На усходзе неба граеПераліўным блескам,Сыпле золата над гаемI над пералескам.Чуць-чуць дрогне, праліеццаЧырвань на усходзе —Гэта неба усьміхнеццаЛюдзям і прыродзе.Сьмех адказны, сьмех шчасьлівыХодзіць на пагорках.Час сьвітаньня — час зычлівы…Гаснуць, нікнуць зоркі.Шырай, шырай зараніцаРазьнімае крыльле,Нібы пожар б’е крыніцайТам, на небасхіле.Сноп праменьняў, пышна ўзьняты,Сее бляск-чырвонцы —Гэта неба сьцеле шатыНа дарогу сонцу.Над палямі мрок прарваўся,Па нізах расплыўся,Лес туманам заснаваўся,Луг расой абмыўся.Агнявыя валаконцыТкуцца ў шоўк чырвоны —Гэта хмаркі ладзяць сонцуI дзяньку кароны.Як прыемна пахне збожжа!А вакол — спакойна!Эх, як слаўна, як прыгожа,Хораша, прыстойна!I сабрала неба фарбыКолераў дзівосных…I дзе ёсьць такія скарбыГожства, сугалосься?!
Ноч
Між палёў шырокіхЯ адзін стаю,Ахваціла цішаЎсю душу маю.Ночанька мая ты,Водблеск глыбіні!Ты душу чаруешСьпевам цішыні.Многа ў гэтым сьпевеВодгукаў жывых,Іх ня зловіш вухам,Чуеш сэрцам іх.Ночанька мая ты,Ціхі сон вясны!Колькі зор на небе!Як блішчаць яны!Водблескам пажаруНеба край гарыць —Там двурогі месяцВыплыў з-за гары.Ночанька мая ты,Ціхая дума!Не ахваціш вокам,I тых слоў няма