даганяюць адно аднаго, мяняюць форму. Усе яны - адлюстраванне дамоў, вежаў, людзей i жывёл, якiя знаходзяцца на беразе. 'Паветранае люстэрка' калышацца, вось фiгуры i рухаюцца... Мiражы могуць прыносiць i карысць. Капiтан Скот убачыў у Антарктыцы горы, якiя вiслi ў паветры, i вырашыў, што далей на поўдзень знаходзiцца горны ланцуг. Пазней нарвежскi палярнiк Амудсен знайшоў гэты ланцуг...
- А пра агнi Эльма чулi? - таемным голасам спытаў хлопец з гiтарай. - У Сяродземным моры, у час навальнiцы, яны з'явiлiся на адным з караблёў. Капiтан прыказаў матросам патушыць агонь, але той шыпеў, як ракета з сырога пораху. З'яўляюцца такiя агнi i на людзях. Аднойчы ў аднаго альпiнiста ў гарах 'загарэлiся валасы' - яны свяцiлiся яркiм блакiтным агнём, галава была акружана ззяннем. Яны выпускалi блакiтныя iскрынкi. Аказалася, што свецяцца ледарубы, фотаапараты, металiчныя гузiкi. Пры гэтым яны выпускалi шыпячы гук, як самавар. Калi навальнiца знiкла, свячэнне знiкла. Па сутнасцi агнi Эльма нiчога агульнага не маюць з сапраўдным агнём. Гэта так званыя цiхiя электрычныя разрады ў атмасферы...
- А пра 'рыбныя' дажджы чулi? - засмяялася дзяўчына ў шортах, тая, што родам з Фiнляндыi. - Гэта калi смерч падхоплiвае прадметы, а затым яны вяртаюццца на зямлю з дажджом, трапiўшы ў дажджавую хмару? У нас быў 'манетны' дождж раз. Лiўнi моцна размылi грунт, i на паверхнi аказаўся нейкi жбан з грашыма. Смерч, якi ўзнiк пры навальнiцы, падняў манеты высока ў паветра. Калi вiхор страцiў сваю сiлу i распаўся, з неба, разам з кроплямi дажджу, пасыпалiся грошы!..
Усе дружна засмяялiся.
Зоська выйшла з пакойчыка на балкон. Горад запальваў агнi. Больш за ўсё яна любiла такiя моманты, калi вечарэла i пацiху запальвалiся ў вокнах дамоў агнi... Вiдовiшча было зачаравальным, успакойвала душу... Побач з'явiўся Алесь, нечакана i цiха.
- Мне здаецца, што тое, што было са мною ў вёсцы, сон, - прашаптала Зоська, - i я заўсёды жыла тут, у горадзе... I буду яшчэ доўга жыць тут...
- А як жа акiян? - усмiхнуўся Алесь.
- Акiян - гэта вечнасць, - адказала яна яму. - Да гэтага мне трэба яшчэ дарасцi. А пакуль я толькi нарадзiлася для новага, цiкавага жыцця... Я ўжо другая. I той, вясковай, недарэчнай, сарамлiвай, цiхай, ужо няма.
- Я заўважыў, - сказаў Алесь. - Мне гэта прыемна, як прыемна ведаць i тое, што ты - надзейны сябра, не пустая дзяўчына, якая толькi i марыць пра замужжа. У цябе будзе ўсё: поспех, кар'ера, сябры... I я!
Ён моцна пацiснуў яе руку.
V
Учора былi Пакровы. Знаёмства з ваколiцамi Польшчы было пяшчотным i таемным, раскаваным i незалежным. Вайдаш прыпаркаваў свой ровар да магутнага раскiдзiстага дуба, сеў побач з Марусяй i зазначыў:
- Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лiстом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзяўчыну чапцом!
Ён абняў Марусю i запытаў:
- Не стамiлася? Як-нiяк, а цэлы месяц падарожнiчаем. Столькi падзей: вянчанне ў касцёле, знаёмства з маiмi родзiчамi... Хутары, вёскi, новыя знаёмствы...
- Гэта так цiкава! - усмiхнулася Маруся. - Паход - выдатная рэч! Я больш пра цябе даведалася i ўжо не крыўдую па дробязях. Я адкрыла ў табе шмат прыемнага i добрага. Здаецца - я ў iншым свеце. Вернемся дадому - i казка скончыцца...
- Мы можам жыць тут, у маёнтку прадзеда, - адказаў Вайдаш. - Я думаю, пакуль не трэба табе вяртацца дадому. Вучыся быць жонкаю князя...
- Гэта так цяжка, - уздыхнула Маруся, - так складана, як быццам гэта i не я, а нейкую ролю выконваю.
- Гэта ты, - усмiхнуўся ён, - проста ты забылася, што заўсёды была такою, як зараз...
...Заплечнiкi, у якiх знаходзiлiся спальныя мяшкi, прымацавалi на багажнiкi ровараў. За плячыма ў Марусi i Вайдаша маленькiя рэчмяшкi, фотаапарат, паясныя сумачкi, у якiх блакнот i самапiска. Праехалi Дабратычэ, Кастамлоты. Вёскi польскага Прыбужжа вонкава мала чым адрознiвалiся ад вёсак беларускага памежжа. Польская правiнцыя можа ганарыцца дагледжанымi дарогамi. Мястэчка Кодэнь сустрэла падарожнiкаў касцельным перазвонам.
- Глядзi. Якая прыгожая хатка пад саламянай страхою! - кiўнула ўбок Маруся. - Быццам тут час спынiўся...
Ля касцёла - могiлкi, велiчныя, урачыстыя. Ля ўвахода - брамы, два анёлы паўметровыя скульптуры. Ля магiл няма агароджаў, помнiкi з каменю.
...Ехалi ў прыцемках праз лес. Прыемна i лёгка дыхалася свежым паветрам. Нарэшце паказалiся два хутаркi. Маруся i Вайдаш наблiзiлiся да аднаго з iх. Пастукалi ў браму. Але познiм гасцям нiхто не адчынiў... З комiна хаты цягнуўся салодкi дымок.
- Што, паспрабуем шчасця ў вёсцы Загораў? - усмiхнуўся Вайдаш, i яны пакацiлi далей.
Сустрэлi на вулiцы вёскi дваiх мужчын.
- Дзе ў вас тут пераначаваць можна? - запытаў Вайдаш.
- Гэта трэба да солтыса звяртацца, - стрымана адказаў адзiн з iх. Страшна цяпер на свеце... Адна жанчына пусцiла начлежнiкаў, пашкадавала, мужчына з жанчынай былi, быццам мужык ды жонка, а аказалiся бандыты...
- Усяго на свеце бывае, - адказаў другi, - але ж трэба крыху i давяраць людзям... Вунь хата нашага солтыса, запытайцеся ў яго пра начлег, калi ласка!
Солтыс, пан Станiслаў, мужчына сарака з лiшнiм гадоў, сустрэў падарожнiкаў ветлiва, але па законе ў пашпарты ўсё-такi заглянуў i засмяяўся:
- О! Вiншую, вiншую, пан Вайдаш, панi Марыя, з законным шлюбам! Значыць, вясельнае падарожжа? Добра прыдумалi!
Гаспадар запрасiў у хату. Яго жонка прыветна сустрэла маладых, павiншавала, пачала рыхтаваць гарбату. Вайдаш выйшаў у двор, каб паставiць пад павеццю ровары, заўважыў побач з разнастайным гаспадарчым iнвентаром трактар i два прычэпы.
- Вось так i жывём, - мовiў пан Станiслаў, - усе ў гаспадарчых клопатах. Самi сябе кормiм i поiм. Сыны яшчэ малыя, але крыху дапамагаюць. Зараз спяць, час познi.
Яны вярнулiся ў хату. Гаспадыня, панi Вальжына, запрасiла да стала. Елi салонiкi з вараным мясам з падлiваю.
- Ценжкая праца ў нас, паночку, - паскардзiлася Вайдашу панi Вальжына, паклала рукi на каленi, уздыхнула. - А жыць трэба, сыноў гадаваць...
Памалiлiся на ноч. Гаспадыня завяла Марусю i Вайдаша ў асобны пакойчык, паслала пасцель. У пакоi быў змрок. Праз акно Вайдаш убачыў агнi ў двухпавярховым будынку.
- Гэта хата нашага ксяндза, - растлумачыла панi Вальжына. - Сам яе будаваў, працавiты! - з гонарам за яго адзначыла гаспадыня.
... Ранiцай паехалi далей, у накiрунку да ваколiц Гданьска, дзе знаходзiўся маёнтак Вайдаша. У адной прылясной вёсачцы Харашчынцы Маруся налiчыла ажно дзесяць будынкаў, пакрытых саломаю.
- Такая традыцыя, - растлумачыў Вайдаш. - Як помнiк мiнулага...
У гародчыках расло шмат кветак, у асноўным - астры, многiя з якiх ужо засохлi, i гаспадынi збiралi насенне. Час ад часу траплялiся астраўкi пакiнутых хутароў, благiя хаткi, рэшткi саду, разбураныя падмуркi дамоў, зарослыя сцежкi да калодзежа, да разбураных свiрнаў.
- Старыя памерлi, а моладзь у гарадах, - заключыў Вайдаш.
Пад'ехалi да цудоўнага мястэчка, якое зачароўвала сваiмi краявiдамi. На браме - выява бажаства. Бярозы блiшчэлi на сонцы восеньскай пазалотай. У паветры насiлiся павуцiнкi бабiнага лета. Не даязджаючы да свайго маёнтка, Вайдаш i Маруся прылеглi на цёплую пажоўклую траву.
- Вось i закончылася падарожжа, - усмiхнулася Маруся i раптам ажыўлена i весела паказала ў бок парку рукою. - Глядзi, хто спяшаецца да нас!
Вайдаш азiрнуўся. Вялiкi, калматы, у рыжых плямах сенбернар бег да iх праз поплаў. Наблiзiўся, пачаў лашчыцца. Маруся абняла сабаку, пацалавала ў халодны нос.
- Я больш за ўсё люблю такiх сабак, - сказала яна, - такiя ласкавыя! Сапраўдны вялiкi добры сябар!
- Ён будзе надзейным сябрам нашым дзецям, - усмiхнуўся Вайдаш. - Недарэмна сенбернар славiцца, асаблiва ў гарах, бо заўсёды ратаваў людзей, трапiўшы пад лавiны. Яму нават пастаўлен помнiк. А ведаеш, калi я ў студэнцкiя гады быў у Севастопалi, расказвалi, што адна жанчына ў час вайны знайшла кволага