гадзiна. Каля мяне ты зможаш адпачыць.

Але ён пакiнуў пустыню й выправiўся ў Капернаўм да рыбакоў i прапаведаваў народу, што лагодныя дабрашчасьцяцца, бо iх будзе Царства Нябеснае, i што дабрашчасныя таксама й тыя, якiя тут галадаюць i прагнуць справядлiвасьцi, бо яны спатоляцца.

РАЗЬДЗЕЛ ШОСТЫ

У якiм прафэсару Лёйхтэнтрагеру аўтарытэтна паведамляецца, што мы ў ГДР ня верым у цуды, як i ў рэальнае iснаваньне Вечнага Жыда

Геру

праф. д-ру Dr. h. c. Зiгфрыду Байфусу

Iнстытут навуковага атэiзму

Бэрэнштрасэ 39а

108 Берлiн

German Democratic Republic

31 студзеня 1980

Многапаважаны, дарагi гер калега!

Сваiм пiсьмом ад 12 г. м. Вы зрабiлi мне надзвычай прыемную неспадзяванку. Я зусiм не чакаў, што некалькi маiх заўваг сустрэнуць з Вашага боку такую цiкавасць, i мяне перапаўняе зразумелае пачуццё задаволенасцi, калi я даведваюся ад Вас, што Вы падключылi да даследавання справы Агасфера ўвесь Ваш калектыў. На жаль, мы ў гэтай вобласцi, з пункту гледжання, так бы мовiць, нашай плацёжаздольнасцi, вымушаны абыходзiцца больш сцiплымi сiламi.

Тым не меней я спяшаюся дастацца на вышыню Вашых прапановаў, наколькi яны дазваляюць быць неадкладна рэалiзаванымi. Вы знойдзеце прыкладзеныя ў дадатку тры фотаздымкi. Адзiн з iх прадстаўляе гера Агасфера перад будынкам шавецкай майстэрнi на вулiцы Вiа Далароза-Дарозе Смутку; астатнiя дзве выкананы ў традыцыйнай форме, адна en face, вiдаць правае вуха, i адна ў профiль; гэтыя здымкi паходзяць, каб ужо сказаць пра гэта адразу, не з палiцэйскай картатэкi, хоць былi, каб задаволiць Вашыя магчымыя прэтэнзii, знятыя палiцэйскiм фатографам. Пры больш пiльным разглядзе Вы распазнаеце, што зняты несумненна мужчына з характарам, iнтэлiгентны, i - звярнiце ўвагу на рот i вочы! валодае пачуццём гумору; дазволю сабе яшчэ зазначыць, што жанчыны праяўляюць да яго неабыякую цiкавсць, тым болей, што ён малады.

Далей, i зноў следуючы Вашым пабуджэнням, глыбокапаважаны гер калега, я правёў судова- медыцынскае абследаванне гера Агасфера. Яно было праведзена прафесарам Хаскелем Мейеровiчам, кiраўнiком Судова-медыцынскага iнстытута Яўрэйскага унiверсiтэта; прыкладзеная дакументацыя сведчыць, што абследаваная асоба адпавядае канстытуцыi мужчыны прыкладна сарака гадоў i не носiць на сабе нi слядоў значных цялесных траўмаў, нi прызнакаў хранiчных хваробаў. Аналiз крывi даў, праўда, вынiкi, якiя пабудзiлi прафесара Мейеровiча, прыцягнуць да даследавання д-ра Хаiма Бiмштэйна з Радыялагiчнага iнстытута унiверсiтэта. Апошнi змог пацвердзiць, што ў крывi абследаванага фактычна знаходзяцца сляды элементаў радыёактыўных рэчываў з перыядам паўраспаду мiнiмум у дзве тысячы гадоў, што ўказвае на тое, што гер Агасфер можа быць яшчэ старэйшым, чым гэта лiчылася дагэтуль, а не беспасрэдна датычыцца часу нараджэння Iсуса з Назарэта. Адзiн экземпляр падпiсанага абодвума дактарамi заключэння прыкладваецца да матэрыялаў.

Я таксама меў намер напiсаць Вам кароценькае паведамленне з апiсаннем маiх асабiстых назiранняў за падзеямi апошнiх дзён у Варшаўскiм гета i не толькi таму, што мой сябар Агасфер адыграў у iх пэўную ролю, а таму, што такiя факты Вас як грамадзянiна адной з германскiх дзяржаў павiнны асаблiва крануць. На жаль, альбо лепей сказаць, на маё задавальненне, перашкодзiў у гэтым мой iншы абавязак, менавiта - паездка ў Стамбул, дзе, як Вам напэўна будзе вядома, у былым сералi калiфа знаходзiцца архiў Высокай Порты.

Дзякуючы ласцы куратара, прафесара Кемаля Дэнкташа, мне нарэшце было дазволена папрацаваць у архiве, i я знайшоў там, што даўно ўжо шукаў, а дакладней - дакументацыю аднаго працэсу супроць былога радцы iмператара Юлiяна Апастаты. Працэс адбыўся a.d. 364 (у 364 г.), праз год пасля гвалтоўнай смерцi iмператара, i адным з абскаржаных сапраўды быў яўрэй з iмем Агасфер. На жаль, пашкоджаны рукапiс утрымлiвае ў сабе фрагменты абвiнаваўчай прамовы Грэгара Нацыянца, пазнейшага патрыярха Канстанцiнопальскага, у якой апошнi закiдае ў вiну Агасферу, што ён 'падкопваў Апастату з мэтай прадухiлення хваляванняў i перавароту, накiраваных на падрыў царкоўнага i дзяржаўнага ладу як у Рыме, так i ў Царстве Божым, падбухторваў хрысцiян да бунту i патрабаваў, каб хрысцiянскiя бiскупы вярнулi ўсё, што яны нарабавалi ў храмах i сiнагогах.'

Агасфер меў магчымасць абараняцца; я здолеў, паколькi пергамент у гэтым месцы быў моцна папсаваны, расшыфраваць толькi некалькi фрагментаў з яго выступу, але нават iх толькi часткова. У кожным разе, з расшыфраванага вынiкае, што ён нiбыта заявiў, быццам Iсус, якога шанавалi хрысцiяне, не быў нi сын яўрэйскага бога, нi чаканы яўрэямi месiя, а просты равiн, прадказальнiк i рукапаложнiк, адзiн з тых, што i сёння займаюцца гэтым, а вучэнне, якое практыкуецца ад яго iмя, гэта не што iншае, як малазразумелая мешанiна з таго, што з сябе ўяўлялi самi яўрэi, - гэта даўно асудзiлi i адкiнулi грэкi. А ён, Агасфер, усё добра ведаў, бо знаў Iсуса асабiста i нiбыта сам гутарыў з iм.

Канец дакумента сведчыць наконт пакарання абскаржанага: Агасфер мае быць чвартаваны. Вы i я, паважаны гер калега, згодныя ў тым, што царква на працягу сваёй гiсторыi ўчыняла шмат жорсткiх акцый; як i кожная ўгрунтаваная на догмах арганiзацыя, яна не даруе нiкому, хто хоць у дробязi ставiць пад сумненне яе вучэнне.

Я дапускаю, што вынiкi маiх росшукаў у архiве Высокай Порты Вас асаблiва зацiкавяць, таму што Вы ў Вашай старанна выверанай кнiжцы 'Самыя вядомыя iудэа-хрысцiянскiя мiфы ў святле прыродазнаўчага i гiстарычнага пазнання' ў раздзеле 'Пра Вечнага (альбо Вандроўнага) Жыда' зазначаеце, што легенда ёсць адносна позняя версiя, а iмя 'Агасфер' наогул узнiкае толькi ў сувязi з больш познiм iмем шлезвiгскага суперiнтэндэнта Паўля фон Айцэна, пра якого ў некаторых друках пададзены надзвычай сумнiўныя звесткi, нiбыта ён у студэнцкiя гады ў Вiтэнбэргу цi непадалёк ад горада сустракаўся з Вечным Жыдам. Гэты Айцэн мне таксама вядомы як пустагаловы славалюбец, але, як м. iнш. даказвае мая знаходка ў архiве Высокай Порты, гэта нi ў якiм разе не абвяргае ранейшага сведчання на карысць iснавання Агасфера.

Чаму, зрэшты, пытаюся я ў сябе, шаноўны гер калега, Вам не пагадзiцца з думкай, што Вечны Жыд мог быць realiter? Калi адно толькi дапусцiць, што яго наяўнасць магла б быць натуральным феноменам, як з'ява адразу трацiць характар Божага цуду (у хрысцiян), што Вы, натуральна, павiнны адмаўляць, а значыцца, i не можаце выкарыстоўваць ў якасцi доказу боскасцi.

Аддаю сябе ў поўнае Ваша распараджэнне што да далейшых даведак, наколькi яны могуць быць Вам прыдатныя, i застаюся з прывiтаннямi

Ваш адданы калега

Ёханаан Лёйхтэнтрагер

Hebrew University

Jerusalem

Таварышу

праф. д-ру Dr. h. c. Зiгфрыду Байфусу

Iнстытут навуковага атэiзму

Бэрэнштрасэ 39а

108 Берлiн

12 лютага 1980

Дарагi таварыш Байфус!

Пасля азнаямлення з Тваёй карэспандэнцыяй з праф. Лёйхтэнтрагерам з Яўрэйскага ўнiверсiтэта ў Ерусалiме мы даручаем Табе працягваць перапiску. Пры гэтым належыць паказаць вялiкую прынцыповую цвёрдасць i паслядоўна прадстаўляць нашыя навукова распрацаваныя i правераныя жыццём пазiцыi. Там, дзе прадстаўляецца магчымасць, трэба таксама адзначаць ролю дзяржавы Iзраiль як фарпосту iмперыялiзму супроць нашых арабскiх сяброў, якiя змагаюцца за сваю свабоду.

З кампетэнтнымi органамi ўзгоднена.

З сацыялiстычным прывiтаннем

Вюрцнер

кiраўнiк галоўнага аддзела,

Мiнiстэрства вышэйшай i прафесiйнай школьнай адукацыi

Геру

праф. Ёханаану Лёйхтэнтрагеру

Hebrew University

Jerusalem

Israel

14 лютага 1980

Дарагi, паважаны гер калега!

Ваша сяброўскае пiсьмо ад 31 студзеня разам з дадаткам я атрымаў i, з прычыны ўсеагульнай цiкавасцi да яго зместу, гэтым разам таксама правёў узгадненне з маiм калектывам.

Вы пытаецеся, i гэта ўяўляецца мне цэнтральным пунктам Вашага пiсьма, чаму я, г.зн. мы тут у нашым iнстытуце, нiяк не можам пагадзiцца з думкай пра рэальна iснуючага Агасфера, i вы спрабуеце нават, каб

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×