колер зялёны на срэбны мяняюць,            срэбны на сіні, сівы… Сьцежкай вузкой у жытох заблудзіцца — золатам можна накрыцца, заліцца:            жыта — вышэй галавы. Восень там… Постаці жоўтых бярозаў, ліст, парудзелы ад першых марозаў,            скрозь пад нагамі шуміць, плавае зь лёгкаю хваляю ветру, срэбрам блішчыць у празрыстым паветры            ніць, павучыная ніць… Зімы там… Песьні дзікія завеі, ночы глухія, у небе лілеі —            краскі сьцюдзёныя зор, бор, што прыбраны у сьнежныя шаты, высіцца пышны, магутны, багаты,            топчачы сьценяў узор… Вёскі там… Мох, саламяныя стрэхі, чырвань рабін у садку для пацехі,            студня з даўгім жураўлём, куст недацьвілай, апалай паўрожы, крыж учарнелы ў канцы раздарожжы,            дах ад дажджу над крыжом. Вечарам травеньскім тут, на растані, людзі пяюць, адмаўляюць літаньні,            кленчаць на цёплай зямлі… Кленчаць, а сонца за вёскай зьнікае, ніткай густой, залатой падтыкае            крыж, і людзей, і палі… Верай магутнаю, сьветлаю сілаю вее над гэтай грамадкай пахілаю,            надзіць прыгожасьцяй май… Нават адзін абразок гэткі ў полі — й сэрца цябе не забудзе ніколі,            родны мой край!

Крыніца

За ніўямі, балатамі, за хваёвымі барамі ёсьць празрыстая крыніца. Ўсе атруты, ўсе пакуты з сэрца людскага, бы путы, зьніме дзіўная вадзіца. Лечыць цела, што збалела, і душу, калі змарнела, веру, моц ліе у грудзі. Вось гадамі з калітамі да яе й брыдуць лагамі горам гнобленыя людзі. Толькі ж горкая дарога да яе… Людскім нябогам гэтым — сьмеласьці ды сілы не дастала… З паўдарогі іншых пушчы і разлогі завярнулі… Тых вунь зьбілі з ног ці гора, ці турботы, ці мо сьлёзы адзіноты. Зноў жа гэтыя згубілі веру ў долю, ў свае сілы, ў сілу дзіўнае крыніцы. А бязь веры — стой дзень цэлы, не, ня дасьць здароўя целу жыцьцядайная вадзіца. Ды нялёгка і далёка нават зь вераю глыбокай дашукацца той паляны, дзе зялёнаю лагчынай мкне удалеч ручаіна, гоіць сэрца, гоіць раны над вадою над жывою, дзе ківаюць галавою сіняватыя вярбіны, дзе на словы людскай мовы сьвежы, сонечны, бы новы, грае бор на ўсе галіны! Тут у цішы ўбогі, хворы, пазабыўшы крыўды й гора, неўзабаве схамянецца. Сілы — дасьць яму крыніца, веру — сонца, што іскрыцца, сьмеласьць — неба, што сьмяецца. Дзень сьпяе пра шчасьце з воляй, ноч спаўе ціхой патоляй, замірыць з жыцьцём нямілым… Гляне ў неба — й зноў паўстане на няроўнае змаганьне верны сын зямелькі шчырай!
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×