Калі магу нявартую любіць,

Дык варты больш я сам любімым быць.

151

Любоў не ведае згрызот сумлення,

Тым часам маці іх — сама любоў.

Каб не шукаць пасля табе збавення, -

Лепш не нагадвай мне сваіх грахоў.

Каб грэшных думак ты сама не мела,

Адкуль бы іх дазналася душа?

Пакуль не спакушае змуста цела,

Ніхто не мог бы плоці спакушаць.

Яна ўстае, як раб перад царыцай,

Тваё імя пачуўшы і загад,

Каб, мэту ўцэліўшы, да ног схіліцца,

Пачуццем гордасці напоўніўшы пагляд.

Без жадных каянняў табе той рады,

Хто ўздымы ведае і заняпады.

152

Цябе пазнаўшы, клятву я нарушыў,

Ты ж прывяла дзве здрады за сабой:

Заганьбіўшы спачатку ложак мужаў,

Пасля зграшыўшы зноў перада мной.

Але якой жа я шукаю праўды,

Калі я сам далей цябе пайшоў:

Я кляўся выкрываць твае завады

І зрокся — праз цябе — сваіх жа слоў.

Я кляўся шчырасці тваёй і ласцы,

Казаў, што любіш і аддана мне,

Змушаў свае я вочы закрывацца

На праўду ўсю, каб верыць той мане.

Але не ў тым найбольш я вінаваты:

Пакляўся я, што ты пашаны варта!

153

Бог Купідон, заснуўшы у гайку,

Паклаў паходню ля сябе пры боку,

А німфа, ўзяўшы галаўню ў руку,

Яе згасіла ў ручаі глыбокім.

Вада, нагрэўшыся агнём святым,

Хваробы лечыць ад тае часіны.

А Купідон не гараваў па тым:

Агонь здабыў з вачэй маёй дзяўчыны.

Каб той агонь пазнаць як мае быць,

Ён закрануў мне сэрца нечакана.

І вось яно ад той пары баліць,

Ручэй гаючы не ўгаіў мне раны.

Пазнаў я ўсё ж: з любімых мне вачэй

Дастану лекі я за ўсё хутчэй.

154

Знянацку задрамаў кахання бог.

Паходня ля яго з агнём юрлівым.

Прыбеглі німфы. Сон ім дапамог:

Адна ўхапіла той агонь імкліва.

Застаўся абяззброены ўладар,

Які спаліў багата палкіх сэрцаў.

А скрадніца такі нябесны дар

Вадою заліла ў крынічнай рэчцы.

Вы читаете Санэты
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату