- А? - не зразумеў яе Мiкола. - Ага, добра, - узяў з яе рук аркуш, засунуў яго на кнiжную палiцу i пачаў спрэчку з Анатолем, якi толькi што зайшоў у пакой.

- Нiякiх аўтобусаў! - крычаў Анатоль. - Альбо спартовы паход, альбо сам вядзi паход! Забяспечвай усiх палаткамi, спальнiкамi, заплечнiкамi!

I ён, у запале, кiнуў недакураную цыгарэту на ложак.

- Ай! - закрычала Галя. - Ты зноў абы-куды кiдаеш? Тое ж самае, што i палiш у ложку, ужо раз было - коўдру прапалiў!

- Не вучы мяне жыць! - адрэзаў Анатоль. - Да мужчыны трэба прыстасоўвацца альбо кiдаць! Бачыш, што заснуў, - забяры цыгарэту! Бачыш, што не туды кiнуў, - падымi!

- Анатоль! Нi дня ў лесе! - упарцiўся Мiкола. - Ад музея архiтэктуры едзем у Койданава, потым аўтобусам у Баранавiчы i Слонiм. А ўжо пасля Жыровiч Вiшанька! Маршрут цiкавы, усе згодныя, не ламайся!

- Пайшлi, Галя! - крыкнуў Анатоль дзяўчыне, падаючы палiто. Тая паслухмяна апранулася, i яны выйшлi з пакойчыка, не развiтаўшыся.

...Дапiўшы гарбату, пайшоў у хуткiм часе i Сцяпан. Аленцы так хацелася, каб Антось пакiнуў яе з Мiколам адных, але Антось быццам i не разумеў трынкаў на сваёй гiтары, моршчыў нос i нешта мармытаў.

- Мiкола, я даўно хачу навучыцца iграць на гiтары, - звярнулася да хлопца Аленка. - Парай, калi ласка, якую лепш гiтару купiць.

- Гледзячы колькi ў цябе грошай, - абыякава адказаў той, не адрываючы погляду ад карты, на якой адзначаў маршрут.

- А як ты думаеш, мне лепш пайсцi на курсы цi можна самой навучыцца iграць?

- На чым? - неўразумелымi вачыма глянуў на яе Мiкола i пазяхнуў.

- На гiтары, - расчаравана i безнадзейна мовiла Аленка.

- А-а! На гiтары? - усмiхнуўся той. - Эй, Антось, чаго сядзiш як пень? аглянуўся на сябра. - Навучы дзяўчыну iграць на гiтары!

- З задавальненнем! - падняўся той з ложка i глянуў на гадзiннiк. - Ой, Аленачка, ужо познi час! Зараз вахцёр пастукае ў дзверы...

- Прабачце! Да пабачэння! - засаромелася Аленка i выйшла з пакойчыка.

На душы было цяжка i крыўдна.

- Ну што вы падаеце на мяне? - незадаволена ўскрыкнула жанчына на задняй пляцоўцы аўтобуса.

Аленцы падаўся знаёмым голас. Але яна не азiрнулася. Засяроджана глядзела ў акно. 'Зараз загадаю на нумар машыны, - падумала яна, - калi будзе апошняя лiчба няцотная ў нумары, што абгонiць нас, то Мiкола пакахае мяне'.

Аўтобус абагналi 'Жыгулi' 15-40 МIГ. 'Ай, цотны лiк! - расчаравалася Аленка. - Загадаю iнакш. Калi нас абгонiць машына чырвонага колеру - Мiкола пакахае мяне!'

Аўтобус запынiўся на перакрыжаваннi. Аленка лiхаманкава шукала позiркам чырвоную машыну. 'Ёсць! - амаль падскочыла ад радасцi. - Побач з намi! Родненькая, чырвоненькая!'

Аўтобус замарудзiў, калi загарэлася зялёнае святло. Чырвоная легкавушка вырвалася наперад. 'Ура! Малайчына! Значыць, Мiкола пакахае мяне! Малайчына, ма-шы-нач-ка!' - затрапятала сэрца ў Аленкi.

- Не дыхайце мне ў твар! - крыкнула жанчына на задняй пляцоўцы.

- Вас жа не чапаюць, чаго вы? - заўважыў нехта.

- Дык я вас чапаю! - ускрыкнула тая.

- Едзьце на таксi!

- Гэта ўжо састарэла! - агрызнулася жанчына. - Прыдумайце што новае!

Аленка азiрнулася - так i ёсць, гэта яе мацi, 'энергiяй запасаецца'! Дзяўчына хацела адвярнуцца, але нечакана ўбачыла Вайдаша Дуброўскага i ўсмiхнулася яму. Той кiўнуў ёй, прывiтаўся i падышоў блiжэй.

- Як справы, паненка? - папытаўся, гледзячы на яе арэхава-цёмнымi вачыма.

- Добрыя справы, дзякуй, - адказала яму i, развiтаўшыся, падалася на выхад.

Ён сышоў разам з ёю.

- Зойдзем у кафэ! - прапанаваў Аленцы.

Аленка ад адчаю, што нiчога не атрымалася з Мiколам, згадзiлася.

- Майце на ўвазе, - папярэдзiла дзяўчына, калi яны распраналiся ў вестыбюлi, - мая згода нiчога такога не азначае. У мяне ёсць хлопец! За вячэру я буду разлiчвацца сама!

Дуброўскi ўсмiхнуўся i прапанаваў ёй руку, каб падняцца па лесвiцы.

Яны селi за столiк ля акна, задрапiраванага бардовымi шторамi. Афiцыянт паставiў на столiк шампанскае, труфелi. Загучала прыемная мелодыя. Дуброўскi прапанаваў патанцаваць. Аленка ўсмiхнулася i выйшла з-за столiка, падала яму сваю руку...

У час танца Аленка заўважыла, колькi побач прыгожа апранутых жанчын аксамiтныя, парчовыя сукенкi, дэкальтэ, упрыгожаннi... I яна засмуцiлася, што на iх фоне выглядае жабрачкай.

- Я часта ўспамiнаю наш першы танец, - прашаптаў на вуха Дуброўскi, - i нiколi не спадзяваўся, што патанцуем яшчэ...

Аленка маўчала, яна думала пра тое, што здраджвае свайму каханню.

- Вы такая мiлая, непасрэдная, - усмiхнуўся Вайдаш, падводзячы яе да стала, калi танец скончыўся.

Афiцыянт разлiў у бакалы шампанскае.

- Шкада, што я сёння еду ў Гданьск, - прамовiў Дуброўскi, неадрыўна гледзячы на дзяўчыну. - Калi паспею ўладзiць усе справы, вярнуся праз два тыднi. Куды табе патэлефанаваць?

- Нiкуды, - сур'ёзна адказала Аленка. - Я не буду здраджваць свайму хлопцу.

Дуброўскi задуменным, а яшчэ Аленцы здалося, i горычным позiркам, як бы шкадуючы, пазiраў на яе.

- Цябе загубiць Чорная здань, - уздыхнуў ён. - Знайдзi жалезны кубак, прыгожы жалезны кубак з накрыўкай, адкрый яго i заглянi туды. Можа, табе ўдасца выратавацца... калi ты зразумееш сутнасць...

Больш за вечар ён нiчога не сказаў Аленцы. Стрымана развiтаўся, правёўшы яе да студэнцкага iнтэрната.

Галя ўжо спала, калi Аленка цiхенька адчынiла дзверы, прабралася да ложка i, распрануўшыся, залезла пад коўдру. Перад вачыма ўсплыў стары панскi маёнтак у Вiшаньцы. Быццам бы яна, у прыгожай сукенцы, стаiць сярод дрэў старога парку...

...Мiльгануў у небе месяц i сарамлiва схаваўся за лапкi ялiнак. У пакоi маёнтка, праз шырокi аконны праём, вiдаць постаць Дарыны.

Збянтэжаная i бледная, у доўгай жоўтай сукенцы стаiць яна перад бацькам. Срэбны, прыцiшаны голас разлiваецца, патанае ў высокай зале.

- Мы толькi сябры з князем Вiтаўтам, - разгублена шэпча Дарына. - Ён жа стары для мяне, непрыгожы... Маладому я душу i цела аддала...

- Сыну леснiка, прыгажуну з дзявочымi вуснамi?! - крычыць на яе бацька, i вочы яго налiваюцца чырванню. - Зганьбiць свой род хочаш? Забылася, што акрамя прыгажосцi ў чалавека яшчэ ёсць i душа? Сэрцам шчырым i чыстай душою Вiтаўт цябе кахае! Я памру, хто ж абаронiць цябе, як не Вiтаўт?

- Сын леснiка абаронiць! - цвёрда сказала дачка. - Завязе мяне любы да мора! Хай нам птушкi садзяцца на рукi, хай нам хвалi расказваюць казкi... Багацце Вiтаўта - нiшто! Адзiнае багацце - наша каханне з сынам леснiка, наша маладосць. Адпраўляй назад сватоў Вiтаўта!

I Дарына з упартай усмешкай пакiдае пакоi маёнтка.

- Аленка, прачынайся! На зарадку пабеглi! - тармасiць за плячо сяброўку Галя.

- Ой, сапраўды! - працiрае сонныя вочы Аленка i ўскоквае з ложка. - Мiкола ўжо, вiдаць, бегае па парку! Дай Бог мне ўбачыцца з iм!

Яна выглядвае ў акно. Неадчэпная, як манiя, думка мiльганула ў галаве: 'Калi ўбачу ў акно на вулiцы мужчыну - Мiколка пакахае мяне, калi жанчыну - не пакахае!'

Унiзе, па асфальце, тэпалi двое дзетак. 'Нiчога, - падумала Аленка, можа, гэта маленькiя хлопчыкi, таксама ж мужчыны! А калi дзяўчынкi? Зараз спушчуся ўнiз i праверу! Калi дзяўчынкi - дрэнь справа, не пакахае!'

I яна, як апантаная, апрануўшы спартовы касцюм, кiнулася бегчы ўнiз па лесвiцы, на вулiцу...

Невыносны, сапраўдны фiзiчны боль стаяў пад грудзьмi. 'У гэтым месцы канцэнтруюцца ўсе

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату