Вось ён і загарэў. — Ах ты мурзачка неслухмяная! Ногі брудныя, пяткі з плямамі! Быццам не ў дзіцяці, А у парасяці! — Я на сонейку ляжала, Пяткі дагары трымала, Вось яны і загарэлі. — Вой, а мы не верым, Можа нахлусіла? Бруд увесь адмыем, Дзе там наша мыла? Як убачыла вяхотку, Выдзіралася, як котка: — Ды няма тут бруду, Пальцы мыць не буду! Не будуць рукі белыя, Бо рукі загарэлыя! А рукі ўзялі ды адмыліся! Тупала нагамі: — Не сябрую з вамі! Вой, мой носік мілы, Ён не любіць мыла! Не будзе тварык белы, Бо тварык загарэлы! А тварык узяў ды адмыўся! Тата губкай пяткі цёр — Плакала, як той бабёр: — Вой, не казычыце, Шчоткі прыбярыце! Не будуць пяткі белыя, Бо пяткі загарэлыя! А пяткі ўзялі ды адмыліся! — Вось цяпер ты белая, Зусім не загарэлая. Гэта ўсё быў бруд.

Памочніца

Спраў у Танечкі багата. Хто б управіцца паспеў? Памагала ўранку брату — Брат цукеркі ўранку еў. Мыць хацела лыжкі ў місцы, Ды да кухні не дайшла: Адчыніла дзверы кісцы, Мяўкаць кісцы памагла. Малако піла і ела, Заклапочана была: Села, з мамай пасядзела, Да бабулі падышла. Перад сном сказала маме: — Распраніце мяне самі, Я ад стомы — не магу, Я вам заўтра памагу!

Самалёт

Самалёт змайструем самі, Паляцім па-над лясамі, Паляцім па-над лясамі, Памахаем ручкай маме!

Слон

Ноч прыйшла, заснуў бычок,
Вы читаете Вершы для дзяцей
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×