паспрабаваць разабрацца, што гэта за такi 'ўвесь арсенал абароны'. Несвядомаму чалавеку ён тэарэтычна мала што скажа, бо тыя вяршынi навукова-тэхнiчнай думкi, пра якiя гаварылася раней, дазволiлi зрабiць сродкi абароны i нападзення замаскiравана кампактнымi, павялiчыўшы пры гэтым у шмат разоў магчымасцi паражэння i знiшчэння працiўнiка.

Пра тыя аўтаматы, якiя трымалi ў руках камуфляжнiкi, на Зямлi даўно забылiся, яны калi i захавалiся, дык толькi ў музеi старажытнай зброi. Дастаткова толькi ўявiць кожнаму ў свой час, якая зброя была трыста цi пяцьсот гадоў назад, i адразу зразумееце, якое смешнае ўражанне зрабiлi яны на зямлян.

Сёння, напрыклад, касцюм астранаўта, акрамя сваiх абаронных функцый, быў i грознай наступальнай зброяй. Так толькi ў двух нагрудных мiнi-блоках-рэактарах была схавана вялiзная энергiя, якая па камандзе чалавека магла iмгненна знiшчыць усё навакольнае праз ледзь бачныя каналы-клапаны, якiя здольны ашчэрыцца псiхатропнымi, лазернымi, электрамагнiтнымi выпраменьваннямi. У гэтым жа касцюме былi скандэнсаваны не толькi знiшчальныя сродкi, але i абясшкоджваючыя - такiя, як паралiзуючыя, усыпляльныя, дэмаралiзуючыя. Акрамя ўсяго гэтага, за невялiчкай лiнзай, памiж мiнi-блокамi, знаходзiцца спецыяльная лямпачка, успышка якой у тысячы разоў ярчэй за сонца. Гэта ўспышка таксама не знiшчала, а асляпляла ўсё жывое.

Была i iншая, не менш грозная, кiшэнная зброя, эфектыўнасць якой была засакрэчана i нам невядома.

Можна толькi дадаць тое, што касцюмы астранаўтаў дазвалялi свабодна, не здымаючы шлемаў, размаўляць з любым чалавекам, а вось унутраная сувязь памiж астранаўтамi была чутна толькi iм.

Маючы такую пераканаўчую навукова-тэхнiчную перавагу над камуфляжнiкамi, Сухiн i Iсаеў больш-менш спакойна выйшлi з карабля.

* * *

Палац або рэзiдэнцыя нейкай галоўнай асобы на гэтай планеце, куды даставiлi двух зямлян, вызначаўся шыкоўнасцю i адсутнасцю густу.

Iван увесь час у думках абураўся: 'Эх, шкада, што я не гiсторык! Гэта ўсё нагадвае нешта як быццам знаёмае... Але што?..'

Iсаеў думаў пра iншае: 'Вялiкай пагрозы для нас гэты ўзброены дапатопнай зброяй натоўп не ўяўляе... Усё, што мы бачым, можа быць знiшчана намi iмгненна. Але гэтага не павiнна быць...'

Калi картэж машын, у цесным акружэннi аўтаматчыкаў, пад'ехаў да цэнтральнага ўвахода галоўнага будынка, на ўсходцы выйшаў, вiдаць, той, каму падпарадкоўвалася ўсё на гэтай планеце.

Галоўны ступiў насустрач незвычайным гасцям i шырока ўсмiхнуўся.

- Вiтаю вас на нашай суверэннай i свабоднай планеце!

- Мы таксама рады вiтаць вас i спадзяёмся на ўзаемапаразуменне! - стрымана адказаў Iсаеў.

- Я - .........., - i чалавек на ўсходцах назваў сваё прозвiшча. Яно гучала настолькi складана, што зямляне з першага разу не запомнiлi яго. - Я галоўны на планеце Аскал! - працягваў ён...

Астранаўты таксама прадставiлiся, назваўшы свае iмя i прозвiшчы. Галоўны (лепш будзем называць яго так, як запомнiлi) задаволена сказаў:

- Мне прыемна, што вы валодаеце нашай мовай, у распрацоўку якой унёс i я вялiкi ўклад. Упэўнены, што хутка i блiжняе,i дальняе касмiчнае замежжа прызнае маю мову i пяройдзе на яе! Але што мы тут стаiм, заходзьце ў пакоi! i Галоўны павёў гасцей у рэзiдэнцыю.

Дапатопны лiфт падняў гаспадара i гасцей на пяты паверх будынка, дзе ў нейкай афiцыйнай зале працягнулася ўзаемнае знаёмства.

- Ведаю, што вы з дарогi i вам неабходна адпачыць, таму не буду стамляць працяглай размовай.

Камандзiр карабля дыпламатычна адказаў:

- Мы рады, што знаходзiмся сярод разумных, сабе падобных людзей,i хочам выказаць...

- Ну, чаго-чаго, а розуму ў нас хапае! - перабiў Iсаева Галоўны.

- Мы хочам выказаць, - працягваў Iсаеў, - захапленне вашымi тэхнiчнымi дасягненнямi, якiя дазволiлi паслаць сiгнал на нашу далёкую планету Зямля...

- Якi сiгнал?! - ускочыў Галоўны. - Мы нiякага сiгналу нiкуды не пасылалi! I што гэта за такое - Зямля? Нiколi не чуў!

Астранаўты разгубiлiся. Няўжо яны заляцелi не туды? А сiгнал? Ён жа быў пасланы менавiта з гэтай планеты... Як сябе паводзiць далей? Што казаць?..

- Мы маем на ўвазе злектрамагнiтны сiгнал, якi вылучае любое вялiкае касмiчнае цела i якi мы зафiксавалi пры падлёце да вашай планеты, - ляпнуў першае, што прыйшло ў галаву, Iсаеў.

- А-а! - супакоiўся Галоўны. - А Зямля? Што гэта за планета?

Iсаеў коратка ахарактарызаваў Зямлю як планету, гэтак жа коратка расказаў пра дасягненнi ва ўсiх галоўных галiнах эканомiкi, навукi, культуры, асобна падкрэслiў тыя свабоды, якiмi карыстаецца кожны, што лiчыцца галоўнай каштоўнасцю часу.

- У нас, - закончыў Iсаеў, - кожная сям'я, праз адзiную сiстэму Iнтэрнэта, падключана да агульнай сiстэмы кiравання дзяржавай i мае магчымасць уплываць на ўдасканаленне законаў, на ход развiцця агульнаэканамiчных iнтарэсаў, сацыяльных патрабаванняў, на росквiт культуры i гарманiчнае развiццё кожнай асобы. Урад у нас сiмвалiчны i з'яўляецца каардынатарам агульнаграмадскiх пажаданняў i прапаноў.

Чым больш гаварыў Iсаеў, тым больш халаднейшымi рабiлiся вочы Галоўнага.

- А чаму вы не здымаеце сваiх касцюмаў? - падазрона спытаўся гаспадар. - У нас усе павiнны быць аднолькавымi!

- На вашай планеце хiмiка-бiялагiчны састаў атмасферы адрознiваецца ад нашага, - зноў быў вымушаны схлусiць Iсаеў.

- Ну што ж, вам трэба адпачыць, а нам падумаць, - устаў Галоўны. - Вас адвязуць у адведзеныя для гэтага апартаменты, - i выйшаў з залы.

Сухiна i Iсаева размясцiлi чамусьцi раздзельна: не ў розны пакоях, а ў розных будынках. Гэта не толькi здзiвiла, але i насцярожыла зямлян. Насцярожвала не толькi гэта: i вялiкая колькасць узброеных камуфляжнiкаў, i тое, як iх сюды везлi ад карабля.

А везлi iх таксама ў розных машынах, дарогу да рэзiдэнцыi выбiралi так, каб абмiнуць людзей i тую непрыгляднасць i неўладкаванасць, якая акружала iх.

Насцярожвала i тое, якое незадавальненне выклiкаў у Галоўнага апiсаны Iсаевым лад жыцця зямлян.

Кiдалася ў вочы дрымучая адсталасць аскалаўцаў. Машыны, на якiх везлi ў рэзiдэнцыю зямлян, як i аўтаматы камуфляжнiкаў, i мясцовыя сродкi сувязi, на Зямлi даўно зрабiлiся гiстарычным хламам.

Насцярожвала i тое, што ў гасцей нават не запыталiся, як бы яны хацелi выкарыстаць вольны час цi што б iм хацелася ўбачыць, а, як падняволеных, рассялiлi пад аховай.

Абмеркаваўшы па ўнутранай сувязi ўсё гэта, пасланцы Зямлi, у мэтах бяспекi, зноў вырашылi не здымаць сваiх касцюмаў да лепшых часоў.

* * *

Савет бяспекi быў склiканы Галоўным тэрмiнова i праходзiў пад яго старшынствам.

Галоўны блiснуў вачыма, ад чаго прысутныя апусцiлi галовы i сцiснулiся ў камякi.

- У нас госцi! - без уступу пачаў старшынствуючы. - Скажу прама: нежаданыя госцi. Я яшчэ разбяруся з iмi, а пакуль параiмся, што з iмi рабiць. Тое, што мне давялося пачуць ад iх, выклiкае трывогу.

Прысутныя крыху паднялi галовы, але маўчалi.

Галоўны злосна працягваў:

-Там, на Зямлi, адкуль яны прыляцелi, згодна iх слоў, кiруюць нейкiя свабоды, кожны робiць, што хоча, кожны сам сабе гаспадар. Урад, зноў жа з iх слоў, сiмвалiчны. Цi ж такое магчыма?! - узвысiў голас Галоўны.

Тут прысутныя заматалi галовамi:

- Не! Такога не павiнна быць!

- Гэта жах!

- Анархiя!

- Правакатары! - перакрыквалi адзiн другога прысутныя.

Галоўны задаволена абвёў поглядам дарадцаў:

- Дзякуй за падтрымку! Бачу, што нашы думкi супадаюць!

Галоўны зрабiў паўзу, выцер насавой хустачкай успацелы лоб i спытаўся:

- Дык што будзем рабiць?!.

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату