Т. - Святы трыбунал канстатуе, што абвiнавачаны Перэз, абвiнавачаны ў цяжкiх грахах ерасi i адступнiцтве ад асноў каталiцкай веры, паказаў пад час следства асаблiва бунтоўныя думкi, сцвярджаючы, што за зло, якое iснуе на зямлi, адзiную i выключную адказнасць нясе свецкая i духоўная ўлада.

П. - Ваша Мосць, прысягаю, што нiколi так не думаў.

Т. - Значыцца, Святы трыбунал хлусiць?

П. - (Маўчыць.)

Т. - Падазраючы Святы трыбунал у хлуснi, абвiнавачаны тым самым пацвярджае свае прызнаннi пра бунтоўныя намыслы.

П. - Ваша Мосць, прызнаюся.

Т. - У чым абвiнавачаны прызнаецца?

П. - Памыляўся, Ваша Мосць, дазволiў звесцi сябе глупству i несвядомасцi, але бажуся, я не мяцежнiк i нiколi iм не быў. Я веру ў iснаванне сатаны, ён носьбiт лiха, усякага лiха.

Т. - Святы трыбунал не мае нiякiх падстаў верыць у шчырасць гэтай заявы. Цi ведае абвiнавачаны, што бунт супраць Каралеўскай Вялiкасцi караецца смерцю?

П. - Ведаю, Ваша Мосць, але я не мяцежнiк. Памыляўся, прызнаюся. Вялiкi гэты грэх мой. Веру ў сатану, i ён - носьбiт зла.

Т. - Святы трыбунал не можа верыць абвiнавачанаму, бо яго цяперашняя заява прадыктаваная не так шчырым раскаяннем, як усведамленнем кары, якая яго чакае. Адно толькi можа ўратаваць абвiнавачанага - сказаць Святому трыбуналу ўсю праўду.

П. - Божа праведны, я кажу праўду!

Т. - Няхай абвiнавачаны адкiне свае страхi. Святы трыбунал на тое i iснуе, каб выводзiць аблуднiкаў на правiльную дарогу. На жаль, Святы трыбунал не зможа ўратаваць абвiнавачанага, калi абвiнавачаны сам сябе ратаваць не хоча. Абвiнавачаны мусiць сказаць усю праўду.

П. - Усё скажу, Ваша Мосць.

Т. - Шчодрасць божая бязмежная. Хай абвiнавачаны назаве Святому трыбуналу iмёны i прозвiшчы людзей, з якiмi быў у змове супраць Iх Каралеўскiх Вялiкасцяў i царквы.

П. - Божа!

Т. - Нагадваю абвiнавачанаму, што заклiк iмя божага не ёсць паказанне, якога цярплiва чакае Святы трыбунал.

П. - Ваша Мосць, вялебныя айцы, я нiколi не ўступаў нi ў якую змову.

Т. - Няхай абвiнавачаны звернецца да сваёй памяцi.

П. - Клянуся, нiколi не быў змоўшчыкам, я просты чалавек. Чаго вы хочаце ад мяне?

Т. - Праўды.

П. - Сатана - носьбiт зла.

Т. - Хто разам з абвiнавачаным удзельнiчаў у змове супраць Iх Каралеўскiх Вялiкасцяў i царквы?

П. - Я не ўдзельнiчаў нi ў якай змове, Ваша Мосць. Малю вас, паверце мне. Памыляўся я, нячысты ўблытаў, гэта ён уцягнуў мяне ва ўсё гэта.

Т. - Святы трыбунал, заклапочаны адзiна турботай пра душу абвiнавачанага, ахвотна верыць абвiнавачанаму.

П. - Дзякую, Ваша Мосць.

Т. - Аднак раней абвiнавачаны мусiць даказаць сваю заяву.

П. - Не разумею, Ваша Мосць.

Т. - Абвiнавачаны сцвярджае, што не меў нiякiх бунтоўных намыслаў, а таксама не ўваходзiў нi ў якую змову супраць свецкай i духоўнай улады. Якiя доказы на карысць слушнасцi гэтых слоў абвiнавачаны можа прывесцi?

П. - Я невiнаваты, Ваша Мосць!

Т. - Дык няхай абвiнавачаны дасць доказы сваёй невiнаватасцi.

П. - Ваша Мосць, прысягаю, за ўсё жыццё, нiколi-нiколi, не ўзнiкала ўва мне анiводнай бунтоўнай думкi.

Т. - Хвiлiну назад абвiнавачаны па сваёй волi прызнаў, што вярхоўныя ўлады дзяржавы i царквы вiнаватыя за зло, якое так шырока разышлося па зямлi.

П. - Сатана звёў мяне, Ваша Мосць.

Т. - Яшчэ раз паўтараю абвiнавачанаму, што Святы трыбунал нiчога так не прагне, як паверыць абвiнавачанаму. Хай жа абвiнавачаны, заклапочаны выратаваннем сваёй душы, дакажа Святому трыбуналу, што сапраўды нiколi не меў мяцежных намыслаў i не ўваходзiў нi ў якую змову.

П. - Клянуся крыжам Госпада нашага Iсуса Хрыста - невiнаваты.

Т. - Цi адзiны гэта доказ невiнаватасцi, якi абвiнавачаны жадае прывесцi?

П. - Чым жа яшчэ я магу даказаць, Ваша Мосць?

Т. - На гэта пытанне няхай адкажа сам абвiнавачаны.

П. - (Маўчыць.).

Т. - Цi азначае маўчанне абвiнавачанага адмову прывесцi Святому трыбуналу пераканаўчыя доказы невiнаватасцi?

П. - Я не адмаўляюся, Ваша Мосць, але, бадай што, адзiн Бог можа засведчыць маю невiнаватасць.

Т. - Святы трыбунал з жалем зазначае, што абвiнавачаны, насуперак шматлiкiм заклiкам да разумнасцi, упарта адмаўляецца прывесцi доказы таго, што ён не меў нiякiх мяцежных намыслаў супраць свецкай i духоўнай улады i не ўваходзiў нi ў якую змову, якая мае на мэце пагвалчанне парадку, што пануе ў каралеўстве. Так абвiнавачаны сама вiдавочным чынам засведчыў свае злачынствы. Усiм вядома, што любы закон, устаноўлены Каралеўскай Вялiкасцю, мае на мэце дбанне пра дабрабыт усiх падданных, Святой жа царкве давераны Госпадам нашым Iсусам Хрыстом клопат пра непагрэшнасць чалавечых душ. Абвiнавачаны ж з незвычайна мярзотнай зацятасцю iмкнецца аспрэчыць гэты натуральны i спрадвечны парадак, абгаворваючы абедзве ўлады ў нiбыта iхняй прыхiльнасцi да насаджэння зла на зямлi. Нягледзячы на гэта, Святы трыбунал не адмаўляецца ад клопату пра душу абвiнавачанага i яшчэ раз узнаўляе сваю спробу, заклiкаючы: хай абвiнавачаны прызнае ўсю праўду. Абвiнавачаны, як гэта ён сам паказаў на першым следстве, не шкадаваў энергii i намогаў, калi заходзiла пра шашнi з сатаной. Цi пацвярджае гэта абвiнавачаны?

П. - Так, Ваша Мосць, я хадзiў да той кабеты, вядзьмаркi, бо сапраўды хацеў прадаць сваю душу.

Т. - А пазней, калi абвiнавачаны пераканаўся, што сатана нiбыта не iснуе, з кiм абвiнавачаны дзялiўся сваiмi сумненнямi?

П. - Не памятаю ўжо, Ваша Мосць.

Т. - Аж з такой вялiкай колькасцю людзей, значыцца, гутарыў абвiнавачаны на гэтую тэму?

П. - (Маўчыць.)

Т. - Святы трыбунал верыць абвiнавачанаму, што цяпер ён не пры памяцi. Каб памагчы абвiнавачанаму i даючы яму час на роздум, Святы трыбунал адкладвае далейшае следства на другi дзень.

На ранiцу дня дзевятага верасня ў прысутнасцi таго ж, што i напярэдаднi, Святога трыбунала Ларэнца Перэз паказаў наступнае:

Т. - Святы трыбунал вядзе далей следства па справе Ларэнца Перэза, абвiнавачанага ў пашырэннi зламысных поглядаў, супярэчных вучэнню царквы, а таксама ў саўдзеле ў шырокай змове, якая мела на мэце пагвалчанне iснуючых у Каталiцкiм Каралеўстве духоўных i свецкiх уладаў i правапарадкаў. Цi жадае абвiнавачаны дапоўнiць свае паказаннi?

П. - Так, Ваша Мосць.

Т. - Святы трыбунал слухае абвiнавачанага.

П. - Ваша Мосць, шаноўныя айцы, дзякую за дадзеную мне адзiную i апошнюю магчымасць не так зацьмiць мае цяжкiя грахi, як, пралiўшы на iх святло, паказаць iх поўную мярзотнасць. Калi б малiтвы чалавека, такога злачыннага, як я, маглi што-небудзь значыць для Бога, я б малiўся за вас, вялебныя айцы, бо, хоць i нiзка я ўпаў, хоць i занурыўся ў прорву iлжы, вы падалi руку дапамогi, пасобiўшы мне ўсвядомiць мае гнюсныя злачынствы. Не жадаючы, аднак, апаганiць сваiм подлым голасам трон божы, я мушу на асцеражэнне тым, што, як я, захацелi б калi-небудзь апусцiцца ў морак пекла, упакорана i ўмiлажалена прызнаць свае грахi. Сапраўды, многа цяжкасцяў зведаў я ў сваiм жыццi, i, ахоплены безразважнасцю i

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату