- Вiдзiў я з Тумiлавiчаў Янку Барабоську. Знаiш яго?

Блiжэйшыя вёскi, асаблiва iх моладзь, Антось ведаў нядрэнна. Далейшыя адлегласьцю Тумiлавiчы амаль ня ведаў.

- Ды не. Дзе тыя Тумiлавiчы! Нi знаю.

- Ну дык, гэтае самае, - зацягнуўся Захарук самасейкай, - дзядзьку гэтага я знаю вунь як даўно. А тут на Докшыцкiм рынку мы зь iм нос у нос стукнулiся. Значыцца, здароў, як жывеш, i разгаварылiся. А тады ён мне гэтак i кажыць: калi будзiш вiдзiць Антося Дзiркача, дык пiрадай яму прывет ад Лявона Шпунта й скажы, што лясьнiчоўка яму бокам вылiзiць. Так i скажы, кажыць мне гэтысамы Барабоська.

- Лясьнiчоўка бокам вылiзiць? - перапытаў Антось.

- Ага. Пiрадай, кажыць, Антосю Дзiркачу ад Лявона Шпунта й скажы, што лясьнiчоўка яму бокам вылiзiць. Што гэта значыць?

Антось маўчаў.

- Я тады, гэтае самае, пытаюся, а дзе-ж той Лявон Шпунт ёсьць цяперака. У партызанах, кажыць мне гэты самы Барабоська. А дзе-ж тыя партызаны? пытаюся. - У нас, а найболi дык туды ў бягомельскiх лясох, - кажыць ён мне.

- Дык яны да iх у вёску прыходзяць?

- Ды няўжо-ж... Павесiлi, кажыць, солтыса, разагналi школу, дзяўчат пагвалцiлi, а колька над людзьмi назьдзеквалiся! Аграбiлi, кажыць, цэлую вёску, так падчысьцiлi ўсё пабальшавiцку, зладзеi. Маладых каторых дык з сабою ў парцiзаны забiраюць. I кажыць мне гэтысамы Барабоська, што сам нi знаiць што рабiць, цi ў палiцыю, цi ў парцiзаны йсьцi. От i выбiрай!

Яшчэ шмат апавядаў Захарук пра нялюдзкасьць бальшавiцкiх бандытаў i мясцовага хламу, што пераказваў яму Барабоська. Антось слухаў дзядзьку вельмi ўважна. У ягоным уяўленьнi трываў вобраз: акрываўленыя чалавек пад нагамi на падлозе, недарэчнае шкляное вока ў ласiнай галаве i Янук побач iз стрэльбай.

- Дык што гэта такое? Чаму ён так казаў, што лясьнiчоўка табе бокам вылiзiць?

Антось паволi мацаў сваю чорную бародку, уважна зiрнуў на Захарука, але дзядзькi гэтага ня бачыў. Перад вачмi стаяў вобраз зь лясьнiчоўкi. Маўклiва рушыў дахаты.

- Што-ж гэта ня хочаш сказаць? Нешта скрываеш, цi што? - дамагаўся свайго Захарук.

- Мне нiма часу, - кiнуў пераз плячо Дзяркач.

20

Дзень сяньняшнi, сераду 25-га сакавiка, - ведаў Янук, прыгадваць будзе доўга. Вось неўзабаве, мо за якую гадзiну, узыйдзе ён на гэну рудую, што даўно па хварбе зажурылася, сцэну, стане перад гэтымi, цяпер гаманлiвымi, як пчолы ў вульлi вечарам, людзьмi ды прадэклямуе свой, не бяз поту напiсаны верш, прысьвечаны таму далёкаму гiстарычнаму здарэньню, што адбылося некалi ў Менску Беларускiм. Сотнi сялянскiх вачэй уп'юцца ў яго, спасьцерагуць кажны ягоны рух, а мiлiёны мурашак распаўзуцца па целе, ды цi не перасохне ў горле. Узварушыцца й некуды пасьпяшыць сваiм пампаваньнем сэрца, а ў скронi пачнуць татахкаць рытмiчныя малаточкi. Млосна. Памажы, Божа!

Што гэта раiў яму дырэктар Сабалеўскi, калi на школьным конкурсе, у якiм узялi ўдзел найвыдатнейшыя вучнi, каб напiсаць верш, прысьвечаны 25-му Сакавiку, узяў ён першае месца?

- Перад самым выступам, калi маеш выйсьцi на сцэну й асаблiва калi ўжо станеш тварам перад людзьмi, будзеш моцна хвалявацца. Усе хвалююцца перад выступамi, навет уежджаныя артысты й прамоўцы, каторыя ўжо многа практыкi знаюць. Я таксама, калi маю выступаць перад вялiкай аўдыторыяй, спакою не магу ўтрымаць... А каб не хвалявацца, дам табе добрую раду: зусiм ня думай пра тое, што маеш выступаць, а думай пра нешта табе мiлае, навет сьмешнае выпадак-абразок iз свайго жыцьця. Во гэтак...

Янук намагаўся пра нешта зусiм адменнае думаць, але яно, як на злосьць, уцякала й трацiлася ў тым страхоцьцi, што наступiць мела. А сьмешнага прыгадаць нiяк нельга. Побач сiдзела прыхарошаная, прыгожа зачэсаная румяненькая Дуня.

- Янучок, табе ня страшна? - шапнула яму на вуха.

- Лыткi дрыжаць, мурашкi па целе бегаюць, - перасалiў юнак.

Зiрнуў у ейныя блакiтныя, крыху прыжмураныя вочы, мусiць спадзяючыся там бадзёрасьць знайсьцi, але замiж яе ў дапытлiвых вачох-васiлькох спасьцярог ледзь заўважны цень трывогi. I блiзкасьць Дунiна ня спрыяла ўспакаеньню. Гэныя ўяўныя мурашкi цяпер, здаецца, iнвазiяй хлынулi на галаву. Вось-вось да самых мазгоў дабяруцца.

- А табе? - спытаў. Ледзь зварухнуўся перасохлы язык.

- I мне таксама, - кiўнула галавой дзяўчына.

Янук моцна ўздыхнуў. Недзе ззаду хтосьцi глумiў самасейку, бо нос едкi смурод трывожыў.

- Што табе! - хмыкнуў Янук. - Прачытаеш напiсанае, а ты-ж выдатна чытаеш. Абы адвага. От мне... Гэта-ж трэба свой верш казаць. А калi забудуся? Абсьмяюць.

Дуня мела вельмi ўрачыста прачытаць тэкст Акту 25-га Сакавiка. Яе выбралi, як найлепшую, пасьля чытаньня ў школе. А выступiць яна мае калi дабярэцца да таго ў сваiм дакладзе дырэктар.

Як гэта адважыцца? Дух займала. Нiколi-ж раней перад людзьмi, апроч вучняў у клясе, ня выступаў. А там на залi ў гэнай гушчы нагамi на падлозе шоргаючых i насамi сморгаючых сялян сядзеў недзе ззаду ягоны бацька, а ў iншым месцы й смаркуль Стась i ўжо дзяцюк Уладзiк, i брат Мiкола. Няхай адно запнецца, цi ня так добра скажа, дык ужо хто як хто, а Стась на ўсю глотку зарагоча.

Дзесьцi ў куце чулiся вясёлыя дзявочыя галасы, i агульна ледзь прыцiшаны гоман, якi не нагадваў таго, што некалi чуў на калгасных сходах. Гэтта - весялосьць i вольнасьць, там прыдушаная асьцярожнасьць, адсутнасьць сьмеху. Перад тымi сходамi зьнеахвочаных i працай змучаных людзей навiнчывалi розныя цiвуны, наводля Сабакевiча цi Лявона Шпунта, а сюды людзi прыйшлi з добрай волi й зь вялiкiм зацiкаўленьнем. Як-нiяк, маюць сьвяткаваць сваiм-жа народам, такiмi, як яны, цёткамi й дзядзькамi, створанае нацыянальнае сьвята, вялiкi гiстарычны дзень. А праграму сьвята таго стварылi, пад кiраўнiцтвам дырэктара Сабалеўскага, вучнi гацкай сямiгодкi. Тут маюць быць i сьпевы, i вершы, i даклад. I ўсё гэта ў роднай, усiм зразумелай мове, бяз прымусусу зьненавiджаных чужых палiтрукоў.

- Янучок, ня бойся. Табе трэба ганарыцца, што ты паэта. Iз цэлай школы цябе сам дырэктар выбраў. Ты саўсiм сабе не пашкодзiш, калi якую слабасьць пакажаш...

Дзяўчына ў чулае месца трапiла. 'Слабасьць пакажаш...' I запраўды, жах падумаць, каб такое сталася. Паказаць слабасьць перад кiм? Дзякуючы сваiм здольнасьцям, пiльнасьцi й працавiтасьцi, ён выбiўся ў школе на перадавое месца. А гэтыя руплiвыя, простыя, жыцьцёва падбiтыя, у Бога веруючыя людзi прыйшлi сюды бяз прынукi сьвяткаваць дзень уваскрошаньня сваей бацькаўшчыны. Бальшыня зь iх, пэўне-ж, пра акт абвешчаньня незалежнасьцi Беларусi ня чула. Сяньня ў гэтым, вайной абшарпаным, вялiкiм будынку калiшняга клюбу чыгуначнiкаў найлепшыя сiлы гацкай сямiгодкi маюць гэтым суродзiчам у свой спосаб адтварыць той адлеглы дзень народнага ўваскрошаньня. Песьнi з вуснаў школьнага хору, даклад дырэктара, дэклямацыi, прачытаньне самога Акту 25-га Сакавiка, - усё гэта мела перанесьцi прысутных у iншае месца й час, ды ня толькi паiнфармаваць iх, а як мага найлепш паказаць, што сталася, каб сэрцам маглi адчуць, уяўленьнем злавiць дух часу, спалучыць iзь сяньняшнiм днём. Неабходна, каб перажылi i ўгледзiлi, як вялiкi й магутны, а пасьля пакораны й зганьбаваны народ, дзякуючы ахвярнасьцi й празорлiвасьцi сыноў i дачок сваiх, падняўся на ногi, стануў на поўны рост, заявiў сьвету, што ад гэнага часусам на нiвах сваiх будзе гаспадарыць, бязь нiякiх апякуноў-паразiтаў сваю долю возьмецца будаваць, сваiх правоў зброяй будзе баранiць.

I ў працэсе пераносу гэтых людзей у iншую эпоху Янук заняў адно з ключавых месцаў. Значыцца, як гэта 'слабасьць паказаць'? Важна й тое, што ягоны верш, паводля пляну, апынуўся тут-жа пасьля галоўнага дакладу самога дырэктара школы, значыцца, як-нiяк,мусiць прадоўжыць тон цэлае ўрачыстасьцi. Вучань Бахмач надзвычайна добра ведаў прыгожую мову дырэктара. Увага людзей будзе на высокiм узроўнi, трэба не падкачаць. Вось што...

- Адно памятай, - навучаў яго кагадзе Сабалеўскi, - што калi навет i памылiшся, якое слова цi радок забудзешся, глядзi, каб ня дрыжэў голас. Гавары бадзёра, бойка, упэўнена, калi-ж памылiшся, ня чырванейся, як сасунок нейкi. Гавары голасна, каб цябе кажны глухаваты дзядзька й цётка пачулi. Разумееш?

Вялiкая сцэна сваёй голасьцю запярэчвала ўрачыстаму настрою залi. У будынку гэтым першы раз давялося Януку быць тады, калi ў нябыт адыйшоў вусаты, iз надта ваяўнiчым тварам, 'маршалак'. У юнацкую памяць добра ўлёгся вобраз: разьдзялiлася пасярэдзiне й паволi папаўзлаў два бакi сiняя

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату