- Чаму ж? Я ўжо па-вашаму матамi крыю! - засмяялася Iрэна i стукнула Гельтруду па плячы. - Пайшлi, сваццейка, такую тваю маць, дзябнем па чарцы!
- О! Гэта тое, што трэба! - абняла яе Гельтруда.
Але за стол яны не пайшлi. Выйшлi ў сад.
- А наша кароўка нiяк не пабегае, - расказвала Гельтруда. - Свiнка за кабанамi пабегала, мы яе да вашага кнура вадзiлi. А кароўка - не! Тыя тры каровы пабегалi, а гэта - не!
- Ты кнiжкi чытаеш, Гельтруда? - запытала Iрэна.
- Смяешся? Якiя тут кнiжкi, няма калi з-за працы! Нашы чацвёра кабаноў жруць, як буржуi, а меншая свiнка - не, - прадоўжыла Гельтруда. - А гуркi ў гэтым годзе пасохлi, г...о гуркi! А памiдоры зялёныя яшчэ... Што за год такi?
- Пляваць я хацела на вашу вёску, - засмяялася Iрэна. - У горадзе з мая месяца памiдоры былi, а цяпер яны - капейкi каштуюць, купляй колькi хочаш! А вы iшачыце i ўсё лета без памiдораў, восень на дварэ, а памiдоры зялёныя! Якi толк з вашай вёскi? Вёска толькi атупляе людзей, развiццё затарможана, дзецi вашы, як дурныя, iм нiчога не цiкава!..
- А што толку з вашых гурткоў, экскурсiй? Вось я нiдзе не была, i не цягне! Вырасла, працую, цяпер замуж трэба. Вось каб такога, як твой Сцяпан, прыгожага!
- Дык ён жа п'е! - не пагадзiлася Iрэна.
- Во якая дурная! - здзiвiлася Гельтруда. - Гэта ж добра! Налiла яму - усю работу табе зробiць!
Гельтруда ўшчыпнула Iрэну за калена i подбежкам скiравала за стол, каб кульнуць чарку-другую.
...На небе роўным светам мiгалi зоркi. Iрэна апусцiлася на каленi i, пазiраючы ў неба, прашаптала:
- Божа! Ты пакараў мяне за грахi мае ў горадзе... Пакараў, скiнуўшы ў гэтае пекла. Ты праверыць хацеў, цi вытрымаю я, цi не зламлюся я, прыгажуня, якая так ганарылася сваiм целам, так пеставала яго, так марыла пра задавальненнi, каханне, прыгоды... Я зразумела ўсё. Ты адняў у мяне ўсё тое, што я мела ў горадзе, i я зразумела, што засталася без свайго цела з такою недасканалаю душою. Мне цяжка духоўна... Дапамажы мне выбрацца адсюль! Я хачу яшчэ раз вярнуцца ў горад, каб зразумець, наколькi цвёрдае маё рашэнне пайсцi тваiм шляхам, Госпадзi! Я не разумела Аленку, называла яе дзiвачкаю. Смяялася: 'Як жа ты без мужчыны?' Цяпер трэба смяяцца з мяне... Дапамажы мне, Госпадзi, выстаяць, не зламацца тут, у гэтым пекле!..
Анатоль Хвашчэўскi пасля выхаду з бальнiцы незадаволены вярнуўся ў сваю кватэру. Куча вопраткi пасля чарговага паходу ажно засмярдзелася. Ён кiнуў яе ў ванну, а сам пачаў шнарыць у пошуках ежы. На стале ляжала заплесневелая скарынка хлеба. Адключаны халадзiльнiк быў пусты.
- Зараз! - раззлаваўся Анатоль. - Галя хоць бы баршчу якога зварыла! Дарэмна кiнуў яе, трэба жанiцца! Цяпер вось не жонка, а хвароба ў паход не пускае! Дэфармiруючы артроз, во зараза! Якi я цяпер хадок з такiмi нагамi?
Ён дастаў мазь i пачаў нацiраць суставы. Потым апрануў новы касцюм i падаўся да Галi ў iнтэрнат. Дзяўчына сустрэла яго сцiпла i ветлiва.
- Вось што! - уздыхнуўшы, прамовiў Анатоль. - Што было, тое сплыло! Пайшлi ў загс, Галя!
Дзяўчына замялася.
- Я толькi што развялася, - прамовiла яна. - З-за гэтага казла, Альберта, кар'еру страцiла. Цяпер другая замест мяне ў Польшчы працуе.
- Нiчога, - спачувальна сказаў Анатоль. - Са мною ўсё будзе добра. Будзем жыць у маёй кватэры. Будзеш чакаць мяне з паходаў. Мыць бялiзну, ежу рыхтаваць, усё цiха i спакойна будзе...
- Добра, - згадзiлася Галя. - Але я таксама буду наведваць турклуб i хадзiць у паходы!
Анатоль скрывiўся, але нiчога не адказаў. Яны выйшлi з iнтэрната i пакрочылi да загса. Па дарозе сустрэлiся з Мiколам. Ён iшоў побач з маладзенькаю дзяўчынаю, заклапочаны, пахмуры.
- Мiколка! Прывiтанне! - абняў яго Анатоль. - Як справы, можа, жэнiшся?
- Можа, - адказала за яго дзяўчына.
- Сцiхнi, Людка! - агрызнуўся на яе Мiкола. - Нарабiла спраў, цяпер мне вырашай iх!
- А што здарылася? - пацiкавiўся Анатоль. - Можа, я чым дапамагу?
- О! Точна! - загарэлiся вочы ў Мiколы. - Твая ж сястра ў судмедэкспертызе працуе! Трэба медыцынская дапамога!
- Яна ж санiтарка, - працягнуў Анатоль.
- Нiчога, - махнуў рукою Мiкола. - Папрасi яе, сябра, каб таблеткi ад цяжарнасцi дастала! Людцы трэба!
- Яна такiмi справамi не займаецца! - строга адказаў Анатоль. - Схадзiце лепш да доктара!
- Здрасьце! - пакрыўдзiўся Мiкола. - Я на тым тыднi Ларыску вадзiў, колькi грошай за аборт выклаў, а тут - зноў? Дзе я грошай набяруся?
- Дык жанiся на Людзе! - параiла Галя.
- Сцiхнi! - кiнуў ёй Мiкола i звярнуўся да сваёй сяброўкi: - Слухай, мiлая, з'ездзi ты ў вёску сваю, няхай твая мацi грошай дасць, а я цябе адвяду да доктара! Толькi не хiмiч! Адна такая ўжо нарадзiла ад мяне, калi я служыў у войску, а другая - тут, у Менску! I нiкога я не ўзяў! I цябе не вазьму!
Ён уздыхнуў.
- Самi ж на мяне вешаюцца, Анатоль! - паскардзiўся. - Працую на маршруце, а яны стануць ля кабiны i вочкi строяць! Дык што мне рабiць - не праходзiць жа мiма! I яшчэ, сучкi, падманваюць, каб зацяжараць ды замуж! Памяшалiся на гэтым замужжы!
- А мы вось у загс iдзём! - паведамiла Галя.
- Ну й дурнi! - буркнуў Мiкола, схапiў сваю сяброўку за рукаў i пацягнуў у бок палiклiнiкi.
Зоська была зачаравана Санкт-Пецярбургам. Яна прыехала сюды за тыдзень да заняткаў, раззнаёмiлася са студэнтамi свайго i другiх факультэтаў. Зоська лiчыла, што завочна вучыцца - дарэмна час трацiць, i паступiла на дзённае. Вядома, калi з'явiлася на факультэце акеаналогii i ўбачыла там Алеся, i выгляду не падала, што дзеля яго сюды i паступiла. Хаця на самай справе не толькi дзеля яго, а i дзеля таго, каб пабачыць свет. Жыццё даецца адзiн раз! Марнаваць яго ў вёсцы не хацелася, там яна толькi тупела. Алесь прыветлiва ўсмiхнуўся ёй i запрасiў на студэнцкую вечарыну.
...Высокi юнак у паласатай майцы кашлянуў у кулак i прадоўжыў аповяд:
- А ў Алжыры адна з мясцiн носiць назву 'Цяснiна прывiдаў'. Тут вельмi часта назiраюцца мiражы. Аднойчы я спынiўся пры ўваходзе ў цяснiну, сеў на камень. Раптам унiзе, метраў за пяцьдзесят ад мяне, я ўбачыў чалавека, якi таксама сядзеў на каменi. Калi я ўстаў - ён таксама. Калi я пайшоў да яго, i ён пайшоў да мяне. Калi ён падышоў блiжэй, то я, да майго здзiўлення, пазнаў у iм самога сябе. Я працягнуў да яго руку, хацеў памацаць, але ён знiк.
- Гэты вiд мiражу вядомы i на Жэнеўскiм возеры, у Швейцарыi, - усмiхнулася дзяўчына з доўгiмi завiткамi валасоў. - Такiя прывiды ўзнiкаюць таксама i ля моцна нагрэтых сцен. Сцяна тут з'яўляецца нiбы паверхняй зямлi. Паветраны слой, якi прылягае да яе, мацней нагрэты i больш разрэджаны, чым суседнi з iм слой паветра. Мяжа памiж слаямi служыць 'паветраным люстэркам', якое пастаўлена вертыкальна. 'Паветранае люстэрка' ўтварае яшчэ адзiн мiраж верхнi, якi можна бачыць на моры.
- Гэта ў нас, у Фiнскiм залiве, - падняла ўгору руку дзяўчына ў шортах i белай майцы, - а ў сарака кiламетрах ад вашага горада ёсць горад Ламаносаў, там жыве мая бабуля, дык звычайна нельга ўбачыць ваш горад, аднак бываюць днi, калi жыхары Ламаносава бачаць Санкт-Пецярбург як на далонi. Адлюстраванне яго з'яўляецца ў паветры: Нява, масты, асобныя высокiя будынкi...
- Швецкiя маракi доўга шукалi выспу-мiраж, - сказаў Алесь, - бо выспа гэтая часам з'яўлялася ў Балтыйскiм моры памiж Аландскiмi выспамi i швецкiм берагам. А яшчэ вядомы 'Лятучы Галандзец', на якiм плаваюць маракi-прывiды. Ён з'яўляецца перад караблямi зусiм маўклiвы, плыве проста на iх, не адказваючы на сiгналы, i раптоўна знiкае ў тумане... Гэта быў паветраны прывiд - двайнiк якогасьцi паруснага судна, якi iшоў далёка, за гарызонтам... Так было раней. А вось чаму i цяпер з'яўляецца 'Лятучы Галандзец', калi парусных суднаў няма, чый тады гэта двайнiк, паветраны прывiд?
Усе прыцiшана маўчалi.
- Я чуў выпадкi, што нашы судны сустракалi 'Лятучага Галандца', - сказаў чарнявы хлопец з кучаравымi валасамi, - на iм былi матросы з iншага часу, яны выконвалi работу на палубе, гучалi каманды...
- У свеце столькi дзiўнага, неразгаданага, - прамовiла, асмелiўшыся, Зоська. - Вось у Паўднёвай Iталii, у Месiнскiм пралiве, з'яўляюцца рухомыя мiражы-фатамарганы. Над морам, на ўсходзе сонца, з'яўляюцца казачныя палацы, вежы i замкi, людзi-велiканы, гiганцкiя дрэвы i жывёлы, яны зыходзяцца i разыходзяцца,