- Тут во ў мяне сьвежая газэта. Палучыў з Менску. Краска яшчэ ня высахла. Калi дазволiце, дык прачытаю вам пра тое, што ў сьвеце праiсходзiць i як нам у тым сьвеце вядзецца. Дык вы гатовы?

- Гатовы! Гатовы! Чытай, Лявонавiч!

- Дык вапервых - мiжнароднае палажэньне. Нападзець Гiтлер на Сталiна, цi не? Нападзець! Стаiць чорным па беламу. Вялiкiмi буквамi. Хто ўмее, той можа прачытаць сам. Я-ж чытаю для тых, хто ня ўмее чытаць. Ага, нападзець. Але стаiць вапрос, хто каго пабядзiць. Гiтлер Сталiна, цi Сталiн Гiтлера? У газэце стаiць, што пабядзiць Сталiн. Пра другую вазможнасьць тут маўчаць. Ну вот. Я прыйшоў да вас сюды ня сам. Мяне прыслалi Касьцюковiчы - раён. Загадалi правесьцi з вамi бяседу. Сам палiтрук загадаў. Ён сказаў: 'Лявонавiч, ты добра знаеш там сваiх людзей, разам з хлопцамi i дзеўкамi, ведаеш усё пра iх, нават, чым яны дышуць (а я, яй-Богу, ня ведаю, чым вы дышаце). Сратва гэта (ён так i назваў вас) таўчэцца-ж у цябе пад носам (гэта ён так таму, што я вас у вакно бачу, як вы тут перад клубам гуляеце i ўсё такое), дык, кажа, каму-ж, як не табе, наставiць яе, сратву гэту, на пуць iсьцiнный. (Гэтага ў газэце няма. Гэта ён мне так гаварыў.) Паглядзiм, што пiша газэта далей.

- Лявонавiч, досыць пра вайну. Вычытай нам, што пiша газэта пра твайго сына.

Лявонавiч змоўк. Стаяў i нiчога не гаварыў. Толькi глытаў сьлiну. Худы яго 'кадык' спазматычна рухаўся, выпiраў скуру. Вочы блiшчэлi - у iх туманiлiся сьлёзы. Ды Лявонавiч перамог сябе, адказаў таму, хто прасiў яго вычытаць пра сына:

- Пра ета ўжо на другiм баку газэты. Там усё сказана. I пра майго сына.

Лявонавiч пачаў шукаць тое месца ў газэце, дзе, ён казаў, напiсана пра яго сына. Разгарнуў газэту на ўсю шырыню, закрыўшы такiм способам свой твар. Слабым голасам пачаў 'вычытваць' пра свайго сына:

- Прайшло ўжо пяць год, як яго забралi. Ета цяпер ён дужа далёка. На самай Калыме. Ета яшчэ далей, як Амур. Ета за Амурам. У газэце во стаiць, што ён гукае нас адтуль, але яго голас не даходзiць сюды - далёка. Просiць, каб яго выручылi. Але голас яго разьбiваецца аб скалы. Вяртаецца да яго назад водгульлем. У тым водгульлi ён чуе ня свой, а нейчы iншы голас: 'У-у-у-у. Гу-гу-гу-гу. Жы-жы-жы. У-у-а-а-а. Памрэш тут. Нiхто цябе не пачуе. Нiхто ня будзе ведаць, дзе ты падзеўся. У-у-у. У-у-у-а-а'. Сын мярцьвее ад гэтага голасу. Ён чуе яго i ўначы. Ня можа заснуць: 'У-у-у-у-а-я-я-я'. Ранiцою тое самае: 'У-у-у-у-а-я-я-я-жых'. Сын бяжыць на гару - можа адтуль яго пачуюць. Просiць ратунку. Гукае. Ды водгульля няма - голас яго паглынае прастора. Ды сваёю душою я чую той голас сына. Мне няма дзе дзецца. Выбягаю з хаты ўначы. Крычу: 'Ратуйце!' Ды нiхто не ратуе. Нiхто нас ня чуе. Толькi зоры ў небе перамiргваюцца. А голас яго ўсё носiцца па паверхнi зямлi. Ня сьцiхае. Я чую яго ўсюды: у хаце, на двары. Што не вазьму ў рукi, чую яго голас, журботны, адчайны. Лыжку паднясу - i тая крычыць. Во й цяпер, мае дзеткi, прыбег да вас пажалiцца перад вамi, каб вы ўчулi гэты голас-роспач. Ён зьвернуты i да вас, мае любыя. Паспагадайце яму...

Газэта ўпала на падлогу. Лявонавiч цiска накрыў сваiмi далянямi вочы i стаяў нярухома ў зьмярцьвеньнi - плакаў.

Дуся хацела падыйсьцi да Лявонавiча, паспагадаць яму, сказаць нейкае слова ўцехi, але не адважылася, чамусьцi не магла гэтага зрабiць.

Нехта з хлопцаў падняў з падлогi газэту:

- Вазьмi, Лявонавiч. Калi-небудзь нам прачытаеш пра сына яшчэ.

- Даруйце, мае любыя. Грайце. Гуляйце. Ета ваша время.

Хлопцы давялi Лявонавiча да парогу ягонае хаты. Разьвiталiся.

Дуся не танцавала. Пайшла дахаты не праз мост, наўпрасткi - праз рэчку: баялася, каб яе не перастрэў дзе Мiкола Бугроў.

Пiлiп бачыць у вакно - у сельсавеце гарыць лямпа. Ужо за поўнач, а ўсё гарыць. Нешта вырашаюць. Нешта важнае. Гэтак заўсёды: кулачылi - лямпа гарэла, у калгас гналi - лямпа гарэла, у турму каго - лямпа гарэла. У сельсавеце лямпа гарыць заўсёды на бяду. Пiлiп ня можа заснуць. Злазiў з печы ўжо колькi разоў, прахаджваўся па хаце. Зноў лажыўся. Агонь у сельсавеце не дае яму спакою трывожыць. Не на дабро-ж. Прыехаў упаўнаважаны ня так сябе. У мяне яны ўсе на вачох: хто прыяжджае, хто ад'яжджае, хто заходзiць, хто выходзiць - усiх бачу. Бачыў, як яшчэ зьвечару зьбiралiся - апрача свайго начальства, былi i прыежджыя. Усё нейкiя шышкi. Нешта-ж такое ёсьць - нездарма ўсхадзiлiся.

- Хiма, ты сьпiш?

- Дзе там за табою засьнеш! А што?

- Ды нiчога.

Глядзiць у вакно:

- Хутчэй - машына пад'ехала!

- Да нас?

- Дура, хто да нас пад'едзе - да сельсавету пад'ехала! Глядзi - вылазяць.

Хiма кiнулася да вакна: у сельсавет увайшло чатыры чалавекi, двое - з вiнтоўкамi: ражном тырчаць.

- Ну, нешта-ж будзе.

- Каб што кепскае не пачалося, - устрывожылася Хiма.

На Вусьцiнавым двары забрахаў сабака - чуе прыежджых. Пiлiп i Хiма прылiплi да шыбы - углядаюцца.

- Гэнымi днямi яны, як ня тыя - i старшыня, i сакаратар, i фiнагент. Нечага хаваюцца. Вiдаць, нешта ведаюць, але маўчаць. Сельпо на замку. Вяркееў шнуруе туды i сюды. Бугроў - i той, разьвесiўшы свае лыпы, не адыходзiцца ад старшынi - слухае, нешта на вус наматвае.

- Ну што ты ета так пра чалавека гаворыш. Зяцем яшчэ тваiм можа быць.

- Каб ты згарэла з сваiмi зяцямi. Табе толькi зяцi наўме. Глядзi, каб усе твае зяцi не загрымелi. Бачыш, нездарма заварушылiся.

З сельсавету выйшлi два чалавекi. Iдуць да Пiлiпавай хаты. Хiма адскочыла ад вакна i дзьверы - на кручок.

- Адкладзi. Сам старшыня i нехта яшчэ з iм.

Увайшоўшы, старшыня просiць прабачэньня, што разбудзiў.

- Ды мы й так ня спалi, - лагодна адказаў Пiлiп.

- Пiлiп! Вось што! Пакладзi дзе-небудзь во таварыша з раёну. Няхай пасьпiць у цябе гадзiну-другую. Яму рана ў дарогу. Усiм у дарогу.

- Што ён сказаў - 'усiм у дарогу?' - цiха запыталася Хiма.

- Чаму ты ня спыталася ў яго? Адкуль я ведаю?

А раненька ў сельсавеце былi ўжо ўсе старшынi калгасаў. З iмi прыбылi iхныя рахункаводы. Настаўнiкi ўсiх школаў. Увесь сельскi актыў. 'Таварыш з раёну' сапраўды падняўся рана i не разьвiтваючыся, пакiнуў Пiлiпаву хату.

Пiлiп выйшаў з хаты паслухаць, што чуваць. Чаму гэтак сыйшлiся i зьехалiся сюды людзi? Iмi была занята ўжо ўся пляцоўка - 'Цэнтр'. Сюды пачалi зьбiрацца з суседнiх хатаў - мужчыны i нават жанчыны. Сонныя, яны нечым напалоханыя. Як-бы iм хто нешта ў вушы ўвёў. На сход iх не загонiш, а тут - як па камандзе. Сюды, на гэтую пляцоўку - Цэнтр прыйшоў з сваёю пугаю i трубой пастух. Стаўшы ў гэтым канцы вулiцы, ён, звычайна, пачынае трубiць, абуджаючы такiм спосабам гаспадыняў, каб яны выганялi яму з двароў свой статак. Цяпер-жа, угледзеўшы столькi народу, ён не распачынаў свае iгры - зьдзiўлена пазiраў на грамаду.

На сельсавецкi ганак узыйшоў сакратар раённай партарганiзацыi:

- Таварышы! Сёньня ўначы вераломна напала на нашу краiну Гiтлераўская Германiя. Фашысцкiя самалёты ськiнулi бомбы на нашыя гарады, у тым лiку на сталiцу Савецкай Беларусi - Мiнск. Гiтлераўскiя полчышчы перайшлi нашу гранiцу, уварвалiся на тэрыторыю Савецкага Саюзу. Нашая гераiчная Чырвоная армiя наносiць сакрушальныя ўдары па ворагу. Ды ня гледзячы на гэта, ворагу ўдалося ўжо захапiць некаторыя нашыя населеныя пункты. Магутны бронятанкавы кулак Гiтлера нацэлены ў самае сэрца нашай радзiмы - Маскву. Таварыш Сталiн заклiкаў па радыё не паддавацца панiцы. Ён пераняў камандваньне ўсiмi збройнымi сiламi Савецкага Саюзу на сябе. У сваёй прамове зьвернутай да ўсяго савецкага народу, Сталiн накрэсьлiў баявую праграму: не за якую цану ня ўступаць ворагу анiводнай пядзi нашай зямлi, а калi-б тую пядзю давялося пакiнуць - пакiнуць яе спаленай, мёртвай, пустой. Макавага зерня ня мусiць папасьцi ў ненасытную глотку Гiтлера. Строгi наказ Сталiна - таптаць, палiць збожжа, уганяць жывёлу, капаць

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

1

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату