другi, навейшы, якому пад сiлу дасягнуць планету Аскал i, забраўшы бескарабельных астранаўтаў, вярнуцца на Зямлю.

Гэта было сапраўднае свята, бо нiшто так моцна не падтрымлiвае чалавека, як рэальная надзея.

Зямля паведамляла, што ўсё разлiчана такiм чынам, каб за кошт значна большай хуткасцi новы касмiчны карабель максiмальна наблiзiўся да першага экiпажа i скарацiў адрэзак часу памiж дзвюма пасадкамi.

Гэта азначала, па сцвярджэнню Зямлi, што дапамога прыбудзе прыкладна праз месяц пасля пасадкi першапраходцаў, а магчыма,i раней.

- Ну як, - не без трывогi запытаўся ў камандзiра карабля Iван, пратрымаемся месяц?

Камандзiр задуменна адказаў:

- Невядома хто i што нас там чакае, як сустрэне... Для таго, каб загiнуць, дастаткова некалькiх iмгненняў...

- А наша электронна-лазерная зброя? А нашы непрабiваема-незгаральныя касцюмы? А нашы паралiзатары, якiя iмгненна здольны нейтралiзаваць усё жывое вакол нас? - сыпануў пытаннямi разгарачаны Iван.

- Пабачым, - адным словам на ўсе пытаннi адказаў камандзiр.

Палёт працягваўся нармальна, спакойна, нават манатонна. Уся бартавая тэхнiка бездакорна выконвала свае шматлiкiя функцыi, трэнажоры падтрымлiвалi астранаўтаў у добрым фiзiчным стане i бадзёрым псiхалагiчным настроi.

I ўсё ж калi, па падлiках даследчыкаў, палёт падыходзiў да заканчэння, не абышлося без непрыемнасцяў.

Раптоўны i моцны ўдар страсянуў велiзарны корпус касмiчнага карабля. Прыборы адразу паказалi, што лятальны апарат пачаў адхiляцца ад курсу. Гэта азначала, што адзiн з чатырох рухавiкоў быў выведзены з рэжыму работы. Стварылася дэцэнтрацыя цягi, таму былi вымушаны тэрмiнова заглушыць другi, процiлеглы ад пашкоджанага, рухавiк. Такая аперацыя дазволiла выправiць траекторыю палёту, затое хуткасць яго зменшылася ўдвая.

Адначасова з гэтым знiкла сувязь з Зямлёй.

- Што гэта было? - трывожна спытаўся Iван у камандзiра карабля.

- Думаю, што бакавы астэроiд у сваiм палёце перасёкся ў той крытычнай кропцы з палётам нашага карабля. Такiя здарэннi лiчылiся раней тэарэтычна-магчымымi. Сёння я ўпершыню пераканаўся, што такое магчыма i на практыцы.

- А як цяпер ляцець? - не супакойваўся Iван.

Iсаеў адказаў:

- Наша шчасце, што той астэроiд не напаткаў нас на тысячную долю секунды раней. Ляцелi б зараз у касмiчнай беспаветранасцi не мы, а дробныя шматкi ад нас i нашага карабля. А так - чыркануў ён нам, калi можна так сказаць, па хвасце, пашкодзiў рухавiк, сарваў антэну i спакойненька паляцеў далей.

- Ого-го! - толькi i сказаў Iван i пачухаў скроню.

- А даляцiм мы, - працягваў камандзiр, - i на двух рухавiках, тым больш што ляцець засталося лiчаныя днi.

Напрыканцы палёту не пашанцавала яшчэ раз - была ноч, i трэба было выбiраць: цi рабiць аблёт планеты Аскал i чакаць свiтанку, цi садзiцца адразу.

Улiчваючы тое, што палiва магло вось-вось скончыцца, а два рухавiкi, з-за перагрузкi, 'елi' палiва вiдавочна, вырашылi рабiць пасадку ў поўнай цемры па прыборах начнога бачання.

- Эх, - абураўся Iван, - днём мы б адным поглядам ацанiлi, якi наш новы дом!..

- Нiчога! - супакоiў камандзiр. - Прыборы паказваюць, што паветра тут iснуе i кiслароду багата. А гэта ўжо не мала! Адзiнае, што прыйдзецца - дык гэта сядзець у караблi давiдна i не вытыркаць носа, каб не атрымаць па iм...

I вось магутны карабель завiс над паверхняй планеты Аскал, высвечваючы пражэктарамi тое месца, дзе павiнна была адбыцца пасадка.

Выпусцiўшы доўгiя, як у павука, ногi-апоры, карабель паволi пачаў спускацца, уздымаючы вогненнымi струменямi ад рухавiкоў хмары ўсяго таго, што аказалася на месцы пасадкi.

Касмiчны карабель напружана i стомлена ўздрыгваў сваiмi гарачымi бакамi i, здавалася, як i людзi, не мог дачакацца адпачынку.

Нарэшце ногi апоры мякка самартызавалi i прынялi на сябе ўвесь мнагатонны цяжар. Палёт быў завершаны. Прайшло дзевяць гадоў i восем з паловай месяцаў з таго часу, калi Зямля асцярожна i пяшчотна выправiла двух сыноў сваiх у гэта касмiчнае падарожжа.

- Вiншую з прыбыццём! - Камандзiр карабля моцна абняў маладога навукоўца, якi за час палёту зрабiўся не такiм ужо i маладым.

- Удачы нам! - ледзь выцiснуў з сябе ўсхваляваны Iван, хаваючы ўзмакрэлыя вочы.

Камандзiр карабля зрабiў запiс у 'бартавым журнале' - такая традыцыйная назва перайшла здавён да спецыяльнага кампутара, у якiм фiксавалiся ўсе падзеi падчас падарожжа. Экран кампутара высвецiў тэкст, якi камандзiр карабля ўвёў у яго памяць:

'2503 год, 20 чэрвеня, 00 гадзiн 17 хвiлiн, пасадка на планету Аскал. Камандзiр карабля I.Iсаеў, член экiпажа I.Сухiн'.

- Вось на сёння i ўсё! - павярнуўся ён да Iвана. - Па магчымасцi трэба да ранiцы адпачыць... Ранiцай - невядомасць.

Але як нi прымушалi сябе члены экiпажа заснуць - сон не браў. I як было заснуць пасля амаль дзесяцi гадоў напружанага чакання сустрэчы з... З кiм? З чым?..

Гэтыя пытаннi не проста хвалявалi зямлян, а спальвалi душы цiкаўнасцю блiзкай i хуткай разгадкi.

Гэта ж трэба - варта толькi адчынiць адзiн герметычны люк, потым, зачынiўшы яго, разгерметызаваць другiя дзверы - i...

Iван парушыў 'сон' свайго сябра i звярнуўся да яго, бо чуў, што i ён варушыцца i ўздыхае.

- Няма моцы трываць! Хочацца выйсцi, агледзець планету, перазнаёмiцца з усiмi i ўсiм.

- Не толькi агледзiм, але i прымем усе меры бяспекi... Карацей, будзем дзейнiчаць, зыходзячы з убачанага... - як бы падсумаваў думку Iвана камандзiр карабля.

- Эх, - уздыхнуў Iван, - i ноч супраць нас... Ледзь паўзе...

Iсаеў усмiхнуўся:

- Калi ўжо дзесяць год перацярпелi, дык некалькi гадзiн адолеем!

Непрыкметна для сябе, стомленыя дарогай i ўсхваляваныя чаканнем, астранаўты пад ранiцу заснулi. Колькi яны праспалi - не было калi ўдакладняць, бо, усхапiўшыся, як па камандзе кiнулiся да iлюмiнатараў, праз якiя яркiмi патокамi лiлося сонечнае святло.

Зiрнуўшы ў iлюмiнатары, пасланцы Зямлi аслупянелi. Яны былi гатовыя ўбачыць усё - i самых агiдных страшыдлаў, i самых неверагодных пачвараў, i нават разумных iстотаў, перагнаўшых у сваiм iнтэлектуальным развiццi зямлян.

- Што гэта?!.

- Вось гэта дык прыём! - вырвалася ў астранаўтаў.

- Што будзем рабiць?! - разгублена спытаўся Iван.

Камандзiр, пасля доўгай паўзы, пачаў разважаць, быццам думаў услых:

- Што рабiць... Што рабiць... Думаю, што ў караблi адседзецца не ўдасца... Ды i не для гэтага мы сюды ляцелi. А калi так, трэба вырашыць, як сябе паводзiць...

Зямляне зноў сцiхлi i 'прылiплi' да iлюмiнатараў.

Карабель быў шчыльна акружаны людзьмi ў камуфляжнай форме з аўтаматамi напагатове. Iх было так многа, што ад стракатасцi рэзала вочы горш, чым ад сонца. Ля выхаду з карабля стаяла некалькi чалавек у цывiльным.

- Мы што, трапiлi на нейкую дапатопную ваенную базу? - спытаўся сам у сябе Iван. - Такое вiдовiшча, што...

- Значыць,так, - рашуча перапынiў яго камандзiр карабля, куленепрабiваемыя касцюмы i шлемы не здымаць! Увесь арсенал абароны мець пры сабе! Не праяўляць нiякай варожасцi i не выказваць разгубленасцi! Зброю прымяняць у самым крайнiм выпадку! Перагаворы буду весцi толькi я!..

Пакуль камандзiр вядзе свой жорсткi iнструктаж, прадыктаваны абставiнамi, можна спынiцца i

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату