Каламыйкі - рускія песні, падобныя да польскіх мазурак.

р. 263:

І на віцінным гандлі збожжам добра знаўся.

Гл. 'Тлумачэнні' да Кн. II, р. 501.

р.278 :

На покуці сягоння бернардын садзіцца..

Пачэснае месца, дзе даўней стаўлялі хатніх багоў, дзе дагэтуль рускія вешаюць абразы. На покуці літоўскі селянін садзіць госця, якога хоча

ўшанаваць.

р. 536-537:

Арол, якога дзюба так у круг сагнецца,

Што ўжо замкнутай назаўсёды застанецца

Дзюбы старых драпежных птушак з гадамі закрыўляюцца штораз больш і ўрэшце верхняя частка, замкнуўшыся, дзюбу замыкае, і птушка павінна здыхаць з голаду. Гэту народную думку прынялі некаторыя арнітолагі.

р. 540-541

Таму у месцах тых, дзе чалавек праходзіць,

Ніхто касцей звярыны дохлай не знаходзіць.

Сапраўды, няма прыкладу, каб быў калі-небудзь знойдзены шкілет мёртвага звера.

р.724:

А што? Мая стральбінка - дробненькая пташка..

Пталікі - гэта стрэльбы дробнага калібра, у якія ўкладаецца невялікая куля. Добрыя стралкі з гэткіх стрэльбаў збіваюць птушку ў палёце.

р.825 .

Пакуль дно залатым не заблішчала лістам.

У пляшках Гданьскай гарэлкі бываюць на дне лісткі золата.

р. 981-982

І гэтакі зямлі палетак старгавала,

Які б накрыць адной валовай скуры стала

Каралева Дыдона загадала парэзаць на палоскі валовую скуру і гэткім чынам ахапіла вялікую плошчу, на якой пабудавала места Карфаген. Войскі вычытаў апісанне гэтага здарэння не ў 'Энеідзе', а, пэўне, у каментарыях схаластаў. Некаторыя месцы ў чацвёртай песні належаць пяру Стафана Вітвіцкага.

КНІГА ПЯТАЯ

р. 330:

І ў справу, як Піліп з канопляў, умяшаўся.

Аднойчы на сейме пасол Піліп з родавага сяла Каноплі, выступіўшы з прамовай, так далёка адступіў ад тэмы, што выклікаў у зале пасяджэнняў агульны смех. Адгэтуль паўстала прымаўка: вырваўся, як Піліп з канапель.

КНІГА ШОСТАЯ

Загаловак:

ЗАСЦЕНАК

У Літве ваколіцай або засценкам называюць шляхоцкае паселішча, у адрозненне ад вёсак або сёл, сялянскіх паселішчаў.

р.169:

Гарэшкам ён вадой на кісялі дзесятай..

Кісель - літоўская страва, род жэле, якая робіцца з аўсянай рошчыны; палошчуць яе вадой да тае пары, пакуль не аддзеляцца ўсе мучныя часткі. Адтуль прымаўка.

р.333:

Валадковіч, злоснік небывалы...

Пасля шматлікіх скандалаў, схоплены ў Мінску і расстраляны, паводле дэкрэту трыбунала.

р.381:

Праз віці вёў мабілізацыю ў павеце.

Калі кароль збіраўся правесці ўсеагульную мабілізацыю, загадваў утыкаць у кожнай парафіі высокую жэрдку з прывязанай на канцы мятлой, т. зв. віццю. І гэта называлася: раздаць віці. Кожны дарослы мужчына рыцарскага саслоўя быў абавязаны пад пагрозай пазбаўлення шляхоцтва неадкладна з'явіцца пад ваяводскую харугву.

р.416:

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату