Зайка

Зайку кінулі на лаўку І забыліся у парку. Злезці долу ён не мог І пад дожджыкам прамок.

Казляня

Гадаванец улюбёны — Маладое казляня, Я яго у сад зялёны Пасвіцца ваджу штодня. Калі раптам заблукае, Я заўсёды адшукаю.

Конік

Коніка свайго люблю я, Грыўку прычашу даўгую, Шчотачкай прыгладжу хвосцік, Паскачу да мамы ў госці.

Кот

Мы ката паспрабавалі Пракаціць на самазвале. Кот катацца не любіў, Грузавік перакуліў.

Мішка

Мішку скінулі з канапы, Мішку адарвалі лапу. Я яго адрамантую І цукеркай пачастую.

Мурзачка неслухмяная

— Ах ты мурзачка неслухмяная! Рукі брудныя, локці з плямамі! А пазногці чыста Як у трубачыста! — Я на сонейку ляжала, Рукі дагары трымала, Вось яны і загарэлі. — Ах ты мурзачка неслухмяная! Шчокі брудныя, носік з плямамі! Вушы — проста гора, Быццам у шахцёра! — Я на сонейку ляжала, Тварык дагары трымала,
Вы читаете Вершы для дзяцей
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×