Крэкнуў, плюнуў, аблізнуўся…Цыган хітра усьміхнуўся.«Прад табою, — кажа, — мэта:Хочаш злота мець, як бруду?Хочаш срэбрам слаць падлогу?Хочаш медзі? Дам спрамогу,Ўсё дастану, ўсё здабуду.Хочаш панам быць прыдворным?Грапам, князем, дваранінам,А ня бедным селянінам,Не хадзіць у целе чорным?..Хочаш, браце?.. Ну, кажы нам?»Баўтрамей крыху зьмяшаўся:«Я папраўдзе не зьбіраўсяБыці нейкім кармазынам…»«Ён ня думаў, — вох, прастота!Хіба ты ужо напіўся? —Цыган зноў жа прычапіўся: —Ты кажы: ці ёсьць ахвота?»«Быці панам… Жыць ў дастатку…Быць ў пашане… Ўсё пазнаці, —А за гэта… Што вам даці?!»«Што? Драбніцу толькі, братку:Нам душы тваёй ня трэба,Не бяром цяпер ні ў кога, —Адступіся ты ад Бога,Адступіся ты ад неба.Згода, слухай? Кажы: «ладна»!Вып’ем разам гарнец мёду».Баўтрамей ня чуў падходуI згадзіўся безаглядна.Цыган ўстаў з услону важна,Ў правы, ў левы кут падзьмухаў.«Ну, цяпер устань, і слухай,I кажы за мной выразна».Стаў Баўтрук, зьмяніўшысь ў твары,Ўвесь дрыжыць, — калоціць фэбра[10], —Дзеля злота, панства, срэбраПрамаўляе ціха чары.З кожным словам ўлазіць звольнаСум ў душу і страх сьмяротны.Прамаўляе неахвотны,Над сабой цяпер ня вольны.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .Скончыў цыган: «Сядзь, ягомасьць, —Кажа чорны, — скончым дзела,Пагуляем, братку, сьмелаЗа прыемную знаёмасьць».Баўтрамей вачыма лыпнуў,Як бы зараз ён прачхнуўся,Глынуў сьліну, папярхнуўся.«Я залішне, мусіць, лыкнуў,Толькі што я відзеў страхі:Ясны анёл з чорным біўся,Гром грымеў, а сьвет зацьміўся,I прапалі неба знакі.Хтось душыў мяне за горла,Аж пачуў я ў вуш’ю звоны,Аж цяпер здаюцца шпоныТут, на шыі. Дух запёрла…»«Глупства гэта. Вып’еш болей,Мары, пане, зараз зьнікнуць, —Цыган кажа, — нават пікнуцьНе адважацца ніколі».Выпіў кубак мёду поўныБаўтрамей, другім паправіў.«Ты, цыгане, — кажа, — правіў,Што я буду пану роўны,Буду злота мець бязь ліку,Срэбрам ў хаце біць падлогу,Дай жа грошы, колькі змога,Хоць бы тайстру[11] невяліку».«О! За гэтым, брат, ня стане, —Будуць грошы, будзе панства!Маеш патэнт на дваранства:Гэрбу Воўка на Кургане.Маеш грошы: чыстым злотамМех скураны вось набіты.Ну, цяпер, здаецца, квіты,Ці чаго яшчэ ахвота?»«Дзе, у ліха, больш хацеці? —Баўтрамей ў адказ сьмяецца. —Хопіць мне, і застанеццаАшчасьлівіць нават дзеці!»«Досыць? Добра! Схочаш болей,Дзьмухні толькі ўлева, ўправа,Па загаду зробім жвава,Як ніхто, нігдзе, ніколі.Віват! — крыкнуў цыган, — слава!Жычу шчасьця Баўтрамею!»I пайшла ў карчме завея,I пайшла ў карчме забава.Ўсё сплялося ў нейкім віры:Рукі, твары, плечы, сьвіты,Кужаль панскі, аксаміты,Порт мужыцкі, скрыпкі, ліры.Ў дзікім тахце рэюць зыкі,