Прыдбай мне грошай! - загадаў ён сабаку.

I толькi ён сказаў гэтак, як сабакi i след прастыў. Але не паспеў салдат палiчыць да двух, як сабака ўжо тут як тут, а ў зубах у яго вялiкi мех, паўнюткi медных грошай.

Зразумеў цяпер салдат, што за дзiвоснае было тое крэсiва. Варта стукнуць па крэменi адзiн раз - з'яўляўся сабака з вачамi, як сподачкi. А два разы стукне салдат - бяжыць да яго сабака з вачамi, бы колы вадзянога млына. Тры разы стукне - i сабака, у якога кожнае вока велiчынёю з вежу, стаiць перад iм i чакае загаду. Першы сабака носiць яму медныя грошы, другi - срэбра, а трэцi - чыстае золата.

I вось салдат зноў забагацеў, перабраўся ў самыя лепшыя пакоi, зноў пачаў хадзiць у святочных апранахах. Тут усе яго сябры зноў пачалi хадзiць да яго i шанавалi асаблiва.

I неяк памроiлася салдату: 'А хiба ж не магу я на прынцэсу глянуць? Усе гавораць, што яна прыгажуня. А якая карысць, што яна ўвесь век прасядзiць у медным замку, за высокiмi сценамi ды вежамi? Дзе ж яно, маё крэсiва?'

I ён стукнуў па крэменi адзiн раз. У той жа мiг з'явiўся сабака з вачамi, быццам сподкi.

- Вось што, мой дарагi, - сказаў салдат, - хаця ўжо на вулiцы ноч, але я хачу паглядзець на прынцэсу. Хоць адну хвiлiначку. Зрабi!

Сабака знiк, i не паспеў салдат мiргнуць вокам, як ён з'явiўся зноў, а на спiне ў яго ляжала сонная прынцэса.

Чароўная, цудоўная была прынцэса. Па ўсiм было бачна, што гэта сапраўдная прынцэса. I нiяк не мог стрымацца салдат, каб не пацалаваць яе, - для таго ж ён i быў салдат, сапраўдны хлопец, з галавы да пятак. Потым сабака аднёс прынцэсу назад так, як i прынёс.

Ранiцай прынцэса пiла гарбату i расказала каралю i каралеве, што яна бачыла ўночы дзiўны сон: нiбы яна ехала вярхом на сабаку i нейкi салдат пацалаваў яе.

- Цiкава! - сказала каралева.

Пэўна, сон гэты быў ёй не даспадобы.

У наступную ноч да ложка прынцэсы прызначылi бабулю-служанку. Ёй загадалi разведаць, цi той сон прынцэсы быў сапраўды сном, цi што-кольвечы iншае.

А салдату, хоць памiрай, зноў захацелася пабачыць прыгажуню прынцэсу.

I вось ўночы ў медны замак, як i ў папярэднюю ноч, з'явiўся сабака, схапiў прынцэсу i памчаўся з ёй з усiх ног. Тут бабуля надзела гумавыя боты i памчалася ўслед. Калi ж убачыла, што сабака схаваўся з прынцэсай у адным вялiкiм доме, яна падумала: 'Цяпер мы знойдзем малайца!'. I яна крэйдай намалявала на дзвярах дома вялiкi крыж, а сама пайшла дамоў спаць.

Але дарэмна яна супакоiлася: калi настаў час несцi прынцэсу назад, сабака ўбачыў на дзвярах крыж i адразу ж здагадаўся, што ён азначае. Ён узяў кавалак крэйды i пазначыў крыжамi ўсе дзверы ў горадзе. Гэта было лоўка прыдумана: цяпер бабуля-служанка нiяк не зможа знайсцi патрэбныя дзверы - бо ўсюды стаялi такiя ж белыя крыжы.

Раненька кароль з каралевай, бабуля-служанка i ўсе каралеўскiя афiцэры пайшлi глядзець, куды ездзiць прынцэса на сабаку па начах.

- Вось куды! - сказаў кароль, калi ўбачыў першы крыж на дзвярах.

- Не, вунь куды! - сказала каралева, калi ўбачыла крыж на суседнiх дзвярах.

- I там, i тут - усюды крыжы! - сказалi афiцэры.

I на якiя б дзверы яны нi глядзелi - усюды былi белыя крыжы. Так i не разабралiся яны нi ў чым.

Але каралева была жанчына разумная, майстрыха на ўсе рукi. Яна загадала слугам падаць ёй свае залатыя нажнiцы i кавалак шоўку i пашыла прыгожы маленькi мяшочак. У гэты мяшочак яна насыпала грэцкiх круп i непрыкметна прывязала яго да спiны прынцэсы. Потым прабiла ў мяшочку дзiрку, каб крупы пакрысе сыпалiся на дарогу, калi прынцэса паедзе да свайго салдата.

I вось уночы з'явiўся сабака, пасадзiў прынцэсу сабе на спiну i панёс да салдата. А салдат ужо так закахаўся ў прынцэсу, што ад усяе душы захацеў жанiцца з ёй. Ды i прынцам стаць было б няблага.

Сабака бег вельмi хутка, а крупы сыпалiся з мяшочка па ўсёй дарозе ад меднага замка да дома салдата. Але сабака нiчога не заўважыў.

Ранiцай кароль i каралева выйшлi з палаца, паглядзелi на дарогу i адразу даведалiся, куды ездзiла прынцэса. Салдата схапiлi i пасадзiлi ў турму.

Доўга сядзеў салдат за кратамi. У турме было цёмна i сумна. I вось аднойчы вартавы сказаў салдату:

- Заўтра цябе павесяць!

Нявесела зрабiлася салдату. Думаў ён, думаў, як ад смерцi выратавацца, але нiчога не мог прыдумаць. А сваё чароўнае крэсiва салдат забыў дома.

На другi дзень ранiцай салдат падышоў да маленькага акенца i пачаў глядзець скрозь жалезныя краты на вулiцу. Народ натоўпам валiў за горад, каб паглядзець, як будуць вешаць салдата. Бiлi барабаны, праходзiлi войскi. I вось мiма самай турмы прабег нейкi хлапчынка-шавец у скураным фартушку i чаравiках на босых нагах. Ён iмчаўся стрымгалоў, i раптам адзiн чаравiк зляцеў у яго з нагi i стукнуўся проста ў сцяну турмы, каля таго акенца ў кратах, ля якога стаяў салдат.

- Гэй, галубок, не спяшайся! - крыкнуў салдат. - Я яшчэ тут, а без мяне там нiчога не будзе. А вось калi ты збегаеш да мяне дадому i прынясеш мне крэсiва, я табе дам цэлых чатыры срэбраных манеткi. Ну, хутчэй! Бяры ногi ў рукi - i гайда!

Хлопчык быў не супроць атрымаць чатыры срэбраныя манеткi i стралой пусцiўся за крэсiвам, умiг прынёс яго, аддаў салдату i...

Вось паслухайце, што з гэтага атрымалася.

За горадам была пабудавана вялiкая шыбенiца. Вакол яе стаялi войскi i натоўпы народу. Кароль i каралева сядзелi на велiкапышным троне. Насупраць сядзелi суддзi i ўвесь дзяржаўны савет. I вось салдата вывелi на лесвiцу i кат ужо збiраўся накiнуць яму вяроўку на шыю.

Але тут салдат папрасiў хвiлiнку пачакаць.

- Мне вельмi хацелася б, - сказаў ён, - спалiць адну цыгарку - бо гэта будзе самая апошняя цыгарка ў маiм жыццi.

А ў гэтай краiне быў такi звычай: апошняе жаданне асуджанага на смерць павiнна быць выканана. Вядома, калi гэта было не зусiм вялiкае жаданне.

Вось чаму кароль нiяк не мог адмовiць салдату. I салдат узяў у рот цыгарку, дастаў сваё крэсiва i пачаў выкрасаць агонь. Стукнуў ён па крэменi раз, стукнуў два, стукнуў тры - i вось перад iм з'явiлiся тры сабакi. У аднаго вочы былi, як сподачкi, у другога - як млынавыя колы, у трэцяга - як вежы.

- Памажыце мне збавiцца ад бяды! - сказаў iм салдат.

Тут усе тры сабакi кiнулiся на суддзяў i на дзяржаўны савет: аднаго схопяць за ногi, другога за нос i пачынаюць падкiдваць, ды так высока, што калi тыя падалi на зямлю, то ўсе разбiвалiся ўшчэнт.

- Мяне не трэба! Я не жадаю! - закрычаў кароль, але самы вялiкi сабака схапiў яго разам з каралевай i падкiнуў iх пад неба. Тут войска напалохалася, а народ пачаў крычаць:

- Няхай жыве салдат! Будзь, салдат, нашым каралём i бяры сабе ў жонкi цудоўную прынцэсу!

Салдата пасадзiлi ў каралеўскую карэту i павязлi ў палац. Тры сабакi танцавалi перад карэтай i крычалi 'ўра'. Хлапчукi свiсталi, а войскi бралi пад казырок. Прынцэса выйшла з меднага замка i зрабiлася каралевай. Зразумела, яна была вельмi задаволенай.

Вяселле працягвалася цэлы тыдзень. Тры сабакi таксама сядзелi за сталом, елi, пiлi i круцiлi сваiмi вялiзнымi вачамi.

КАЎНЕРЫК

Жыў-быў элегантны кавалер; у яго толькi i было за душой, што падстаўка, каб здымаць боты, грабянец ды яшчэ вельмi прыгожы, нават франтаваты каўнерык. Вось пра каўнерык i пойдзе размова.

Каўнерык пажыў ужо на свеце i пачаў думаць пра жанiцьбу. Выпала яму аднойчы трапiць у начоўкi разам з падвязкай для панчохi.

- Ах! - усклiкнуў каўнерык. - Якiя вы стройныя, якiя пяшчотныя i мiлыя! Дазвольце ўведаць вашае iмя?

Але падвязка была вельмi сарамлiвая, гэтае запытанне здалося ёй нясцiплым, i яна змаўчала.

- Вы, мабыць, завязка? - не адступаўся каўнерык. - Штосьцi падобнае да тасьмы, што звужае сукенку на стане. Вось, вось, бачу: вы ўпрыгожанне i ў той жа час прыносiце карысць, понадзь мая!

- Будзьце ласкавыя, не заводзьце са мной гутаркi! - загневалася падвязка. - Я, здаецца, не давала для

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату