Не пытайце, не прасіцеСьветлых песень у мяне,Бо, як песьню засьпяваю,Жаль вам душу скалыхне.Я б сьмяяўся, жартаваў бы,Каб вас чуць разьвесяліць,Ды на жыцьце як паглядзіш,Сэрца болем зашчыміць.Нешчасьліва наша доля:Нам нічога не дала.Не шукайце кветак ў полі,Бо вясна к нам не прыйшла.
I. Думкі
*** Ўюцца думкі, томяць грудзі…
Думкі ўюцца, томяць грудзі — Волі хочыцца і ім, —Хочуць песьняй стаць лагоднай, Мілым дзіцяткам маім.Цяжка зь імі жыць замкнута, У начной хаваць цішы,Цесна думкам, цесна бедным, Хочуць выліцца з душы.Ўюцца думкі смутным роем, Хочуць выбіцца на сьвет.Дык ляціце, сэрца дзеці, На паперку кіньце сьлед!
Думкі
Ой вы, думкі, думкі,Сэрца майго раны!Ці вы мае дзеці,Ці вы кім насланы?Што ж вы завілісяВіхрам нада мноюI няма ніколіМне ад вас спакою?Рад бы я ня думацьI ня знацца з вамі,Ды без запытаньняПлывяце вы самі.Плача маё сэрца,Хоць бязь сьлёз, ды горка,Як пачнецца вашаСмутная гаворка.I на маю душуЛеглі вы туманам,Мітусьлівым роем,Смутным караванам.Ой вы, мае думкі!Ці вы кім зражоны,Што так невясёлы,