Магдалена. А што? біць будзеш? Ну, толькі папрабуй!

Гаўдэнт. А вось і папрабую! Памятаеш, як раз…

Магдалена. Ну, папрабуй!.. Пры людзёх не пасьмееш!

Гаўдэнт. А вось і пасьмею! (хоча не лупцаваць).

Магдалена. Ня сьмей! Не чапай!.. Буду крычаць!.. Сорамна… там граф… пачуе… (тузаюцца).

Зьява 18

Мяшочак, Гаўдэнт, Магдалена, Мацальскі і інш. госьці.

Мацальскі (уваходзіць, за ім госьці). А цяпер, мэсье і мэдам, я прапаную…

Гаўдэнт (да Мацальскага). А вось як я табе задам «мадам», дык ты й сваіх не пазнаеш! (кідаецца на Мацальскага).

Мацальскі (баронючыся крэслам). Што гэта?! Гэта мавэтон!.. Мэсье і мэдам!..

Гаўдэнт. Я табе пакажу! Ня будзеш ты баб цягцуць да сябе ў госьці! Ня будзеш ты больш з бабамі ў кутох цалавацца! Бачылі яго! А яшчэ граф!

Уршуля (падыходзячы да Гаўдэнта). Перш–на–перш, выбачайце, я ня баба, а паненка, а па другое, якое вам дзела да гэтага, што між намі было?

Гаўдэнт. А вы чаго тут лезеце? Ніхто–ж вас не чапае, дык сядзеце ціха і ня лезьце!

Мяшочак (прачхнуўшся і лезе ў гушчу паміж людзей). Вось вы замест сварыцца, скажэце мне чаму Каін…

Магдалена (да мужа). Вось калі так, калі ты гэтакі бязстыднік, што пры чужых людзёх авантуры робіш, дык вось на злосьць табе буду і цалавацца, і ўсё такое!.. Буду! буду! А нічога на гэта не парадзіш! Буду!

Гаўдэнт (кідаецца на жонку). Забью! забью!

Магдалена ўцякае. Мужчыны хапаюць Гаўдэнта за рукі.

Мацальскі таксама ўцякае.

Уршуля млее.

Заслона

Акт III

Налева дзьверы ў пакой Мацальскага. Далей дзьверы ўхадныя. Направа на першым пляне адчыненае вакно. Далей дзьверы. Наўпрост усходы, якія вядуць на гару ў панкія пакоі.

Пасярэдзіне сцэны стол, крэслы.

Зьява 1

Мацальскі (адзін).

Мацальскі (бяз сурдута стаіць ля вакна, чысьціць боты і гавора праз вакно). Учора прыйсьці ня мог… — Чаму? — быў на вечарыне… — Што? ці села? (д. с.) Пад канец не надта было весела… (Голасна). Бяз панны Марыянны мне ніколі не бывае весела… — Гдзе? — а гэта ўжо сакрэт… Не! не скажу!.. — Панна Мар'янна! панна Мар'янна! Пачакайце! ну, скажу ўжо, скажу!.. Гэта, бачыце, былі імяніны. Я адзін раз пазнаёміўся ў кінематографе з аднэй гэтакай… — Панна Мар'янна! пачакайце!.. Вы, калі ласка, ня думайце чагосьці дрэннага… але!.. Ну вось папрасілі мяне на гэтыя імяніны, я й пайшоў… Не, вы толькі ня думайце, што… — Не! Старая ўжо і ўся ўжо сыплецца, як спарахнеўшае дрэва… Значыцца выпілі там, паскакалі—вось і ўсё!.. Ага! яшчэ не сказаў: я там збрахнуў, што я граф. Вось сьмех! ха–ха! Каб вы ведалі, як каля мяне ўвіхаліся! але! але! далібог!.. Панна Мар'янна! гроша прыйсьці да мяне, я маю да вас справу… Што?.. — Пана няма, пайшоў кудысьні.. Вернецца, здаецца, ня скора… — Што, хутка прыдзеце? — Добра! (пасылае рукой пацалункі). Ах, ты мая пумпачка!.. (Пры левых дзьвярох звоніць званок) . А які там чорт?.. (ідзе да дзьвярэй і адчыняе).

Зьява 2

Мацальскі і Уршуля.

Уршуля (уваходзіць, твар закрыты густой вуалькай).

Мацальскі (пазнаўшы яе, вельмі зьдзіўлены).

Уршуля (паднімаючы вуальку, скромна). Гэта… Добры дзень!

Мацальскі (я. в.). А? што?.. ага!.. добры дзень, выбачайце…

Уршуля. Можа вам гэта здаецца дзіўным, што я, знайшоўшы ў сваей торбачцы вашы запросіны, так адразу да вас прыйшла? Але ў мяне такая ўжо арыгінальная натура! Я шукаю перажываньняў… Толькі, калі ласка, вы, граф, не падумайце аба мне нічога дрэннага!.. Я толькі так… бо вы, граф, такі незвычайны чалавек! такі не так, як іншыя, а апроч таго… (пабачыўшы ў яго руках бот і шчотку). Што гэта? Вы самі боты чысьціце, граф?

Мацальскі (зьбіўшыся з панталыку). Я? боты?.. (няшчыра сьмяецца). Ха–ха–ха! Гэта я так… для мацыёну, я гэта люблю… (кідае бот і шчотку ў кут і апранаецца).

Уршуля. А дзе–ж вашы слугі?

Мацальскі. Мае слугі? Дзе–ж мае слугі?.. Ах, праўда!.. Я пусьціў свайго лёкая на вечарыну, няхай хлопец пагуляе сябе трохі (д. с.) Добра, цяпер пана няма!

Уршуля. Ах, якое ў вас добрае сэрца, граф!

Мацальскі. О, але! Як я прызываўся ў салдаты, дык доктар, аглядаючы мяне, сказаў: о! у яго сэрца важнецкае!..

Уршуля. Граф! Чаму вы не запрапануеце мне сесьці?

Мацальскі (усхопіўшыся). Ах, праўда!.. выбачайце! (Падае ей крэсла). Калі ласка! (д. с.) Чаго яна да мяне прыпёрлася?

Уршуля (сядаючы). Ах, учора было гэтак непрыемна! так прыкра! Вы першы раз прыйшлі да гэтых людзей, а яны прынялі вас, як грубіяны!.. Зараз біцца! фу! якое

Вы читаете Шчасьлівы муж
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×