У-у-у-у-у-у! Ой, не плач, Ганюшачка, Дзяўчынка-равушачка, Дзяўчынка-равёлачка, Хліпалка-сапёлачка! На табе ж ад сырасці Плесня можа вырасці!

Дзяўчынка чарнамазая

— Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты рукі Перамазала? На далоньках Плямы, На локцях — Таксама. — Я на сонейку Ляжала, Рукі ўгору Трымала, Вось яны і загарэлі! — Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты твар свой Перамазала? Чорны кончык носа, На шчоках Палосы. — Я на сонейку Ляжала, Нос угору Трымала, Вось ён і загарэў. — Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты пяткі Перамазала? — Я на сонейку Ляжала, Пяткі ўгору Трымала, Вось яны і загарэлі! — Ой, ці праўда гэта? Ці так ты рабіла? Да кроплі ўсё адмыем. Падавайце мыла! Мы яе адшаруем. Закрычала на ўсю глотку, Як убачыла Вяхотку. Як кошка, упіралася, — Мыць рукі Не давалася: — Яны не будуць Белыя: Яны ўсе Загарэлыя! А рукі і адмыліся. Шаравалі Губкай нос — Раскрычалася Да слёз: — Ой, мой бедны носік Мыла не выносіць! Ён не будзе белы: Ён жа загарэлы! А нос таксама адмыўся. — Вой, навошта пяткі церці?! Можна з козыту памерці! Не будуць пяткі белыя: Яны ўсе загарэлыя! А пяткі таксама адмыліся. Вось цяпер ты белая, Зусім не загарэлая. Гэта ўсё быў бруд.
Вы читаете Вершы для дзяцей
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату