Часам, як толькі заплюшчу я вочы, бачу я край той, дзе мора плюскоча,            бачу я фарбы паўдня. Бачу я мора духмянае кветак, белыя дрэвы, прыгожа ўсё гэтак            ў ласках гарачага дня. Бачу нябёсныя сінія далі, ўзоры, што зорныя ночы саткалі            з кроз, успамінаў, надзей… Гэта — краіна маіх нарадзінаў, тая, што сьніцца мне ночнай часінай,            праўда, радзей а радзей. Толькі чаму ж маё сэрца ня йрвецца ў тую краіну, чаму яно б’ецца            ціха, спакойна зусім? Мусіць, чужыя паўдзённыя чары — новы абраз — гэны, колішні, стары,            выціснуў ў сэрцы маім. Нашага кволага сіняга неба, нашых палосак нясьпелага хлеба            сяньня адных я хачу. Сум нашых срэбрам раззораных ночаў, рэчкі, што ў лозах зялёных плюскочуць, —            толькі яны уваччу. Ці ж мне заменіць блакітнае мора, ці ж мне заменяць няўсяжныя горы,            зораў паўдня каласьсё — нашае цьмянае сонца ціхое, любае думкам і сэрцу ўвясною,            любае мне над усё? Не, бо ля сьветлага сіняга мора вечна аб радасьці хвалі гавораць,            там ад яе не ўцячы, бо там бяз працы, а родзяць зярняты, бо там чужое нам вечнае сьвята,            тамака сэрца маўчыць. Тут жа ж, у нас, па гайкох, пералесках посьля зімы зацьвітаюць пралескі,            сьцюжу зьмяняе вясна. Тут пасьля гора жыцьця шлях сьвятлее, тут пасьля сьлёз расьцьвітаюць надзеі            тут і у сэрцы вясна!

Песьня

Па вузкіх палосках, па нівах Ляціць яна ў сумную даль, I чутны ў яе пералівах Заўсёды — ці смутак, ці жаль. Ня шэпчуць ў задуме бярозы, Ня жаліцца рэчцы чарот — Не, гэта адвечныя сьлёзы Свае вылівае народ. Ня хіліцца ў полі каліна, Вітаючысь зь яснай зарой — Не, гэта гаруе дзяўчына Над доляй гаротнай сваёй.
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×