— Ніхто. Сойкі на падваконне прылятаюць… Не бойся!

— А я і не баюся. У цябе ёсць такія паперы, што нас ніхто не зможа зачапіць.

— Адкуль ты ведаеш?

— Ты ж пры мне міліцыянеру паказваў, каля вакзала!

— Запомніла? Вось іменна: міліцыянеру, — прамармытаў Крушынскі. — На якога-небудзь сержанціка ці на старшыну гэтыя «важныя паперы» яшчэ могуць падзейнічаць. І не больш. Усё, Віка. Давай спаць. Заўтра ты будзеш адна цэлы дзень. Зварыш бульбы, сала падсмажыш.

— А ты зноў у горад?

— Зноў.

Раздзел XV

Знаёмства. — Дык хто ж такі Крушынскі? — Засцігнутыя на месцы

злачынства. — Нарэшце ў леснічоўцы. — Допыт. — Версія Валіка. — «Антымілітарысцкі» маналог Крушынскага.

Віка і праўда зусім не сумавала, калі Крушынскі з'язджаў у горад ці сыходзіў на паляванне.

Наадварот, яна любіла адзіноту. Тады ўзнікала адчуванне, што яна гаспадыня ўсяго гэтага. І хаткі, і дабра ў ёй, і вакольнага лесу. Раней яна ніколі не жыла дзе-небудзь у вёсцы, сярод прыроды. Таму ўсё тут здавалася ёй новым, цікавым, нязведанным.

У лесе ў яе быў любімы куток. Той самы бярэзнічак, дзе Крушынскі здабываў з-пад снегу курапатак. Сапраўдныя бярозы падобныя былі на тыя, што некалі ў школе ёй так лёгка ўдавалася маляваць — кантуры ствала і ўпоперак заштрыхаваныя рыскі.

Крушынскі выправіўся ў горад прыкладна з гадзі ну назад. Віка выйшла на двор і паманіла сабаку. Той грыз у кутку пад дрывотняю костку і не выказаў ніякага жадання ісці з ёю.

Пайшла сама.

Сцяжынка была вузкая, у адзін крок. Паветра пахла смалой і снегам. Лес маўчаў. Сонца толькі-толькі падымалася.

Маршрут у Вікі заўсёды быў адзін і той жа. Бярозавы гай, які яна абагне паўкругам. Вялізная разлапістая елка. Некалькі кустоў арэшніку, абсыпаных серабрыстым інеем. Рачулка, якую цяпер, пад снегам, і не відаць. Масток праз яе, вельмі прыгожы, з круглых бярвенцаў, гарбаты пасярэдзіне.

Віка нікуды не спяшалася. Сёння на душы ў яе было неяк асабліва ціха, спакойна, нават урачыста.

Аднак да любімага мосціка ёй дайсці не ўдалося. Не паспела яна прамінуць сваю елку, як ззаду пачуўся хлапечы голас:

— Эй!

Яна сама ўскрыкнула ад нечаканасці. Азірнулася.

Пад елкаю, усяго за якіх пяць крокаў ад сябе яна ўбачыла двух хлапчукоў, высокага і нізкага. Віка застыла на месцы. Хлапчукі выйшлі на сцежку і пакі раваліся да яе.

— Не бойся нас, — дружалюбна сказаў нізкі, падыходзячы.

— Нічога мы табе не зробім, — падтрымаў яго высокі.

Сапраўды: Віка нейкай інтуіцыяй адчула, што пагрозы ад іх ёй чакаць не варта. На выгляд гэта былі звычайныя вясковыя хлопчыкі, прыблізна яе аднагодкі. Адкрытыя твары, чыстыя вочы, добрыя галасы… «Хатнія» такія, дамашнія хлапчучкі. Зусім не падобныя да той шпаны, што набачылася яна ў Гомелі (сама абы-дзе бадзяючыся…) Гэтыя наўрад ці будуць дражніць яе, прыставаць, абзывацца. Хлопцы падыйшлі зусім блізка.

— Дык ты… дзяўчынка? — высокі прысвіснуў, больш пільна яе агледзеўшы. — Як цябе завуць?

Яна адказала не адразу. А калі загаварыла, у голасе яе была дзёрзкасць.

— А вы хто?

— Ты, галоўнае, не бойся, — паўтарыў высокі. — Мы мясцовыя, з Вялікай Паляны. Мяне завуць Валік, яго — Цімох, альбо, для скароту, проста Цім.

— Ну, мяне, дапусцім, Віка. А што вы тут робіце? А-а! — здагадалася яна раптам. — Гэта вы былі ўчора пад вакном? І ўвогуле — гэта вы сочыце за хаткаю?

— Мы, — пакорліва прызнаўся Цім.

— Але навошта? Што вы тут выглядаеце?

— Мы падумалі…

Валік замяўся, пазірнуў на сябра. Цім сказаў:

— Мы думалі, што табе патрэбна наша дапамога. Можа, ты ў небяспецы?

— З чаго вы ўзялі?

— Ну, чалавек гэты барадаты… Падазроны…

— Чым ён вам падазроны? Тым, што барадаты? — спытала яна з'едліва, а ў самой пахаладзела ўсярэдзіне.

— Са стрэльбаю ходзіць… Людзей цураецца…

— Жыў адзін, цяпер ты з ім, — дадаў Валік. Яна задумалася на хвілінку. Як лепш іх пераканаць? Высмеяць, або пагаварыць з імі сур'ёзна, так, як вучыў яе Крушынскі? Выбрала другое.

— Ніякі ён не падазроны! І нікога не цураецца! Гэта мой родны дзядзька. Я прыехала з Гомеля да яго ў госці.

Хлопцы пераглянуліся.

— Ну, — насмешліва спытаў Валік у Ціма. Сябар толькі развёў рукамі і патупіўся.

Маўляў — чаго ўжо тут, бывае! І я ж не святы, магу памыляцца. Але я нават рады, паказваў яго вінаваты выгляд, што памыліўся і што барадач ніякі не бандыт.

— Фу! — раптам крыкнула Віка. Па сцежцы з усіх ног нёсся да іх Барс.

— Не чапаць!

Валік прысеў. Сабака з разгону кінуўся яму. у абдымкі. Цім таксама нагнуўся і пацерабіў Барса за вушы. Потым дастаў з кішэні і кінуў яму лусту хлеба.

— На, Барс.

— Вось яно што-о, — працягнула Віка. — Дык вы знаёмыя? Вы яго проста падкупілі?

— Гэта было няцяжка, — сказаў Цім. — Ён добры вельмі.

— Віка, — спытаў Валік, разгінаючыся, — а ўсё-такі хто ён?

— Як хто? Сабака.

— Ды не, твой дзядзька!

— А, дзядзька? Ну, ён…

Хацела б яна і сама гэта ведаць! Віка яшчэ раз уважліва агледзела хлопчыкаў. Не, першае ўражанне ад іх не было памылковым. Такім можна давяраць. І калі яна з імі пасябруе, як Барс. Крадком, канечне, ад Крушынскага. Вось было б здорава. Бо, што там ні кажы, а яна такая адзінокая! Даўно разгубляла ўсіх сяброў і сябровак. А галоўнае — і праўда ж! — яны цікавяцца тым самым, што й яна: хто такі гэты Крушынскі? І калі яны аб'яднаюць намаганні, пачнуць разгадваць гэта разам. Хто ведае? Можа, тады атрымаецца наадварот: не яны ад яе, а яна ад іх штосьці пра свайго «роднага дзядзьку»?

Для пачатку Віка прыкінулася наіўнай.

— Дык а чым ён вас канкрэтна цікавіць?

— Ну, жыве адзін…

Яшчэ перад гэтым яны, не змаўляючыся, адно каб не стаяць на месцы, памалу пайшлі ў напрамку леснічоўкі. Віка — сцежкаю, а хлопцы з бакоў, цаліком. Сабака недзе знік.

Тройца параўналася з елкаю.

— …Маўчыць, — працягваў Валік, — невядома на якія грошы жыве.

— А што яшчэ робіць?! — раздаўся ззаду голас. Гэта быў Крушынскі. Ён хаваўся за елкаю і ўсё

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату