- Ты зноў абдурыў мяне? Спярша я забiваў сваiх коней, а цяпер i бабулю! Усё гэта рабiў па тваёй мiласцi. Але ўжо больш ты мяне не абдурыш!

I ён схапiў Маленькага Клаўса i запiхнуў яго ў мяшок, а мяшок завязаў, закiнуў за плечы i крыкнуў:

- Пайду ўтаплю цябе!

Да ракi было не блiзка, i Вялiкаму Клаўсу было вельмi цяжка несцi Маленькага. Дарога iшла каля царквы, адтуль чулiся гукi аргана, ды i вернiкi прыгожа спявалi хорам. Вялiкi Клаўс паставiў мяшок з Маленькiм Клаўсам каля царкоўных дзвярэй i падумаў, што не дрэнна было б зайсцi ў царкву, паслухаць псалом, а потым ужо iсцi далей. Маленькi Клаўс не мог вылезцi з мяшка сам, а ўвесь народ быў у царкве. I вось Вялiкi Клаўс зайшоў у царкву.

- Ох, ох! - уздыхаў Маленькi Клаўс, круцячыся ў мяшку, але, як ён нi стараўся, развязаць мяшок яму не ўдавалася. У гэты час iшоў побач стары, сiвы як голуб пастух з вялiкай кульбай у руках; ён паганяў ёю статак. Каровы i быкi наляцелi на мяшок з Маленькiм Клаўсам i павалiлi яго.

- О-ох! - уздыхнуў Маленькi Клаўс. - Такi я малады яшчэ, а ўжо трэба выпраўляцца ў царства нябеснае!

- А я, няшчасны, такi стары, лядачы i ўсё не магу трапiць туды! - сказаў пастух.

- Дык развяжы мяшок, - закрычаў Маленькi Клаўс. - Лезь на маё месца хутка трапiш туды!

- З задавальненнем! - сказаў пастух i развязаў мяшок, а Маленькi Клаўс iмгненна выскачыў на волю.

- Цяпер ты будзеш наглядаць за статкам! - сказаў стары i залез у мяшок.

Маленькi Клаўс завязаў яго i пагнаў статак далей. Трошкi пазней выйшаў з царквы Вялiкi Клаўс, закiнуў мяшок за плечы, i яму адразу здалося, што мяшок палягчэў, - Маленькi ж Клаўс важыў амаль удвая больш, чым стары пастух.

'Бач як цяпер лёгка стала! А ўсё таму, што я праслухаў псалом!' - падумаў Вялiкi Клаўс, дайшоў да шырокай i глыбокай ракi, кiнуў туды мяшок з пастухом i, думаючы, што там сядзiць Маленькi Клаўс, закрычаў:

- Ну вось, цяпер не будзеш мяне абдурваць!

Пасля гэтага пайшоў ён дамоў, але ля самага раздарожжа сустрэў... Маленькага Клаўса з вялiкiм статкам!

- Вось табе i раз! - закрычаў Вялiкi Клаўс. - Хiба не ўтапiў цябе?

- Вядома, утапiў! - сказаў Маленькi Клаўс. - Паўгадзiны назад ты кiнуў мяне ў раку!

- Дык дзе ж ты ўзяў такi вялiкi статак? - спытаў Вялiкi Клаўс.

- А гэта вадзяны статак! - адказаў Маленькi Клаўс. - Я раскажу табе цэлую гiсторыю. Дзякуй, што ты ўтапiў мяне. Цяпер я стаў багатым, як бачыш! А страшна мне было ў мяшку! Вецер так i засвiстаў у вушах, калi ты кiнуў мяне ў халодную ваду! Я адразу пайшоў на дно, але не пабiўся, - там унiзе расце такая пяшчотная, мяккая трава, на яе я i ўпаў. Мяшок адразу ж развязаўся, i цудоўная дзяўчына ў белай як снег сукенцы, з вяночкам зялёным на мокрых валасах, падала мне руку i сказала: 'А, гэта ты, Маленькi Клаўс? Ну вось, перш за ўсё бяры гэты статак, а трошкi далей адсюль пасецца другi, большы, - ён таксама твой'.

Тут я ўбачыў, што рака была для вадзяных жыхароў усё роўна як дарога: яны ездзiлi i хадзiлi па дне ад самага возера i да таго месца, дзе рака канчаецца. Ах, як там было прыгожа! Якiя кветкi, якая свежая трава! А рыбкi шныпарылi каля маiх вушэй якраз так, як у нас тут птушкi! Якiя прыгожыя людзi траплялiся мне насустрач i якiя цудоўныя статкi пасвiлiся каля загарадзяў i канаў!

- Чаму ж вы так хутка вярнулiся? - спытаў Вялiкi Клаўс. - Мяне б не выманiлi адтуль, калi там так прыгожа!

- А я гэта не так сабе зрабiў! - сказаў Маленькi Клаўс. - Ты чуў, што вадзяная дзяўчына загадала мне пайсцi па другi статак, якi пасецца на дарозе ўсяго за адну вярсту адтуль? Дарогай яна называе раку - iншай дарогi яны ж там не ведаюць, - а рака так пятляе, што мне давялося б зрабiць вялiкi круг. Вось я i рашыўся выбрацца на сушу ды пайсцi напрамкi да таго месца, дзе чакае мяне статак; так я скарачу амаль паўмiлi!

- Эх, якi шчаслiўчык! - сказаў Вялiкi Клаўс. - А як ты думаеш, атрымаю я статак, калi спушчуся на дно?

- Вядома! - сказаў Маленькi Клаўс. - Толькi я не магу цягнуць цябе ў мяшку да ракi, ты вельмi цяжкi. А вось калi хочаш, дайдзi сам ды залезь у мяшок, а я з задавальненнем цябе скiну ў ваду!

- Дзякуй! - сказаў Вялiкi Клаўс. - Але калi я не атрымаю там статак, я цябе паб'ю, так i ведай!

- Ну-ну, не злуйся, - сказаў Маленькi Клаўс, i яны пайшлi да ракi.

Калi статак убачыў ваду, дык кiнуўся да яе; жывёле вельмi хацелася пiць.

- Паглядзi, як яны спяшаюцца! - сказаў Маленькi Клаўс. - Бач, як засумавалi па вадзе: дамоў, на дно, вiдаць, захацелася!

- Але ты спярша памажы мне, а не дык я цябе паб'ю! - сказаў Вялiкi Клаўс i залез у вялiкi мяшок, якi ляжаў на спiне ў аднаго з быкоў. - Ды пакладзi мне ў мяшок камень, а то я, мусiць, не пайду на дно!

- Пойдзеш! - сказаў Маленькi Клаўс, але ўсё-такi паклаў у мяшок вялiкi камень, моцна завязаў мяшок i спiхнуў яго ў ваду. Боўць! I Вялiкi Клаўс пайшоў прама на дно.

- Ох, баюся, не знойдзе ён там нi кароў, нi быкоў! - сказаў Маленькi Клаўс i пагнаў свой статак дамоў.

ЦЫРАВАЛЬНАЯ IГОЛКА

Жыла-была цыравальная iголка; яна лiчыла сябе такой тонкай, што ўявiла, быццам яна швейная iголка.

- Глядзiце, глядзiце, што вы трымаеце! - сказала яна пальцам, калi яны вымалi яе. - Не выпусцiце мяне! Упаду на падлогу - чаго добрага, згублюся: я занадта тонкая!

- Быццам бы! - адказалi пальцы i моцна схапiлi яе за талiю.

- Вось бачыце, я iду з цэлай свiтай! - сказала цыравальная iголка i пацягнула за сабою доўгую нiтку, толькi без вузельчыка.

Пальцы ўторкнулi iголку проста ў кухарчыну пантофлю, - скура на пантофлi трэснула, i трэба было зашыць дзiрку.

- Фу, якая чорная работа! - сказала цыравальная iголка, - я не вытрымаю! Я зламлюся!

I сапраўды зламалася.

- Ну вось, я ж казала, - прамовiла яна, - я занадта тонкая!

'Цяпер яна нi на што не годная', - падумалi пальцы, але iм ўсё-такi давялося моцна трымаць яе: кухарка накапала на зламаны канец iголкi сургуч i потым закалола ёй хустку.

- Вось цяпер я - брошка! - сказала цыравальная iголка. - Я ведала, што буду карыстацца павагай: у кiм ёсць толк, з таго заўсёды выйдзе нешта вартае.

I яна засмяялася сама сабе, - бо нiхто ж не бачыў, каб цыравальныя iголкi смяялiся ўголас, - яна сядзела ў хустцы, нiбы ў карэце i аглядалася па баках.

- Дазвольце спытацца, вы з золата? - звярнулася яна да суседкi-шпiлькi. Вы вельмi сiмпатычная, i ў вас уласная галоўка... Толькi маленькая! Пастарайцеся яе адгадаваць, - не кожнаму ж дастаецца сургучная галоўка!

Пры гэтым цыравальная iголка так фанабэрыста выпрасталася, што вылецела з хусткi проста ў ракавiну, куды кухарка якраз вылiвала памыi.

- Выпраўляюся ў плаванне! - сказала цыравальная iголка. - Толькi б не згубiцца!

Але яна згубiлася.

- Я занадта тонкая, я не створана для гэтага свету! - сказала яна, лежачы ў вулiчнай канаве. - Але я ведаю сабе кошт, а гэта заўсёды прыемна.

I цыравальная iголка цягнулася ў струнку, не трацячы добрага настрою.

Над ёю праплывала ўсялякая ўсялячына: трэскi, саломiнкi, кавалкi газетнай паперы...

- Бач, як плывуць! - казала цыравальная iголка. - Яны i ў розум не возьмуць тое, хто хаваецца тут пад iмi. - Гэта я тут хаваюся! Я тут сяджу! Вунь плыве трэска: у яе толькi i думак, што аб трэсках. Ну, трэскай яна век i застанецца! Вось саломiнку нясе... А круцiцца, круцiцца як! Не задзiрай так носу! Глядзi, каб не наскочыць на камень! А вунь газетны абрывак плыве. Даўно ўжо забыцца паспелi, што на iм надрукавана, а ён бач як разгарнуўся!.. Я ляжу цiха, смiрна. Я ведаю сабе кошт, i гэтага ў мяне не адбяруць!

Аднойчы каля яе нешта заблiшчэла, i цыравальная iголка ўявiла, што гэта брыльянт. Гэта быў бутэлечны асколак, але ён зiхацеў, i цыравальная iголка загаварыла з iм. Яна назвала сябе брошкай i спыталася ў яго:

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату