грошай, якiя ў той час валадарылi над сьветам, аднаго разу йдзе жандарм на патруль, запыняецца ў гасподзе i заказвае сабе адбiўную, а як што яму пасмакавала, дык паўтарыў заказ, але карчмарка неяк доўга ня йшла, дык ён пайшоў яе пашукаць, яна была ў склепе, а тамака на круку вiсела ейная дачка, галюсенькая, а тая карчмарка выразала зь яе адбiўныя, Сьвятая Багародзiца! жандар яе ў наручнiкi i ў суд, пра такiя здарэньнi людзi апавядалi раней, калi самi сабе замянялi радыё i тэлевiзар, але мне найбольш падабалася шпацыраваць па горадзе, я хадзiў у ангельскiм гарнiтуры i лапатуне, такiм капелюшы з заломамi, было прыемна глядзець крамныя вiтрыны, такая напрыклад парфумэрыя ў Оламоўцы, поўна туалетнага мыла, якое пахла ляснымi фiялкамi, глiцэрынавае мыла маркi Lila Blanc i Violeta de Nice, экстралагоднае мыла маркi Rosa de Shiraz, аднаго разу мяне за казармамi Марыя-Шнэ перапынiў драгун i крыкнуў, грошы або жыцьцё! iншы б пэўна абамлеў, але я выцягнуў браўнiнг i кажу, калi хочаш жыць, дык дуй адсюль, а то прыстралю як сабаку, калi я прыехаў у госьцi да брата на чатырнаццаць дзён i застаўся там на трыццаць год, дык мне далi мэксыканку, такую стрэльбу, каб я пiльнаваў рамянёў за броварам, а калi ўначы йшоў тудою жандар, я зьняў стрэльбу з пляча i давай страляць, кулi адбiвалiся ад мосту i толькi сьвiсталi, бо я ня буду дапытвацца, а хто там iдзе? аўстрыйскi жаўнер мусiць страляць першы, каб перамагчы, у iншай парфумэрыi стаялi роўненька флякончыкi вады для пелегаваньня валасоў, вада маркi Cyrano, дзе на наклейцы выходзiла з возера вадзяная русалка з ружамi пры поясе, а за сабою мела некалькi сьветлячкоў цi мо зорачак, ну дзiва! як музыка Моцарта, аднойчы плылi лодкай тры швачкi ад Пiкаў, а мы ў плаўках папраўлялi студню ў бровары, i адна красуня паклiкала мяне, а я адразу кiнуўся ў ваду i пачаў ныраць пад iхнай лодкай, гэта была аўстрыйская галянтнасьць, нават i простыя людзi паводзiлi сябе так, быццам iхняе жыцьцё ўвесь час фiльмавалi або фатаграфавалi, у Славаччыне я дапамагаў у пякарнi развозiць печыва, там п'янае вясельле ўехала ў касьцёл i пачало частаваць сьвятых гарэлiцай проста з пляшкi, ксёндз уляцеў у касьцёл як самалёт-зьнiшчальнiк i верашчаў i лупiў i таўхаў нагою тую вясельную кампанiю, i прыгаворваў, арда татарская! то так прыходзяць у храм Гасподнi? прэч! вянчаньне будзе, калi прыедзеце крыху больш цьвярозыя або менш п'яныя! потым я выбраўся на Градзiска, дзе пiваварнiчаў, i вярнуўся дахаты ў поўнай славе, гарнiтур у палоску i мадэрны капялюш апошняга парыскага фасону, кiёк зь белай галушкай, iншага дык жандары вярталi ў родныя мясьцiны ў апратцы як бы яго карова жвакала, але я прыйшоў як кiназорка i прынёс сто залатых, аддаў доўг i купiў карову з Понiквы, якую мне нараiў гаспадар Тыатар, той, што са старога тэатру зрабiў карчму, а ягоная баба гадавала восемдзесят катоў, увесь дзень налiвала iм малако, у парфумэрыi я бачыў прэпарат маркi Калядэрма, потым фiрма Вольф i Сын з Карлсруэ дастаўляла на Мараву свой жэлятын i драбнюткую ружовую пудру для пелегаваньня скуры, на шкатулцы летуценная жаночая галоўка з ручкай пры скронi, абвiнутая лёгкай вуальлю, з вачыма ў далечынi, той каровы з Понiквы ўсе нам зайздросьцiлi, швэйцарская раса, зусiм белы асобнiк, каштавала цэлых восемдзесят залатых, але потым мы прадалi яе мясьнiку, бо аказалася ялавай, найвышэй з нашае сям'i зайшоў дзядзька, у войску быў камандзерам узводу i ўмеў пiсаць так, што ня можна было наглядзецца, атрымаў залаты крыж ад кайзэра, насiў залаты шнур i пiкэльгаўбу, мужчына высокi на мэтар восемдзесят, якi за свайго кавалерства быў паўкiдваў усiх з карчмы ў копанку, як Рымскi, што паходзiў з Кокараў, але калi дзядзька ажанiўся, дык спаважнеў, узяў сабе дачку лесьнiка i паставiў вiлу на Мараве, гадаваў iндыкi i быў вахмiстрам, адной красунi я купiў лiлёвы крэм на лагодную белую скуру маркi Steckenpferd, гэта была фiрма з Радэбойлю, потым Гавэрдавай Здэнцы я купiў далiкатны i гарантаваны сродак, уганараваны залатым мэдалём, 'Сiнулiн', а яна засьмяялася i кажа, а што ты за гэта хочаш? а я адказаў, што хацеў бы, каб мы пайшлi на шпацыр i яна дастала сонечнага ўдару, а яна засьмяялася i кажа, чаму? а я адказваю, што паводле iнструкцыi першай дапамогi, калi хто дастаў сонечнага ўдару, найлепш расшпiлiць блюзку i абмываць грудзi летняй вадою, а тая Здэнка мне сказала, ты, бугай, зашмат сабе дазваляеш, так, гэты сьвет далей прыгожы, не таму, што ён такi ёсьць, але такiм я яго бачу, як яго бачыў у фiльме Пушкiн, бедачыне заўчасна пацэлiлi ў галаву i былi яму капцы, з дзiркi ад рэвальвэру выцяклi ў яго апошнiя вершы, ужо паводле фатаграфii я дайшоў да высновы, што Пушкiн належаў да эўрапейскага рэнэсансу, меў гожыя бакенбарды, ну, тыя бакi, якiя насiў нябожчык кайзэр Франта i кампазытар Штраўс, раз iду сабе над вадою, а тут на ровары Лiбушка i адразу наяжджае на мяне пярэднiм колам, калi я ёй зноў прынясу пук, то бок, букет ружаў? а я яе нi з таго нi зь сяго пацалаваў, як гэта рабiў Ганс Альбэрс на параплаве, а Лiбушка вiскнула, Хрысьце Пане! а я расьсьмяяўся i кажу, што я не Хрыстос, адно пан, а гэта насьмяшыла яе яшчэ болей i яна яшчэ мацней наяжджала на мяне пярэднiм колам, адчыняючы мне дзьверы да далейшае прыгоды, i я быў панам сытуацыi, гэта ў парфумэрыi я бачыў шэраг бутэлечэк са сродкам для буйнага росту валасоў маркi Peru Tanin, на пляшачках былi дзьве дачкi вынаходнiка з валасамi ажно па косткi, зразумела, Аўстрыя стаяла ня так на буйным росьце валасоў, як на буйных грудзях, у некаторых былi такiя, што яны мусiлi насiць заплечнiк, а ў iм цэглу, каб ня ўпасьцi дапераду, так тое цягнула, гэта было нешта, тыя вялiзазныя цыцкi, з самога раньня ўся Аўстрыя ня думала нi пра што iншае як толькi пра грудзi, жанчыны выпiхвалi iх, а ў сям'i была проста бяда, калi дачка ня мела грудзi як кухлi для пiва, цяпер гэта зноў уваходзiць у моду, жанчыны зноў у гэтых адносiнах як за аўстра-вугорскай манархii, на спартакiядзе я бачыў волатак, нашых дзяўчат, як яны йшлi ў калёнах у тэлевiзары, у майтках i кашульках, шпарылi як Марыя Тэрэза, мужчыны ад гэтага глядзеньня, ад гэтага параду нацыi былi пад вечар зусiм абнясiленыя, ноччу я нарваў ружаў у чужым садку, пералез цераз плот i незаўважна паклаў тыя ружы на вакно Лiбушкi, як робяць мэксыканцы i гiшпанцы, тая банда абiбокаў, якая нiчога iншага ня робiць, толькi езьдзiць верхам i сьпявае паннам пад гiтару, а на другi дзень Лiбушка паклiкала мяне праз фiранку, каб я прыйшоў да iх у госьцi, з майго боку гэта была дыпляматыя, дык потым я быў сьведкам, як яна скiдала чаравiчкi i сьцягвала панчохi, а потым лягла на канапу i спыталася, цi па мне ўжо бегаюць мурашкi? i кiдалася на той канапе, нюхала ружы i вырачвала на мяне вочы, а потым села i пачала распорваць блюзку, а калi скалечылася жылеткай, сказала, мiгам перавяжыце, а то дастану заражэньня крывi! а калi я завязваў ёй бiнт, запыталася, чаму я вам ня падабаюся так, як тыя дзяўчаты з бару? а я адразу суцешыў яе па-рыцарску, панна, вы маеце iншыя повабы, у вас шык i гожыя ножкi, яна акрыяла душой i мы разам панесьлi бялiзну ў прасавальню, а бабы шалелi ад рэўнасьцi, ну так, нам дык не пасобiць, я павучаў Лiбушку паводле соньнiка Анны Новакавай, прасаваць бялiзну значыць, што адкрыеш глыбокiя таямнiцы, а Лiбушка мне сказала, як рыхтуецца адсьвяткаваць свае дваццаць першыя народзiны, i дадала, што мяркуючы па маiх вачох, яна б баялася iсьцi са мною пад поўнач на выспу, а я ёй на тое, у вас, Лiбушка, гэта ўсё пройдзе, вы надта дзiкая, але як будзеце так доўга таргавацца, дык возьме вас нейкi ўдавец, гэта былi б фiглi-мiглi, або й жандар, адна панюся мне раiла, не гаварэце толькi, а завядзеце нас на зьмярканьнi на ўзьлесак, Гавэрдава Ўласта, якая ўмела йграць на пiянiне i гаварыць па-нямецку i якая ставала на руках на бiльярдзе, ажно сукенкi ёй ападалi як пялёсткi з кветкi маку, дык тая мне казала, бамбiза, ты мяне толькi пакручваеш тым, што мною не цiкавiсься, Наўрацiлка, калi мы разам пусьцiлiся ў эксцэнтрычныя скокi ў Каталiцкiм Доме, шаптала мне на вуха, зiрнеце, як уся заля глядзiць на нас, i мне захацелася дадаць адну фiгуру, як гэта робiць пара Фукса- Кашцялава, i мы паляцелi тым эскцэнтрычным махам пад стол, Ярмiлка хацела са мной рабiць у 'Славii' тое, што бачыла ў Вялiкага Цыгфэльда, але ня вытрымала таго пераходу да фiгуры танга i, пераляцеўшы ў мяне над галавою, убiла сабе акуляры ў брыво, яна па сёньня можа ганарыцца прыгожым шнарам, аднак найбольш мне даспадобы была ўжо спомненая Гавэрдава Ўласта, яна была закаханая ў мяне да вяр'яцтва, я насiў яе на гершках па ўсёй карчме, а яна ад сьмеху пасiкалася i ўся гаспода шалела з гэтае нагоды, а потым недзе забiлася ў аўтамашыне з жаўнерамi, але Гавэрда мне казаў, што гэта няпраўда, наадварот, што яна жывая аж занадта, што яна стала мэдсястрою, ну дык гэтая мела такi тэмпэрамэнт, што яе ажно хiлiла ў манашкi, у даўнейшыя часы я сабе купiў праставач носа, насаджвалася тое на нос, як жанчыны закладаюць сабе трубачкi накручваць валасы, праставач дакручваўся шрубкамi, паводле таго, якi вы хацелi мець нос, я хацеў мець як у Рудольфа Валентына, стары Швэц, той што трымаў банк у дваццаць адно ў Гавэрдаў, на схiле свайго веку праходзiў каля касьцёла i кажа, я яшчэ там ня быў, што яны там увесь час робяць? i ўбачыўшы раз тую пышнасьць, стаў касьцельным вартаўнiком i шкадаваў, што ня зьведаў таго раней, Уласта ў той час кiнула пярсьцёнак пад ногi прыгожага млынара, я ёй нiколi нiчога не купiў, адно калi-нiкалi прыносiў ружу, а гэта жанчынаў даймае, адкразу ўсё кiдала й прысядалася да мяне, а я прыкiдваўся, што чытаю газэту, а Ўласта кажа, што так сядзiш як квактуха на яйках? а я як прыпёр яе да бiльярду, афiцыянт прыбег ёй на дапамогу, а я як даў яму высьпятка, ажно ён адляцеў як футбольная апука, а я пакланiўся як герой i пацалаваў яе, а ўся гаспода хадуном хадзiла, у парфумэрыях была прылада для паравога абмываньня твару маркi 'Крынiца Маладосьцi', уганараваная залатым дзяржаўным мэдалём, у элегантнай упакоўцы, на вечку скрынкi была гожая галоўка паненкi, як трымае галаву ў такой кашолцы, куды вядзе нiкеляваная трубка з масянжовага апарату, на той паненцы кашуля, аздобленая брусэльскай карункай, а на
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×