выпадкова?..

Дзяўчынка слухала і не ведала, верыць усяму гэтаму, ці не. Яна так мала чаго ў жыцці бачыла. Для яе нават тая звычайная гомельская двухпакаёўка, дзе яны з Крушынскім трое сутак пражылі, здавалася нейкім незямным цудам, ледзь не вяршыняю чалавечага шчасця. І раптам — такое! Шкатулка, незлічонае багацце — і ўсё гэта ў рэальнасці!

І Крушынскі, якога яна лічыла добрым сваім геніем, анёлам-уратавальнікам — адзіны, каму гэтае багацце належыць! Здавалася б, жыві не хачу. Аж не! Варта было яму толькі ўзяць у рукі гэтую «загавораную» шкатулку, як зараз-жа, з гэтага моманту і наступіла расплата — немагчымасць сваім багаццем пакарыстацца. Сабака на сене. Горш не прыдумаеш!

У дзяўчынкі кружылася галава. Ды ці не сон гэта?! Ці не прачнецца яна зараз — і ці не ператворыцца тады гэтая лясная хацінка, што зрабілася ёй ужо як бы роднаю, у сырую пракураную камуналку, герой-«афганец» Барыс Крушынскі — у азызлага, налітага гарэлкаю айчыма, які вярнуўся пасля чарговай адсідкі, а яна сама, Віка, у ранейшую, мурзатую, затурканую і няшчасную дзяўчынёху, якой проста прысніліся ўсе гэтыя прыгоды?.. І як жа страшна будзе прачынацца. Замест прыгожай, фантастычнай казкі — безвыходная, безнадзейная шэрасць, замест жмені каштоўных камянёў — заціснутае ў брудным кулачку бананавае лупінне.

Эпілог

Здзіўленне бабулек каля пад'езда. — Кватэра. — Крушынскі выяўляе сябе як практычны чалавек. — Чорная жамчужына. — Аб чым стукаюць колы?

Надышла вясна. Быў канец красавіка. Даволі моцна падпякала сонца і асабліва адчувалася гэта ў горадзе, нават тут, у кампактным, утульным старым раёне Гомеля, дзе амаль кожны дворык, створаны з пяціпавярховых «хрушчовак», патанаў у зеляніне клёнаў і ліп. На клумбах, газонах — скрозь, дзе не было вытаптана, усё жаўцела дзьмухаўцамі, гэтымі маленькімі копіямі сонца, гэтымі пасланнікамі неба на зямлю, гэтымі прадвеснікамі скорага лета.

Да адной з «хрушчовок» ціха падкаціў блакітны «мэрсэдэс». Бабулькі, што ўрадок сядзелі на лаўцы каля пад'езда, насцярожыліся. З «мэрса» выйшаў высокі, плячысты, добра апрануты і чыста паголены мужчына. Крыху бракаваў яго знешнасці толькі доўгі крывы шнар на ўсю шчаку. Мужчына адчыніў заднія дзверцы і памог выйсці адтуль дзяўчыне, ці нават дзяўчынцы — танклявай, вельмі прыгожай і коратка падстрыжанай; хутчэй за ўсё (падумалі бабулькі) дачцэ.

Потым з машыны выбралася бабуля, на выгляд яшчэ старэйшая за тых, што сядзелі на лаўцы. Мужчына хацеў і ёй дапамагчы, але яна спалохана схавала рукі за спіну. У «мэрсе» застаўся толькі мужчына за рулём.

Дзіўная працэсія зайшла ў пад'езд.

Першым па лесвіцы падымаўся Крушынскі, следам — маці Вікі, якую яны толькі што забралі з бальніцы-«начлежкі»; апошняю ішла Віка. Дзяўчынка толькі цяпер пачынала здагадвацца, што за сюрпрыз сабраўся зрабіць ёй з маці Крушынскі. Але, баючыся памыліцца, усё яшчэ верыла не да канца.

Спыніліся на трэцім паверсе, перад металёвымі дзвярыма ажно з двума «вочкамі». Крушынскі адчыніў замок ніжні, адчыніў верхні. Усё гэта крыху нагадвала адмыканне сейфа. Увайшлі ў кватэру. Памяшканне было падобнае на офіс або на гатэльны нумар. Вельмі светла. Даволі прасторна. Нічога лі шняга. Белыя шпалеры і чорныя мэбля.

— Сядайце, калі ласка, — Крушынскі мякка ўзяў жанчыну за локаць і падвёў да канапы.

Жанчына свабодна сесці не адважылася; прыткнулася на самым краечку. Было відаць, яна абсалютна не разумее, што ж тут адбываецца.

Віка стаяла каля камп'ютэрнага століка. Крушынскі падыйшоў да яе. Узяў са століка тэчку з паперамі.

— Віка, тут усё, што трэба. Гэтая кватэра вашая. Тры пакоі, еўрарамонтам праробленыя ў чатыры. Кухня, ванная, дзве лоджы, лядоўня, тэлевізар, камп'ютэр, мэбля на першы час. Словам, разбярэшся.

— Што… усё гэта значыць, Крушынскі?

— Кватэра прыватызаваная, гэта ваша з маці ўласнасць, — не слухаючы дзяўчынку, казаў ён. — Вось ордэр.

Адна паперка легла на стол.

— Як… табе гэта ўдалося?!

— Я забраў пашпарт тваёй маці, — растлумачыў Крушынскі. — Помніш, калі мы прыязджалі зімой? І хадзілі. ну, у бальніцу? Дарэчы, вось ён.

Паклаў на стол пашпарт.

— Вось табе, — зашамацела яшчэ адна паперка, — даведка, што з восені ты залічана ў гімназію. Адна з лепшых! — паспешліва дадаў ён, нібы напярод баючыся спрэчкі. — Платная, з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы і літаратуры!

— Дзякую…

— Вось даведка, што ўсё заплачана да канца вучобы.

Яшчэ два дакументы — з рознымі круглымі, квадратнымі і трохкутнымі пячаткамі — ляглі на стол. «Договор в пользу третьего лица» — ухапіла вачыма Віка.

— Вось гэта, глядзі, — гэта самае важнае… Копія дамовы банкаўскага ўкладу на тваё імя. Пакуль табе не споўніцца чатырнаццаць, працэнты будзе атрымліваць маці. А з наступнага году — ты.

— Ко… колькі? — спытала Віка, заліўшыся чырванню.

Аднак Крушынскі не здзівіўся пытанню.

— Гэта вылічваецца проста. Пакладзена ў банк тры тысячы даляраў, так? Пятнаццаць адсотак у год. Падай, калі ласка. ручку. Дзелім на дванаццаць месяцаў. Так! А тое, што атрымалася — на 1, 25… Атрымоўваем каля трохсот, — падняў на Віку вочы Крушынскі, — даляраў. Думаю, з вас хопіць.

Дзяўчынка адвярнулася.

— Крушынскі… Няўжо гэта праўда? Тое, што цябе. так душаць чужыя грошы? І ты так хочаш пазбавіцца ад іх?

— А ты не разважай па-даросламу, — параіў ён. — Табе не пасуе. Як мне мая барада некалі. Ну, усё!

Ён падняўся. На твары яго блукала ўсмешка, а вочы былі сумныя.

— Паеду; трэба яшчэ Ціму купіць матацыкл… Зялёнага колеру.

— Ты раскажаш ім, ну, Ціму з Валікам, пра ўсё? — спытала Віка і чамусьці азірнулася на маці.

— Не, канечне.

— Разумею… Пачакай! — усклікнула яна, калі Крушынскі пакіраваўся да дзвярэй. — Мы што, вось так. і растанемся?!

Ён усё пасміхаўся разгублена. Сам не ведаў, як трэба паводзіцца ў такіх выпадках.

— Чаму растанемся? Мы ж ведаем адрасы… Ведаем, дзе адзін аднаго шукаць.

— Ты і праўда вырашыў вяртацца? Можа, пажывеш тут хоць тыдзень, ці два? — без аніякай надзеі спытала яна.

— Паеду, — сказаў ён. — Не адпускае…

Віка зразумела, што гэта «афганец», авальны партрэт хлопца на помніку не адпускае Крушынскага.

— Пачакаем! — бадзёра сказаў ён. — Можа, і адпусціць. Калі-небудзь. Ну, ну, Віка! Не ўздумай плакаць!

— Хай хутчэй адпускае, — прамармытала яна, выціраючы вочы. — Якраз і я падрасту. І калі адпусціць — прыходзь! У любы час дня і ночы. Я буду думаць пра цябе. І чакаць.

Раптам Крушынскі ўспомніў штосьці і хутка засунуў руку ў кішэнь.

— Ледзь не забыў. Табе, на памяць, — паклаў на стол маленькі, малахітавага колеру футарал і

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату