Агнія Барто

Вершы для дзяцей

Бычок

Ідзе бычок, хістаецца, Бядуе: «Ай-яй-я! Вось дошчачка сканчаецца, Звалюся зараз я!»

Дару табе сэрца

Дару табе сэрца На чыстай старонцы, Дару табе сэрца — Маленькае сонца. З даверам яго Аддаю ў твае рукі, Без страху і злосці, Без нечай прынукі. Ты толькі на ім Не малюй, калі ласка, Бо сэрца маё Мусіць чыстым застацца.

Дзяўчынка-равушка

Хто завыў? Хто зароў? Ці не чарада кароў? Не цялушка Пяструшка? Гэта — Ганя-равушка. Плача, заліваецца, Сукенкай уціраецца… — У-у-у-у-у-у-у! Выйшла мама з Ганяй у сад, Ганя просіцца назад: — Не хачу я ў сад ісці! Ой, пусці! Пусці! Пусці! А як толькі Ганя ў дом — Слёзы з вочак ручайком: — О-о-о-о-о! Не хачу. Пусці назад. Рвецца зноў яна у сад. Малака далі у кубку — Ганя ўжо скрывіла губку: — Ён вялікі! Дайце ў тым! Не, не ў гэтым! У маім! У-у-у-у-у! Далі плаксе у другім — Раскрычалася зусім: — Не хачу і ў гэтым! Не! Дайце лепей з тога мне! Э-э-э-э-э! Палажылі Ганю спаць. Ганя плача — хоча ўстаць. — Дай сукенку! Ой, дай, дай! Хоць ты з хаты Уцякай.           Ай! Як на сход, народ плыве: Хоча ведаць, хто раве, Хто ўвесь час тут плача? Што ўсё гэта значыць? Бачаць — дзеўчынка стаіць, Немым голасам крычыць, А ў яе ад горкіх слёз Усё распухла — Твар і нос. — О-о-о-о-о-о!
Вы читаете Вершы для дзяцей
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату