брыцца. Чакае калi яго запросiць 'мамаша' на сьнеданьне.

З абодвых Мокрых на акопы жанчын забiрае ваенны грузавiк. Вязе на Бесядзь. Гэта пераважна дзяўчаты - дарослыя i яшчэ недарослыя. Жанчыны старэйшыя, што маюць малых дзяцей, застаюцца, для iх ёсьць iншая работа. Увечары машына прывозiць 'апалчэньне' назад, дахаты. Але бывае, калi ваенная машына едзе куды-небудзь у iншай патрэбе i тады 'апалчэньне' застаецца начаваць на акопах. Што тут тады дзеецца! Спаць няма дзе, толькi на зямлi, на траве, пад кустом. Накрыцца няма чым - камары залязяць, куды ня трэба. Пад галаву можаш палажыць толькi сваю рыдлёўку. Якi-ж тут можа быць сон? Ну, i лiчаць дзяўчаты на небе зоры. Ня сьпяць. Дурэюць. Шчакочаць адна другую. Iм што, дурасьлiвым? Палезьлi-б да 'лейтэнантаў' у iхныя шатры-будкi, але цi-ж лёгка на гэта адважыцца? Можа некаторыя спрытнейшыя i маглi-б. Ды iм, лейтэнантам, ня трэба столькi, колькi нас тут усiх. У iх выбар вялiкi. У нас тут усякай твары па пары. Любая, якую хочаш, масьць ёсьць. Самых маладзейшых i прыгажэйшых могуць мець. I маюць. Губа ў iх ня дура. Унь як Пiлiпаву аблюбавалi! Кожны да сябе ў шалаш запрашае. Ды дзеўка ня дура - баронiцца.

- Баронiцца? Дужа ты знаеш.

- Што знаю, тое й кажу.

- Нiчога ты ня знаеш. Сама бачыла!

- Што ты бачыла?

- А тое, што, заголеную, ў кустох качалi. Сярод белага дня.

- Хто яе там качаў?

- Ды той-жа Шашок, што ў iх прымасьцiўся.

- Цi не гаворыш ты лiшняе, дзеўка? Мо зайздросьцiш?

- Цьфу! Захацела б - ляжала-б у будцы таксама. Ёсьць тут адзiн. Лупiць на мяне вочы. Ды я ведаю - сарвець i паедзе. Нашто мне такое? Я ня Дуся.

- Не брашы на Дусю. Яна дзеўка чыстая.

- Кажу табе - сама бачыла. Ляжыць, адкiнуўшыся. Але няхай! У нас адкiдацца можна. Гэта яшчэ нiчога ня значыць. Такей дзерявеньскiй звычай - палапае i ўсё. Далей дзеўка ня пусьцiць. Зацiсьнецца гэтак, што ня ўсунiць. А гэты... Ну, каб ты бачыла! Усунуў! I соўкае.

- Дальбог, ты гэта манiш. Сама сабе ўявiла. Сама гэтага хочаш. Ведаю я цябе. Вусьцiна няма, дык цяпер няма каму соўкаць. А пра Дусю... Ня веру. Пашто ёй так прылюдна... каб хто бачыў... На тое-ж у яе ёсьць клець... Зручней.

- А што ты думаеш, ён ня соўкае яе i ў клецi? Соўкае - дзеўка салодкая. Ета яе цяпер самая пара. Прывыкшы, дык ёй i на акопах хочацца. На чыстым воздусе. А струмант у яго, вiдаць, добры. Трымцiць у зьнямозе... Думаюць, iх ня бача нiхто. Ад мяне не схавацца - усё роўна падгледжу. Гляджу ета, дальбог, i самой хочацца... Каб яны пагарэлi.

- Вот-жа я й гавару, што ты ўяўляеш сабе. Таго глядзi, пачнеш хлопчыкаў спакушаць. Вучыць. Распусьнiца ты.

- Ну, на гэта я ўжо не пайду. Ляпей я... Ды што казаць, бабам прыйшоў канец! Як вайна - бабам заўсёды бяда. А бабам-жа патрэбна бабскае. Як мiрна было ўсё, дык i мы былi мiрныя, ня кiдалiся на шыю. А цяпер як няма, дык хочацца яшчэ болей, дармо, што бяда, гора. У бядзе й горы гэта як лек i спасеньне. Глядзi, як усхадзiлася бабскае кодла на акопах - проста грэх. Як на бяду якую. Нямоглым, i тым праходу не даюць - лезуць i да iх. Лейтэнантаў-жа ўсiм ня хопiць. А лейтэнанты гэтыя... от докi! Ты думаеш, машына сапраўды некуды паехала? Гавораць так, каб мы тут засталiся нанач, ня ехалi дахаты. Iм уначы лацьвей. Ды й нашае кодла ня супраць застацца на акопах. Хоча выставiць i свой акопчык.

- Жартуеш... Ня так усё проста. Думаеш, толькi мы, бабы, такiя нешчасьлiвыя. Вунь Мiкола Бугроў... Колькi тут нас, а знайсьцi нiкога ня можа. Сланяецца, як няпрыкаяны.

- А ведаеш - чаму? Перажывае за Дуську! Бачыць, што ягонае не бярэ. Ня можа-ж ён ня бачыць - напэўна, бачыць - як загаляюць ягоную Дуську. Ён-жа па ёй млее. Але баiцца лейтэнанта. Нiчога ня можа зрабiць. Па ўсiм вiдаць, яна яго ня хоча. Чула-ж мо - у клець ня пушчае. Раздурылi дзеўку - i таму падабаецца i таму падабаецца. А ўсё красата яе i слабасьць. Ля яе-ж ходзiць i палiтрук. Усё чытае ёй газэты, пра палiтыку рассусульвае. Дусьцы няма калi й за лапату ўзяцца. А ты думаеш - чаго ён хоча? Таксама загалiць. Палiтыка ёй ня трэба.

- Пакiнь ты! Дальбог. ты ненармальная. Паслухаць, што ты гаворыш, дык iнакш пра цябе ня скажаш. А пра Пiлiпаву Дуську... галаву дам на адрэз - ты ёй зайздросьцiш i таму валiш на яе. Яна яшчэ нечапаная, чыстая дзеўка.

- Такая, як ты.

- Ты мяне не чапай. А то палучыш. Не раўняйся са мною.

Вайна вiруе ўжо другi тыдзень, а Мокрае пра яе мала што ведае - радыё няма, газэты ўжо ня прыходзяць. Толькi раёнка - 'Сталiнскi прызыў', дый тая на адным толькi лiстку. Што з яе даведаешся? Кажуць, немцы забралi ўжо Менск, Воршу, Магiлеў, Чавусы i стаяць пад Клiмавiчамi. Дык адтуль-жа да Касьцюковiчаў - як рукою падаць. Таго глядзi - праз ноч i ў Мокрым заявяцца. Але дакладна нiхто нiчога ня ведае. Паранейшаму ганяюць на акопы - лейтэнанты не даюць адпачыць жанчынам. Збожжа тымчасам ня топчаць i ня паляць. Статак, як быў, гэтак i застаецца ў калгаснай аборы. Старшыня сельсавету раз'яжджае па калгасах, патрабуючы ад iх выкананьня плянаў. Палiтрук заклiкае ня верыць чуткам - iх сьведама сее вораг. Чырвоная армiя стойка стаiць на сваiх пазыцыях, стрымлiваючы нацiск Гiтлераўскай армii. Але гэтым запэўненьням людзi ўжо ня вераць - паводзiны самога штабу выдаюць яго трывогу i нэрвовасьць. Бронь кожную ноч зьбiраецца ў сельсавеце. Нарада за нарадай. Кiдаецца ў вочы заклапочанасьць штабу. Канешне, штаб ведае пра сапраўднае палажэньне на фронце, толькi ня хача, пра гэтае палажэньне гаварыць - утойвае. Робiць уражаньне, што няма падставаў для панiкi. Але заспакоiць людзей штабу не ўдаецца. Мокрае адно i другое жыве прытоеным жыцьцём. Прыцiхла i чакае нечага няўнiкнёнага. Людзi ня выказваюць свайго такога цi iншага стаўленьня да падзеяў. Найболей маўчаць. Што яны думаюць, цяжка меркаваць. Чакаюць i ўсё. Каго, чаго чакаюць - няясна. Уначы можна пачуць, як недзе ў некага бразнула клямка, рыпнулi дзьверы. Нехта з некiм шэпчыцца. Вёска ўначы ўжо, як раней, ня сьпiць - у ёй варушыцца прыцiхлае, затоенае жыцьцё. Ранiцой з вуснаў у вусны перадаецца начная iнфармацыя: да Хадоскi цi да Сьцепанiды нехта заходзiў ўначы. Бачылi - нешта нёс. Пёкла Канцавая некага з лесу хавае пад сваёю спаднiцай. Вусаты Якаў сам устанавiў недзе сваё радыё i слухае. Ведае ўсё навылёт, але нiкому нiчога ня кажа. Вёска кiшыць усякiмi навiнамi, здагадкамi, дапушчэньнямi. Адзiн аднога падглядаюць, цiкуюць. Уначы прайдзi Мокрае з канца ў канец - нiкога ня ўбачыш, але нейчыя вочы ўсё роўна цябе ўбачаць, цябе дагледзяць. Мокрае ўвайшло ў сваё нутро, затоена дыша. Пакуль нешта ня вызначыцца канчальна, яно маўчыць, яно яшчэ ня ведае, куды што. Прыцiхла вулiца, на прызбе дзеда Мельнiка дзяўчаты ня зьбiраюцца - хлопцаў няма, ды й не да гуляў.

Аж раптам вяртаецца ў Мокрае з Менску Агапка. Iшла адтуль дванаццаць дзён з хатулём за плячыма. Ногi зьбiла. Насiлу дабралася. Яна й пусьцiла пагалоску, што за ёю iшлi немцы па пятах i што ня сёньня, дык заўтра яны будуць i ў Мокрым. Сказала таксама, што нашы здаюцца немцу, яна сама бачыла, як яны гналi нашых салдат. Агапку выклiкалi ў сельсавет, у штаб. Дапытвалi i сказалi, каб прыкусiла свой язык. I сапраўды, цяпер ад яе i слова не пачуеш. Кажуць, яе завербавалi ў партызанскую групу.

Пiлiп ненарокам убачыў у вакно - да сельсавету пад'ехалi дзьве машыны легкавая i паўтонка. З легкавой вылезьлi два чалавекi. Iм насустрач выйшлi з сельсавету ўпаўнаважаны i палiтрук. Прывiталiся i адразу-ж зьнiклi за дзьвярыма.

'Ну, нешта-ж iм прысьпiчыла. Закалола ў... Дасюль iх тут нiхто i ў вочы ня бачыў. А, глядзi, прымчалiся... Уцякаюць цi што? Гэта-ж, канешне, Касьцюковiцкiя тузы... Зямля ўжо гарыць у iх пад нагамi, цi што? Там ужо iм месца няма, што прыкацiлi сюды, у глуш? Вот настала для iх часiна!.. ...Значыць, усё-ткi немец прэ?'

Разважаньнi Пiлiпа перабiла Хiма:

- Глядзi ты, i Шашок наш сабраўся - на ложку ў сенцах скатка яго ў паход гатова. На акопы не паехаў i тут яго ня вiдаць. Ты ня бачыў яго?

- Круцiцца недзе тут. Вiдаць, да Вяркеева пайшоў у школу. Бачыў - праз мост iшоў туды. З iм i твой лупаты зяць - Бугроў.

- Не дапякай мяне зяцьмi. Цяпер не да зяцёў. Мы сядзiм тут. Нiчога ня бачым i ня чуем, а сьвет загарэўся. I дзе то цяпер наш Ягорка? Забралi-ж i яго. Я так думаю. Хоць-бы Эма прыйшла сюды да нас. У нас зацiшней.

- Дабяруцца й сюды. Ня думай. Бачыш, начальства Касьцюковiчы пакiнула. Цяпер ужо ў нас тут раён.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

1

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату