У даўнейшых замках стаўлялі на хорах арган.
р.282:
І чорнай поліўкай яго пачаставалі.
Чорная поліўка, паданая на стол хлопцу, які сватаўся, азначала адмову.
р.501:
У горадзе або ў віціннікаў зярняты...
Віціны - гэта вялікія судны на Нёмане, якімі ліцвіны карыстаюцца для гандлю з прусамі, сплаўляючы збожжа і атрымоўваючы ўзамен каланіяльныя тавары.
р. 823.
Князь Домінік, калі мы раз з ім палявалі.
Князь Дамінік Радзівіл, вялікі ахвотнік да палявання, эміграваў у Княства Варшаўскае і за ўласны кошт паставіў полк кавалерыі, якім камандаваў. Памёр у Францыі. На ім згасла мужчынская лінія князёў з Алыкі і Нясвіжа, найбольшых магнатаў у Польшчы і, пэўне, у Еўропе.
р. 824-825:
…з тым генералам Меенам.
Меен праславіўся ў нацыянальным паўстанні ў часы Касцюшкі. Дагэтуль паказваюць пад Вільняй Меенаўскія акопы.
КНІГАТРЭЦЯЯ
р.264-265:
Паненкі дык баравіка ўсё выглядалі,
Якога песні ў нас палкоўнікам назвалі.
Вядомая ў Літве народная песня пра грыбы, якія выходзілі на вайну пад камандай баравіка. У гэтай песні апісаны ўласцівасці ядомых грыбоў.
р.620:
Наш мастак Арлоўскі...
Вядомы мастак, за некалькі гадоў да смерці пачаў маляваць пейзажы. Памёр нядаўна ў Пецярбургу.
р.750-751:
Дзве п'яўкі, слаўныя заядласцю й навукай -
Сабака Спраўнікам завецца, Страпчай - сука.
Парода англійскіх сабак малых і дужых, празваных п'яўкамі, прыдатная да палявання на буйнага звера, асабліва на мядзведзя.
Спраўнік, або капітан спраўнік - начальнік земскай паліцыі.
Страпчы - пасада накшталт дзяржаўнага пракурора. Гэта чыноўнікі, якія, маючы часта нагоду перавышаць сваю ўладу, знаходзяцца ў вялікай пагардзе ў грамадзян
КНІГАЧАЦВЕРТАЯ
р.9:
Закалыханы, сніў ваўка ў жалезнай зброі.
Паводле падання, вялікі князь Гедымін сасніў на Панарскай гары жалезнага ваўка і з парады песняра Ліздэйкі заснаваў горад Вільню.
р.20:
Кароль, што Вітаўтаў насіў каўпак сталёвы.
Жыгімонт Аўгуст быў уведзены на сталіцу Вялікага Княства Літоўскага старым звычаем - падперазаў меч і каранаваўся каўпаком. Вельмі любіў паляванне.
р.27:
Ці той Баўбліс расце, старэчадуплаваты...
У Росенскім павеце ў маёнтку Пашкевіча, земскага пісара, рос дуб, вядомы пад імем Баўбліса, які ў часы паганства ўшаноўваўся, як святыня. У жарале гэтага выгнілага волата Пашкевіч абсталяваў кабінет літоўскай старыны.
р.30 :
Ці ёсць Міндоўгаў гай ля фарнага касцёла?
Недалёка ад фарнага наваградскага касцёла раслі старыя ліпы якіх шмат высеклі каля 1812 г.
р. 40-41:
... Шмат падыктавана
І песняру-казаку дубам-многабаем
Гл. паэму Гашчынскага 'Замак Канёўскі'.
р.248 :
Прыпеўкі з Галіча...
