перадусiм з прычыны недахопу транспартных сродкаў дый абмежаваных эмiграцыйных квотаў. I гэтак замкнулася шматтысячная жаўнерская маса ў шэрых, няпрылюдных, няпрыветных i сьцюдзёных вялiкiх вайсковых абозах, раськiданых па абшары брытанскiх абтокаў ад Тэрсо да Брайтана i ад Блэкпула да Сандэрланда.

Цяжкi i нявыносны, сумны й няволячы жаўнерскi быт у бязьдзейнасьцi. У некалi здысцыплiнаваныя й дасканала вышкаленыя шэрагi вояў прыносiць ён упадак дысцыплiны, маральны расклад, зьнеахвочаньне, безнаазейнасьць, мiзэрнасьць i абыякавасьць. Жаўнерам можа быць адно чалавек чыну, працы, вечна нястомнага й дзейнага духу, чалавек энэргii й руху. Пакiнь жаўнера самога сабе на нейкi час, не дай яму заданьняў, працы й занядбай дысцыплiну, дазволь на пэўныя ўплывы, i ён перастане быць жаўнерам.

Колькi месяцаў пераходнага арганiзацыйнага часу, калi шмат яшчэ было няпэўнага й нявыясненага, калi нейкiя рамесьнiцкiя курсы цi праца - рэдкая зьявiшча, а дысцыплiна амаль цалкам занядбаная, зрабiла жахлiвы ўплыў на польскую армiю, прывезеную з кантынэнту ў Ангельшчыну ў 1946-1947 годзе. Найбольш дэструктыўным дзейнiкам была няпэўная будучыня гэтых людзей. Разам зь першымi паваеннымi мiжнароднымi канфэрэнцыямi, разам з акупацыяй Беларусi, Украiны й Польшчы бальшавiкамi й замацаваньнем там камунiстычнае ўлады разьвеялiся шматлiкiя пляны й надзеi гэтых людзей. Шмат губiла сябе сваiмi-ж рукамi, iншыя апускалi галовы й трацiлi ўсякую iнiцыятыву...

III

У падафiцэрскiм бараку людзi сядзелi бязьдзейна. Сымон па абедзе прылёг на пасьцелi. Рэмi Сварычэўскi меў службу дзяжурнага. Колькi асоб, абсеўшы ў кутку стол, перакiдвалiся картамi. Надвор'е было хмарнае. У бараку панаваў змрок. Крокаў дзесяць воддаль Сымона сядзеў на пасьцелi зьвязны. Даўно кiнуўся ён у вока Спарышу. Прычынай была, пэўна, i ягоная сьпеўная, няскладная польская гутарка. Часта, быццам вада з- пад вясеньняга лёду, прабiваўся беларускi склад, характэрнае аканьне. Нягладка язык ягоны спраўляўся i з характэрнымi польскiмi сугукамi. Здавалася, што зь вялiкай натугай, гвалтам выпiханыя яны былi праз таўсты гарляк. Сымон быў амаль пэўны, што зьвязны быў беларусам. Дагэтуль ня меў нагоды даведацца. Ды i як спытацца? - думаў хлопец. Акружнай дарогай пачаць цi проста з мосту, як кажуць па-беларуску?

Да таго-ж i выглядам быў зьвязны проста выкапаным дзядзькам-селянiнам. Неяк i 'батледрэс' нязграбна на iм ляжаў. Здавалася, што шэрая саматканая сьвiтка скарэй-бы гарманiравала з выглядам. Дзесьцi ў тумане памяцi захаваўся ў Сымона вобраз беларускага сейбiта, што бачыў калiсьцi ў нейкiм каляндары. Шырокi круглы твар, паморшчаны лоб, закруглены падбародак, парадзелыя сiвыя валасы, ясна- блакiтныя вочы.

- Адкуль ты, дзядзька, будзеш? - зарызыкаваў Сымон.

Зьвязны, што сядзеў побач на пасьцелi, схамянуўся, быццам-бы яго хто iголкай у мяккае месца ткнуў. Мусiць, ня верыў сваiм вушам. Азiрнуўся назад, каб пераканацца, што да яго, а не да некага iншага ззаду за плячыма адносiлася тое пытаньне.

- Цо проша?

- Пытаюся, адкуль ты, дзядзька, будзеш? - паўтарыў голасна Сымон ды дадаў цiха пад носам: - Чорт вазьмi, няўжо-ж памылiўся?

- Я ад Навагрудка. А вы таксама тамтэйшы? - пасьмялеў дзядзька.

- Эх не, я не ад Наваградка, але-ж таксама беларус. Вы-ж беларус, не?

- Я праваслаўны, дык i беларус, - адказаў дзядзька, прыйшоў ды сеў побач Сымона на пасьцелi. Язык ягоны хадзiў шмат гладзей, чымся ў польскай гутарцы.

- Дык што вы, праваслаўны - гэта-ж толькi рэлiгiя.I каталiк-жа можа быць беларусам.

- У нас удома так было, што каталiкоў лiчылi палякамi, а праваслаўных...

- ...рускiмi? - падхапiў Сымон.

- А цi-ж ня так?

- Яно-ж так. Але цi-ж гэта справядлiва?

- Хто-ж яго ведае. Усё так у галаву нам дзяўблi.

- Дзяўблi тыя, каму гэта было карысна. Маскалi казалi, што праваслаўныя гэта рускiя, а палякi чаўплi, што каталiкi - усе палякi. Дык дзе-ж тады беларусы? А ёсьць-жа такi народ, не, дзядзька?

- Дык во, панятна, што ёсьцека.

- Ну дык нам, мусiць, няпраўду старалiся казаць.

- А хто-ж тое надта ведаў. Называлiся тутэйшымi, ды ўсё.

- Праўду кажаце. Гэта таксама, каб мы забылiся, хто мы ёсьць. Навет нашай нацыянальнасьцi не памiналi.

- Цiкава вы гэта ўсё й так проста выводзiце, - адсапнуўся зьвязны. - Ну, а самi-ж адкуль?

- З Глыбоччыны.

- Ад Глыбокага.

- Недалёка. Ведаеце. Можа, былi там?

- Чуў. Меў знаёмых адтуль.

Хвiлiну памаўчалi.

- Эх, братка ты мой, сьвет цяпер так перамяшаўся. Забадзялiся-ж мы й пагубiлiся. Хто гэта ведае, што будзе... Ведаем толькi, што было. Дый цяжка-ж, цяжка, - уздыхнуў зьвязны.

- А вы даўно ў войску?

- Браток, здаецца, ужо век цэлы. Перад вайной яшчэ чынную службу адбыў. Пасьля на рэзэрву пазвалi. Змабiлiзавалi перад вайной, а тады ў плен да бальшавiкоў папаў...

Зьвязны пачаў апавядаць доўгую сваю гiсторыю. Шмат такiх цi падобных чуў Сымон раней. Седзячы побач яго, гаротнiк сумным i поўным уздыханьняў i жалю голасам апавядаў аб цяжкiх цярпеньнях у сiбiрскiх лягерох, аб тым, як з крываўкi ледзь ня скончыўся ў Казахстане, але нехта сьпiртам выратаваў. Прыгадаў пасьля й пра сям'ю. Голас ягоны пачаў дрыжаць. Мясцамi спыняўся, ня могучы гаварыць.

Сымон цярплiва слухаў i не перашкаджаў яму апавядаць. Вiдаць было, што чалавек пастанавiў адкрыць сваю душу й сэрца. Хто ведае, цi ня першага сустрэў у войску чалавека, што асьмелiўся загаварыць да яго моваю маткi. Сям'я зьвязнога, згодна з апавяданьнем, была застрэленая ў час вайны немцамi, а хата спаленая. Жонка й дачка, што па гадах мела быць сяньня дзеўкай - адзiнае са шматлiкага, але найдаражэйшае, што вязала яго з Бацькаўшчынай, - сталiся ахвярамi гiтлераўскага сьляпога тэрору. Зьвязовы ад хваляваньня гаварыў урыўкамi, а на вочы набягалi сьлёзы. Аб сямейнай трагэдыi даведаўся ня так даўно ад суседа з дому, якога сустрэў кагадзе ў войску. Вiдаць было, што насiў у сэрцы сьвежую, нiколi, можа, ня меўшую нагоды загаiцца рану.

- ...i так, браток ты мой, застаўся сягоньнiка адзiн, як палец. Ды мне-ж ужо й гады самыя лепшыя мiнулi. А тут во якое лiха прыйшло. Думалася нядаўна, што хоць дадому вернешся. Надзеiўся, што жывуць. Ажно во...

Дзядзька, здавалася, ня мог далей гаварыць. Сымон чакаў. Гледзячы на гаротнiка, балела яму сэрца. Вось гэта быў адзiн зь мiльёнаў беларусаў, што страцiлi ўсё й наперадзе бачылi адно беспрасьветную цьму й безнадзейнасьць. Выкiнутыя на чужы бераг, ня ведаючы анi людзей, анi не маючы сiл для далейшага жыцьця, страцiўшы найлепшыя гады ў службе за чужое або ў нядолi ў чужым ярме дома, кешкалiся цяпер у цемры.

- Дый варочацца-ж няма куды. Што было, тое пайшло з дымам. Мая бедненькая жоначка й дачушка. Каты са сьвету зьвялi. Куды-ж мне цяпер кiнуцца, што рабiць i з чаго пачаць? Як-жа мне тут заставацца? Ня знаю нi языка, дый гады ня тыя. А калi-б i ў Польшчу ехаць, дык ужо, мусiць, на тыя 'адзысканыя' землi пасулiлi-б... Божа-ж мой, Божа! Як-жа далей быць i што рабiць?

Сьлёзы, быццам гарох, пасыпалiся з вачэй дзядзькi зьвязнога. Пакуль нязручным рухам стараўся iх выцерцi, адна сьлязiна ўпала на левыя грудзi й раздрабiлася аб востры рог адной з чатырох зорак на сiняй берэтцы. Гэта былi зоркi за раны. Побач было з паўтузiна берэтак ад iншых крыжоў i медалёў.

- Калi-б я ведаў, што вам парадзiць. Ня плачце, супакойцеся, - прамовiў зусiм непераконлiвым голасам Спарыш, i перад вачыма памяцi ягонай устала прыгорбленая, запрацаваная постаць свайго беднага гаротнага бацькi. Ня мог глядзець на сьлёзы. Прыгадаўшы родных, ведаў, што тыя стогнуць у непасiльным ярме. Дый цi толькi яны... Цэлы беларускi народ.

Сымон устаў i падышоў да вакна. На сэрца нахлынула вялiкая дэпрэсiя. Глядзеў на захмаранае неба. Думкi разбягалiся, быццам тыя неспакойныя васеньнiя брытанскiя хмары. А яны бесьперапынна й стала плылi ў няведамае.

ПАРАСТКI НА ЧУЖЫНЕ

I

Павуцiньне сувязi мiж адзiнкамi й групамi беларусаў Другога корпусу, так дбайлiва й цярплiва снаванае й сплятанае ў вадзiн клубок у Iталii,

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×