Што так засмучоны?Рад бы я ня думацьI ня знацца з вамі,Толькі ж проці воліПлывяце вы самі.
*** Рана засмуцілісь…
Рана вам журыцца,Думкі, сэрца дзеткіРана вы завялі,Веснавыя кветкі!Ці мароз зьнячэўкуВас прыбіў вясною,Як на сьцежку жыцьцяЗ простаю душоюСтаў я, поўны веры,Радасьці і сілы?Што ж на вас дыхнуліХоладам магілы?Што ж вы неспакойнаКружыцесь, як пчолы?Думкі, мае думкі!Што вы невясёлы?Ці краіны роднайБалаты гнілыяСмуткам вас акрылі,Думкі маладыя?Ці вас песьня-жальба,Думкі, ўзгадавала?Ці людское гораЎ лесе вас спаткала?Ці маё так жыцьцеСклалася няўдала?Ці мая дарогаЎ туманы папала?Рана спахмурнелі,Думкі маладыя,Рана вы завялі,Кветкі веснавыя!
Весна
Йдзе вясна ўжо, дзякуй Богу!Згінуў сьнег з сырой зямлі;Папсавала гразь дарогу,Перавалы загулі.Сонца грэе, прыпякае;Лёд на рэчцы затрашчаў.Цёплы вецер павявае,Хмар дажджлівых нам прыгнаў.Вось і бусел паказаўся,Гусі дзікія крычаць,Шпак на дубе расьсьпяваўся,Жураўлі ужо ляцяць.I зіма, як дым, прапала!Зелянее луг, ральля.Як ад болю, ачунялаНаша родная зямля.