Але гэта былi агульнапрафiлактычныя меры бяспекi, да якiх тут даўно прывыклi i якiя не замiналi займацца навуковай дзейнасцю.

А вось Iван, якi нiколi раней не сутыкаўся з асабiстай аховай, цяпер адчуў, што гэта за 'радасць'. Яго ахоўвалi, як рэдкую музейную каштоўнасць. Кола кантактаў са знаёмымi i сябрамi звузiлася. На кожным кроку - на працы i ў вольны час - ён адчуваў непрыемнае апякунства.

Праўда, на працы адбылiся i прыемныя змены - яго павысiлi з малодшага да старэйшага навуковага супрацоўнiка, выдзелiўшы для далейшых даследаванняў шыкоўную лабараторыю з навукова-тэхнiчным персаналам.

Дабавiлася i ўвагi, i павагi ад калег, якiя раней маглi па-панiбрацку хлопнуць па плячы, цяпер да яго iмя дадавалi i iмя па бацьку.

Iвану, якi быў кантактным ва ўзаемаадносiнах i просты, як усё генiяльнае, не вельмi падабалiся такiя змены, але ён разумеў i тое, што не ўсё ад яго залежыць, i працягваў заставацца самiм сабой.

Каб неяк павялiчыць сваю знешнюю салiднасць, Iван паспрабаваў адпусцiць бараду, але, зiрнуўшы праз нейкi час у люстэрка, зарагатаў:

- Каму патрэбна гэта казлiнасць?! - i начыста пагалiўся.

* * *

Змешаная навукова- ўрадавая камiсiя, з удзелам ваенна-касмiчных прадстаўнiкоў i псiхаўрачэбных аналiтыкаў, праводзiла сваё першае пасяджэнне.

На павестцы дня адно пытанне: што рабiць далей?!

Прадстаўнiк урада Глотаў, ён жа старшынствуючы, вёў сябе далiкатна i толькi задаваў пытаннi.

- Дык што будзем рабiць? Якiя прапановы, Антон Паўлавiч? - спытаўся ён у Лiстова.

Лiстоў грузна ўстаў i коратка адказаў:

- Трэба ляцець, Генадзь Мiхайлавiч!

- А колькi ж туды лёту? - удакладнiў старшынствуючы.

- Прыкладна дзесяць гадоў, - спакойна адказаў акадэмiк.

- Дзесяць туды i дзесяць назад? Так? - зноў удакладнiў Глотаў.

- Так, але назад...

- Дзякуй! Сядайце, Антон Паўлавiч! - прапанаваў прадстаўнiк урада. - Якiя нашы тэхнiчныя магчымасцi? -звярнуўся ён да прадстаўнiка ваенна-касмiчнай службы.

- Нашы тэхнiчныя магчымасцi дазваляюць даляцець толькi туды, для зваротнага палёту не застаецца палiва, - адрапартаваў ваенны навуковец.

- А што з навейшым касмiчным караблём, распрацоўка якога адобрана ўрадам? У якiм ён стане? - больш строга запытаўся Глотаў.

- Яго дакументальна-тэхнiчная распрацоўка закончана. Зборка i яго выпрабаваннi зоймуць два-тры гады, - зноў лаканiчна адказаў ваенны.

- Сядайце! - суха кiнуў Глотаў i звярнуўся да медыкаў: - А што медыцына скажа?

Прафесар медыцыны спакойна канстатаваў:

- Уздзеяннi палёту такой працягласцi на арганiзм чалавека намi вывучаны дасканала. Думаю, што да нас пытанняў не будзе. Вось i мой калега-псiхолаг пацвердзiць тое ж.

Але псiхолаг, устаўшы з месца, як кажуць, пусцiў у пакой чорнага ката.

- Я лiчу, - пачаў ён, - што мы нiколi раней не сутыкалiся з падобнымi цяжкасцямi медыка-псiхалагiчнага кшталту. Па-першае, тым, хто паляцiць, трэба, не ўтойваючы, сказаць, што вяртанне назад - пад вялiкiм пытаннем. Па-другое, нават калi пытанне вяртання на Зямлю будзе вырашана з дапамогай карабля- выратавальнiка, астранаўты павiнны быць адносна маладымi, бо вернуцца яны, у лепшым выпадку, праз дваццаць год. I трэцяе, самае галоўнае псiхалагiчнае патрабаванне - пiлоты павiнны iсцi на гэты рызыкоўны крок добраахвотна!

- Я згодзен! - пачулася з залы. - Я даўно ўсё ўзважыў! Дазвольце мне!..

Усталявалася цiшыня. Погляды ўсiх прысутных спынiлiся на Iвану Сухiну, якi як расшыфроўшчык сiгналу, быў запрошаны на гэта пасяджэнне i якi зараз стаяў перад строгай камiсiяй, рашучы i адкрыты.

- Дазвольце мне! - больш мякка паўтарыў ён.

Лiстоў пачырванеў i збянтэжыўся ад такой нясвоечасовай напорыстасцi свайго падначаленага.

- Сядайце, Iван Захаравiч! Сядайце! Мы яшчэ кандыдатуры не абмяркоўваем...

- А што! - перахапiў гаворку Глотаў. - Хто, як не ён, мае поўнае права быць першым кандыдатам у палёт! Як вы там казалi, - звярнуўся ён да псiхолага, - патрэбен малады, свядомы i добраахвотнiк? Так? Дык вось ён перад намi!.. А пра астатнiх падумаем, сапраўды, пазней.

На наступных пасяджэннях камiсii было вырашана адправiць у рызыкоўны палёт толькi двух астранаўтаў. Гэта аблягчала вырашэнне пытання з харчаваннем, якое, па сутнасцi, не займала многа месца, бо было спрасавана ў невялiчкiя гранулы. Адной такой гранулы чалавеку хапала на суткi, бо ў ёй было скандэнсавана ўсё неабходнае для падтрымкi арганiзма ў належным стане. Вада таксама была крысталiзавана i спрасавана да такой ступенi, што цвёрдая кропля вады пры вытайваннi расшыралася настолькi, што магла забяспечваць экiпаж сутачнай нормай.

Такiм чынам, галоўныя кампаненты жыццезабеспячэння экiпажа месца займалi мала, а кiсларод вырабляўся штучна даволi лёгка, яшчэ з незапамятных часоў.

Складаней было з палiвам, бо акрамя той адлегласцi, якую меркавалася пераадолець, не выключалi магчымасць i пошукi планеты Аскал, мiма якой маглi праскочыць. Працяглыя яе пошукi маглi азначаць катастрофу ўсiх планаў i гiбель экiпажа. Усе разумелi, што нават пры паспяховай пасадцы на Аскал толькi паскораная i ўдалая пабудова навейшага карабля ў блiжэйшыя два-тры гады дае надзею на жыццё.

Камандзiрам касмiчнага карабля быў назначаны саракагадовы палкоўнiк ваенна-касмiчнага ведамства Iлля Iванавiч Iсаеў, цi, як яшчэ жартам называлi яго сябры, - тры 'I'.

Гэта быў яго далёка не першы мiжпланетны палёт, але ўсе папярэднiя - на Марс, Венеру i нават на Сатурн - былi ў параўнаннi з гэтым лёгкай касмiчнай прагулкай.

Для Iвана гэты палёт быў самы першы, таму не дзiва, што хваляваннi не пакiдалi яго. Не, ён не баяўся за сваё жыццё - што жыццё ў параўнаннi з унiкальнай магчымасцю зазiрнуць у таямнiцу таямнiц! Яго хвалявала магчымасць сустрэчы з тымi, каго нават не мог уявiць. Суцяшала адно - iм, на аснове расшыфраванага тэксту, распрацаваны алфавiт, з якога складзены шматлiкiя варыянты слоў i сказаў. Моўны кантакт - аснова поспеху зямной экспедыцыi.

Праўда, словы ды i ўся мова касмiчных незнаёмцаў, калi гэта ўвогуле можна назваць мовай, вызначалася складанасцю, нелагiчнасцю, нават нейкай недарэчнасцю. Але Iван спакойна i нетаропка 'ламаў язык', памятаючы, што наперадзе дзесяць гадоў лёту - можна вывучыць мовы ўсяго свету.

I,нарэшце, галоўны суцяшальны козыр - экiпаж будзе мець магчымасць пастаянна падтрымлiваць сувязь з Зямлёй.

Надыходзiў дзень i час старту, заканчвалiся апошнiя падрыхтоўчыя клопаты. Усё iшло згодна намечанага плана.

* * *

Палёт праходзiў нармальна. Так званых няштатных сiтуацый пакуль не здаралася, i экiпаж спакойна займаўся сваiмi строга прадпiсанымi абавязкамi. Усе навiгацыйна- тэхнiчныя задачы выконваў камандзiр карабля, а навукова-даследчая дзейнасць заставалася за Iванам, якi пастаянна падтрымлiваў сувязь з Зямлёй, праслухоўваў касмiчную бездань, у якую час ад часу пасылаў розныя сiгналы, у тым лiку i на мове планеты Аскал.

Галоўную небяспеку для экiпажа i карабля ўяўлялi агромнiстыя астэроiды, якiя сустракалiся на шляху зямлян, але сучасная тэхнiка дазваляла загадзя высвечваць iх на штурманскiм экране, i карабель аўтаматычна, без дапамогi пiлота выбiраў бяспечны маршрут.

Iван перад палётам баяўся, што за час лёту змарнее ад нуды, але тут, перад чорнай бясконцасцю, з прыемнасцю зазначыў, што за любiмымi заняткамi час ляцiць непрыкметна, а галоўнае, выкарыстоўваецца плённа. Назiранне за Ўсяленнай з Зямлi - адна справа, тут жа адкрывалiся зусiм iншыя магчымасцi быццам стаiш з космасам твар да твару.

Праз тры гады лёту Iван раптоўна запеленгаваў той жа, ужо вядомы iм сiгнал. Гэта не толькi надало сiлы экiпажу, але - што самае важнае - дапамагло падкарэкцiраваць дакладнасць траекторыi палёту, якая, як высветлiлася, крыху адхiлiлася ад рэальнага знаходжання Аскала. Гэта 'крыху', хоць i не пад вялiкiм градусам першапачатковага адхiлення, з кожным днём палёту павялiчвалася, а да канца намечанага тэрмiну перарасло б у мiльёны кiламетраў, i ўсё закончылася б трагiчна.

Але больш радасная вестка паступiла з Зямлi - услед першаму касмiчнаму караблю паспяхова стартаваў

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату