Сьціхлі песьні зімняй буры, Вее цеплынёю,Ўскалыхнуўся лес пануры, Зашумеў вясною.Як бы спуджаныя козы, Пазьбягалі хмары.Плача зімка, льюцца сьлёзы, Ажываюць яры.Скора поле, лугавіны Ў зелень убяруцца,Жураўлі з чужой краіны З крыкам пранясуцца.Хмары ўстануць, і пяруны Гучна загамоняць,А ў турме тут сэрца струны Жаласна зазвоняць.I ўздыхнеш, ўздыхнеш глыбока Над жыцьцём разьбітым,I пачуеш адзінокім Ты сябе, забытым.
У турме
Сонца ўстане, сонца зойдзе,Дзень заменіць ночкі цьма,А над намі чорнай хмарайВісьне цесная турма.Птушкі вылецяць на зіму,Птушкі зноў ляцяць сюды,Мы ж марнуемся ў астрозе,Трацім лепшыя гады.Дні мінаюць, дні праходзяць,Летам зьменіцца зіма,А мы сохнем і марнеем,Нам тут радасьці няма.