шчанюка. Ён падрос i аказаўся прыгожым сенбернарам. Быў вельмi разумны. У час вайны жанчына галадала. Аднойчы сабака бег ля порта i ўбачыў, як матросы разгружаюць баржу, выносяць нейкiя мяшкi, скруткi. Сабака пачаў дапамагаць iм. За гэта матросы далi яму кацялок з ежай. Сабака ўзяў яго за дужку i асцярожна панёс дадому. Гаспадыня вельмi здзiвiлася. Ранiцаю панёс пусты кацялок на прычал i зноў прыняўся за работу. Матросы прасачылi за сабакам i таксама былi вельмi ўражаны тым, як даглядаў i клапацiўся аб сваёй гаспадынi ён. Вось так сабака аддзячыў ёй за клопаты, за тое, што ў час вайны, калi ўсе былi галоднымi, яна пашкадавала яго маленькага, выкармiла...

Сонца хiлiлася да небасхiлу. У пазалоце старых лiп хавалiся ласкавыя промнi. Маруся i Вайдаш яшчэ доўга сядзелi ў траве i аб нечым размаўлялi. Ля iх ляжаў, салодка закрыўшы вочы, вялiкi, у рыжых плямах, калматы сабака...

Напярэдаднi Пакроваў Iрэна са свякрухаю спяклi пiрог, абышлi з iм усе гаспадарчыя пабудовы, прыкладваючы да кожнае страхi, каб буры, што пачынаюцца ад Пакроваў, не разбурылi iх. Паклалi сена каровам: 'На Пакровы дай сена карове', гэта каб былi сытыя ўвесь год.

А сёння ўсе збiралiся ў царкву. Iрэна выкiнула муху з гладышка i налiла сабе ў кубак малака.

- Калi ўжо гэтыя мухi паздыхаюць! - буркнула яна. - Хоць бы дзверы закрывалi, а то ў рот ляцяць, ранiцай спаць не даюць!

Пачала нацягваць сукенку. Аказалася, што тая цесная.

- Праклiнаю вашу вёску! - закрычала, разнерваваўшыся, Iрэна. - Усё лета бульба, сала i аладкi! Хутка буду як калода, торба торбаю!

- А ты цягай усяго паболей, як наша Сонька, - параiла свякруха, - Сонька наша i мяхi цягае, i па дзесяць вёдзер вады каровам носiць! Яна як конь! А Тамарцы нельга падымаць, здыхля! I ты - здыхля!

- Калi ўжо гэта скончыцца: 'конь, конь'? - раззлавалася Iрэна i шпульнула ў свякруху сваёй сукенкаю. - Пайшлi вы ўсе ў ж...у!

- Во, бешаная! - ускочыла свякруха. - Сцяпан! Паганяй жонку!

Той узяў пугу i пабег за Iрэнай, якая выскачыла ў сенцы, затым на вулiцу i села на воз, на якiм ужо прымасцiлася Тамарка. Свёкар трымаў вожжы. Сцяпан кiнуў пугу i сеў на воз. З хаты выйшла свякруха, залезла таксама, спусцiла на драбiны ногi.

- А Верка з Надзькай паедзе? - спытала ў мужа.

- Няма калi, кажуць, - адказаў той.

- Бляха, галава пухне, - паскардзiўся Сцяпан, - бацька, дасi грошай на пiва?

- Ты ж матцы свае грошы аддаеш, - адказаў той.

- Якiя яны мае? - пацiснуў плячыма Сцяпан. - Я ж не працую, фермер. Бульбу прадалi, вось i грошы. У маткi ж усе грошы. Яна - галоўная!

- Слава Богу, - абазвалася тая, - а каб у Iркi былi, дык усё на трусы патрацiла б!

На паўдарозе ад райцэнтра ўзялi на воз бабу ў квяцiстай хустцы i Гельтруду, якая важна шпацыравала па дарозе ў новых кiрзавых ботах.

- У цябе што, туфляў няма? - здзiвiлася Iрэна.

- Што я - дурная, такiя дарагiя купляць? - адказала Гельтруда.

- Яна дзеўка эканомная, - падтакнула свякруха i звярнулася да жанчыны: Твая дачушка, Хiма, паступiла вучыцца?

- Не, - адказала тая. - Яна з вёскi нiкуды не хоча ехаць. Мне ўсе грады за лета выпалала, па чатыры разы палола, кароў даiла, свiням ахрап'е з поля носiць... Конь, а не дзяўчына!

- Вось некаму шчасце будзе, - уздыхнула свякруха i скасiлася на Iрэну, - а мая ж нявестка паўмяха бульбы не падыме!

- Як жыццё, Сцяпан? - таўханула яго ў бок Гельтруда. - Пахмялiцца хочаш? А то налью, у мяне ёсць!

- Праўда? - ажывiўся той. - Налiвай!

Гельтруда падала яму бутэльку гарэлкi, ён адкаркаваў, пачаў пiць. Мацi маўчала.

- Мне пакiнь крыху! - азiрнуўся бацька i ўзяў з ягоных рук паўпустую бутэльку.

- Во добрая дзеўка! - шапнула свякруха цётцы Хiме. - Хай бы мой Сцяпан узяў яе, дык не...

- Мо шчэ возьме! - абнадзеiла яе Хiма.

- Тамарка! - крыкнула Гельтруда. - Замуж не збiраешся? А то пасля Пакроваў хутка пост пачнецца. Колька Цяцеркiн не бярэ? Ты хоць для понту перад iм вядро вады падымi, а то нiхто замуж не возьме такую нехлямяжную! Баба павiнна ўсё цягаць на сабе! Не слухай ты тых дактароў, Тамарка, цягай усё!

- Гэлька праўду кажа! - абняў яе выпiты Сцяпан. - Гэлька - конь! Добрая жонка будзе!

- I ты, як матка: 'конь, конь'! - раззлавалася Iрэна. - Дэбiлы калгасныя! Iншых размоў няма!

...Крыху прыйшла да сябе Iрэна толькi ў храме. Цiшыня i супакаенне душы апанавалi ўсю яе. Тамарка прытулiлася збоку i шапнула:

- Iрэначка! Мне сёння манастыр снiўся, быццам мы з табою да Аленкi ездзiлi ў Полацак... I мяне анёлы падхапiлi i панеслi высока-высока, далёка-далёка адсюль! Так хораша было!..

...Пасля таго як прыехалi дадому, свякруха ўздумала перанесцi на гару варэнне. Яна падавала банкi Тамарцы, а тая ставiла iх у плеценую кадушку.

- Навошта вам гэтулькi варэння? - нервавалася Iрэна. - Леташняе засталося - не паелi!

- Што ты ў нашым жыццi разумееш! - буркнула свякруха. - Жыта скончыцца, пшанiца скончыцца, буракi i бульба скончацца, з чаго тады гарэлку гнаць? Вось варэнне i выручае! У каго яго няма, дык з парашка для мыцця бялiзны гоняць. Гарэлка - наша выручалачка! Вось сёння хлопцы ў лес за дровамi паехалi, прыедуць - налiць трэба! Што я буду глядзець на тое свята, што Пакровы сёння? Праца перш за ўсё, без працы ў вёсцы здохнеш з голаду!

- Хутка вашы хлопцы без чаркi i вядра вады ў хату не прынясуць! Прывучылi да гарэлкi!

- Ваду насiць, гной выкiдваць - жаночая справа, - адказала свякруха. - Мае хлопцы нi разу ў хляве не былi, i я ганаруся гэтым, значыць, я ладная гаспадыня. Мужык ля каня павiнен быць! Сама б вучылася гарэлку гнаць, павучальна дадала свякруха. - Мы памром, дзе тады гарэлку возьмеш, купляць будзеш?

Яна ўзвалакла на плечы мех з гарбузамi i крыкнула ўгару:

- Тамарка, цягнi мех!

- Вы лепш па аднаму гарбузу давайце, - адказала тая. - Мне нельга мех падымаць!

- А каб трасца на цябе! - раззлавалася мацi. - Ты чула, што Гельтруда сказала: цягай, нiкога не слухай! Разумную дзеўку паслухай, Гэльку, чым тых дактароў ды Iрэну! Цягнi, бляха, а то заб'ю!

I Тамарка са страхам узялася за мех... 3атым другi, трэцi... Перацягала ўсе.

Вечарам прыехаў бацька з хлопцамi з лесу, разгружалi дровы. Мацi насмажыла сала, кiнула ў мiску салонiкаў i паставiла буталь гарэлкi. Старэйшы, Цiмох, пацiраў задаволена рукi i мацюгаўся ад радасцi, церабiў сваю падраную свiтку, затым высмаркаўся на вiлошнiкi, крэкнуў i перакулiў чарку. Зацягнуўся цыгарэтай. Усунулася ў дзверы ягоная жонка, Надзя, у такой жа падранай бруднай свiтцы.

- Вось i пераапрануцца няма калi з-за працы, мама! - уздыхнула яна. Сёння карову пакрывала.

- Анягож, Надзька, - падтакнула свякруха, - iншы раз i валасы расчасаць няма калi. У чатыры гадзiны ранiцы падымаешся i цэлы дзень, як белка ў коле, круцiшся! А мая свiнка ўжо пабегала! Цяпер усе чацвёра пакрылiся, слава Богу! I кароўкi ўсе пакрылiся, от слаўна!

Трое малых дзяцей Цiмоха соўвалiся туды-сюды ля стала. Цягалi хлеб i скваркi, а большы нават адглытнуў з бацькавай чаркi.

- Не крычы! - засмяялася свякруха. - Няхай прывыкае - мужчына расце!

- А я бачыў, як певень на курыцы сядзеў! - паведамiў малы.

Свякруха i Надзька зарагаталi.

- I яшчэ, як бацька на матцы! - дадаў хлопчык.

Надзька схапiла папругу i пагналася за малым, той юркнуў у другi пакойчык. Надзька падсела да стала, чокнулася са Сцяпанам i свёкрам i кульнула чарку.

- А чаму гэта Халiмон не iдзе выпiць, - пацiкавiлася мацi, якая ўвесь час да стала не садзiлася, толькi з замiлаваннем пазiрала на сыноў ды падлiвала ў буталь гарэлку.

- Верка пiць не дае! - паведамiла Надзька.

- Сучка! - раззлавалася мацi. - Сына да мяне на чарку не пускаць!

I пабегла за Халiмонам. Той з'явiўся хутка, з жонкаю, якая, надзьмутая i сярдзiтая, села за стол, кульнуў чарку адну за другою i заспяваў: 'Ой, мороз, мороз!' Браты i бацька падхапiлi i загарланiлi на ўсю хату: 'Не

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату