Мяне ушанаваць...

Здаецца, Стольнік быў забіты каля 1791 года, падчас першай вайны.

КНІГА АДЗІНАЦЦАТАЯ

У змесце:

Вясеннія знаменні.

Адзін рускі гісторык падобным чынам апісвае прыкметы і прадчуванні народу маскоўскага перад вайной 1812 года.

р.12:

На рунь не бегла

Рунь - гэта зелянеючая азіміна.

р. 43:

Усе на поўнач! Быццам вырай пакідалі...

Вырай у вясковай мове значыць час асенні, калі адлятаюць вандроўныя птушкі. Ляцець у вырай - гэта значыць ляцець у цёплыя краіны. Адсюль у пераносным сэнсе народ называе выраем цёплыя краіны і наогул нейкія казачныя краіны, што знаходзяцца за марамі.

р.117 :

Завецца кніга тая 'Кухар дасканалы'

Кніга гэта вельмі рэдкая, выдадзеная больш за сто гадоў таму назад Станіславам Чарнецкім.

р. 121:

Што гэта нават папу Урбана здзівіла.

Гэта рымскае пасольства не раз малявалі і апісвалі. Гл. 'Кухар дасканалы', прадмова: 'Гэта пасольства задзівіла ўвесь заходні свет, давяла да ведама шаноўнейшага Папы рымскага як багацце дому так і роскаш стала, ...што адзін з рымскіх князёў сказаў: 'Сягоння Рым шчаслівы,

маючы гэткага пасла'. Чарнецкі сам быў кухмайстрам Асалінскага.

р.218:

Маршалкам дэлегацыі ўсяго павету...

У Літве з уступленнем французскіх і польскіх войскаў былі арганізаваны па ваяводствах канфедэрацыі і выбраны дэлегаты ў сейм.

р. 246:

Пад Гогэнліндэн...

Вядома, што пад Гогэнліндэн польскі корпус пад камандай генерала Князевіча вырашыў лёс перамогі.

КНІГА ДВАНАЦЦАТАЯ

р.28:

Яго калісьці быццам Радзівіл-Сірота...

Радзівіл-Сірота зрабіў далёкія падарожжы і выпусціў апісанне свайго паломніцтва ў Святую зямлю.

р. 159:

Сервіз жа ў гэтым часе ў фарбах адмяніўся.

У шаснаццатым і на пачатку семнаццатага стагоддзя ў эпоху росквіту мастацтваў нават банкеты рыхтаваліся мастакамі і былі поўныя сімвалаў і тэатральных сцэн. На слаўным банкеце, наладжаным у Рыме для Льва X, знаходзіўся сервіз, які прадстаўляў пачаргова чатыры пары года; ён, пэўне, служыў узорам радзівілаўскаму. Сталовыя звычаі адмяніліся ў Еўропе каля паловы васемнаццатага стагоддзя, у Польшчы пратрымаліся найдаўжэй, чым у іншых краінах.

р.189:

Ці мо Пінэты бесаў вам прыслаў на службу?

Пінэты - слаўны на ўсю Польшчу штукар. Калі ў нас гасцяваў, не ведаем.

р. 356-357:

Ці ж я Цыбульскі,- Ключнік скрыўдзіўся не ў жарты,-

Які прайграў салдатам рускім жонку ў карты.

Вядомая ў Літве жаллівая песня пра паню Цыбульскую, якую муж прайграў у карты маскалям.

р. 405-406:

Зрабіць быў змушаны ў адзежы перамену

І апрануцца па-французску адмыслова.

Мода насіць французскае ўбранне панавала на правінцыі ад 1800 да 1812 года. Моладзь большасцю мяняла стыль вопраткі перад шлюбам, па жаданню нявест.

р. 480 :

Пра спрэчку Рэйтана і князя фон Дынасаў…

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату