядзь спакойна ты, зрабніна!Кінь плявузгаць гэтта лішку:Вып’еш ў карчме тры кілішкі,I заплацім, што павінна».Што ты зробіш? Няма волі,Іх жа сіла, перамога,Дзякуй толькі Пану Богу,Не спаткалася іх болі.Праз гадзіну, — час кароткіБаўтрамею доўгім здаўся, —Сьвет з ваконца паказаўсяУ карчомцы пана Ноткі.«Ну вот, бацьку, гаварыў ты!Зараз зьлезем, купім гарыI заплацім тры таляры —Мы ня любім жаднай крыўды».
III
Цесна ў карчме — ў бочцы мэрамСелядцоў, людзей набіта.Дымам лямпачка спавітаТытунёвым, едкім, шэрым.Гоман, грукат, сьмех і спрэчка…Гэнам граюць, гэтта скокіВырабляюць, ўзяўшысь ў бокі,Аж трасуцца сьцены, печка.Баўтрамей спацеў, чырвоныЗ цыганамі п’ець гарэлку,Скінуў сьвіту і мяргелку,Выглядае, моў шалёны.Мусіць, дзюбнуў чарак многа, —Нешта старцаў ўспамінае,Зь іхняй долі выкпіваеI сьмяецца з Пана Бога.«От, халеры! Дай ім хлеба,Дай рызманчык, тое, сёеГультаям!.. За што, якое?Суляць ласку божу зь неба…Ласку божу!.. Абібокі!Мне пуховы хлеб смачнейшы,Ў роце коле, а сытнейшы,А нябескі… вох, далёкі!Кажуць, ў небе ёсьць збавіцель.Мне здаецца — людзі брэшуць,Языкі аб зубы чэшуць:«Ёсьць збавіцель, спакусіцель…»Тут цыган, што быў ля боку,Лезе проста цалавацца:«Можаш з царствам распраўляцца,У галоўцы маеш клёку,Маеш, братка! Мусім выпіць,Я з бутэлькі выльлю рэшту».На другіх міргнуўшы нешта,Абмачыў ў гарэлцы кіпець.Баўтрамей, як выпіў гэта,