Люба. Нічога з гэтага ня будзе.

Філімон. Я ажанюся з табой, Любачка!

Люба (востра). Я не хачу, каб вы жаніліся! Аддайце толькі мне мае дакумэнты!

Філімон. Ага! Ага! Марта мусіць набрахала й аб тым, што я з ёю абяцаў жаніцца… Але-ж, ціпачка! Што Марта, а што ты! Як неба да зямлі… Марту я ашукаў, гэта праўда, але цябе не ашукаю, далібог, ажанюся… Ты можа думаеш, што я бедны? Гэта я так толькі ўсім рассказваю… А ты яшчэ ня ведаеш. што ў гэтай шафе! (паказвае на шафу з грашыма). О! я табе пакажу! Ты пабачыш!..

Люба. Непатрэбны мне вашы грошы.

Філімон. А ты кажаш, што я стары. О-го-го! Не адзін малады мог-бы пазайздраваць мне. Ты толькі пацалуй мяне, Любачка, ты толькі папрабуй… Ну, ціпачка!(хоча яе злавіць і пацалаваць).

Люба (ўцякае навокал стала, пасьля бяжыць на балькон і крычыць) . Кіньце, я прашу! бо крычаць буду! з балькону ўніз скокну, калі падойдзеце бліжэй! Кіньце прашу вас!.. Марта!!!

Філімон. Ну, ціха, ціха, што ты? Ашалела дзяўчына. Ціха!

Зьява 9

Філімон, Люба і Марта.

Марта (ўваходзіць з кухні). Абед ужо гатоў. Ці падаваць ужо?

Філімон (злы на Марту, што неўпару увайшла). Падавай, падавай, каб ты трэснула!..

Заслона

Акт III

Дэкорацыя тая самая.

Зьява 1

Марта адна, пасьля Люба.

Марта шчоткай падмятае сцэну.

Люба (Уваходзіць з свайго пакою; да Марты ціха): Марта, дзе ён?

Марта. Ляжыць. Усю ноч стагнаў ды стагнаў. Усё казаў: правалілі! правалілі! А пасьля цябе клікаў: «Любачка! ціпачка!» Я яму кампрэс на галаву палажыла. А цяпер заснуў. Калі не паправіцца, думаю, трэба будзе фэльчара паклікаць, каб піяўкі за вушамі паставіў.

Люба. А як-жа ж будзе з маімі дакумэнтамі? Дастанеш, Мартачка?

Марта (выймае з кішані ключы). Ключы вось; я ведаю, дзе ён трымае ўсе важныя паперы… Толькі я чытаць ня ўмею… Я табе ўсё дам. Ты сама ўжо разглядзі, што тваё, а што не тваё. (Ідзе да стала, адчыняе і выймае паперы).

Люба. Ах, вось добра! Дзякую табе, Мартачка! (цалуе Марту) .

Марта. Ну, што… Глупства. Вось, глядзі.

Люба (пераглядае). А вось! Вось маё! ёсьць! Ну, добра… Значыцца, цяпер трэба злажыць рэчы і ўцякаць, пакуль ён яшчэ не прачхнуўся. Ці маё ўжо ўсё гатова?

Марта. А я ужо ўсё папрасавала, злажыла. Толькі твая блюзачка яшчэ ня зусім высахла, але я яе зараз выпрасую.

Люба. Ах, залаценькая мая, Марта!.. Ну, буду сьпяшацца! (Бяжыць у свой пакой).

Зьява 2

Марта (адна).

Марта. Добрая дзяўчына, шкада мне яе, няхай уцякае адгэтуль… А яму я колькі разоў казала, што гэтыя яго міністраўскія фанабэрыі да дабра не давядуць. Вось, ляжыць цяпер хворы. ні рукой, ні нагой… Ну, але добра тое, што ў міністры не прынялі, зноў, прынамсі, чалавекам будзе. (Раптам успомніла). А ключы трэба ізноў ціханька палажыць пад падушку, бо як прачхнецпа і заўважыць, што ключоў няма, дык будзе бяда. (Ідзе ў пакой Філімона) .

Зьява 3

Люба (адна).

Люба (праходзіць з чэмаданчыкам, які пакідае на сцэне). Ну вось я ўжо злажыла свае рэчы… Трэба цяпер паклікаць Міколу. (Бяжыць на балькон, пляскае тройчы далонямі і кліча): Мікола, Міколка! прыдзі ціханька ўзяць мой чэмаданчык… Я ўжо хутка буду гатова… Толькі ціханька!.. Дзьверы будуць адчынены. (Бяжыць да дзьвярэй і адчыняе іх) .

Зьява 4

Люба і Марта.

Марта (ўваходзіць). Цяжка дыхае і нешта мармыча, але здаецца, што сьпіць. Няхай сьпіць! Сон — гэта найлешая лякарства… Ну, цяпер іду прасаваць тваю

Вы читаете Пан міністар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×