З лазурных чыстых небясоўПрыветна сонейка глядзіць,Ва ўсе канцы лье блеск лучоў,Цяпло і сьвет зямлі дарыць.I кліча к жыцьцю ўсё стварэньнеЗ сваёй крыштальнай вышыні,I будзіць кліч той аддаленьнеПрызывам радасным вясны.I перша жаваранка божаЗапела ціха аб вясьне,Паліўся срэбрам сьпеў прыгожаЎ далёкай сіняй вышыне…Глядзіць прыветна зь неба сонца,Як бы матулька на дзяцей,I лёгка, лёгка так бясконца,I б’ецца сэрца весялей.
На полі вясной
Люблю я прывольлеШырокіх палёў,Зялёнае мораРжаных каласоўI вузкія стужкіСялянскіх палос —Люблю цябе, поле,Люблю я твой плёс!Ігрушы старыя,Што ў жыце шумяць,Зялёныя межы,Далёкую гладзь.Люблю я дарогі,Што леглі між гор,Ўнізе пад гароюРучча разгавор.Люблю я узгоркі,I насып-курган,I сіняй далечыПразрысты туман…Люблю пазіраць яНа поле вясной,Як ветрык жартліваПлыве збажыной.Калышацца жыта,Радамі бяжыць,А хваля паветраДрыжыць і дрыжыць…Люблю я прывольлеШырокіх палёў,Зялёнае мораБуйных каласоў.