- Вы, мусiбыць, брыльянт?

- Так, нешта накшталт гэтага.

I абое думалi адно пра другое i пра самiх сябе, што яны сапраўднай каштоўнасцi, i гутарылi мiж сабой аб недасведчанасцi i фанабэрыстасцi свету.

- Так, я жыла ў каробцы ў адной дзяўчыны, - распавядала цыравальная iголка. - Дзяўчына гэтая была кухаркай. У яе на кожнай руцэ было па пяць пальцаў. I вы ўявiць сабе не можаце, да чаго даходзiла iх напышлiвасць! А занятак жа ў iх быў толькi адзiн - вымаць мяне i класцi назад у каробку!

- А яны блiшчэлi? - спытаўся бутэлечны асколак.

- Блiшчэлi? - адказала цыравальная iголка. - Не, бляску ў iх не было, затое колькi гонару!.. Iх было пяць братоў, усе - уроджаныя 'пальцы'; яны заўсёды стаялi ў рад, хоць i былi рознай велiчынi. Крайнi - Таўстун, - мiж iншым, адстояў ад iншых, ён быў тоўсты карантыш, i спiна ў яго гнулася толькi ў адным месцы, таму ён мог кланяцца толькi раз; затое ён казаў, што калi яго адсякуць, дык чалавек не прыдатны болей для вайсковай службы. Другi - Ласунок - тыцкаў свой нос усюды: i ў салодкае i ў кiслае, тыцкаў i ў сонца i ў месяц; ён жа нацiскаў на пяро, калi трэба было пiсаць. Наступны - Цыбаты - глядзеў на ўсiх звысоку. Чацверты - Залатаперст - насiў вакол поясу залаты пярсцёнак. I, нарэшце, самы маленькi - Пер-музыка нiчога не рабiў i вельмi гэтым ганарыўся. Так, яны толькi i ведалi, што выхваляцца, i вось - я кiнулася ў ракавiну.

- А цяпер мы сядзiм ды блiшчам! - сказаў бутэлечны асколак.

У гэты час вады ў канаве прыбыло, i яна хлынула цераз край i знесла з сабой асколак.

- Ён прасунуўся! - уздыхнула цыравальная iголка. - А я засталася ляжаць! Я занадта тонкая, занадта далiкатная, але я ганаруся гэтым, i гэта высакародны гонар!

Яна ляжала, выцягнуўшыся ў струнку, i перадумала шмат думак.

- Я проста гатовая думаць, што нарадзiлася ад сонечнага промня, - такая я тонкая! Праўда, здаецца, быццам сонца шукае мяне пад вадой! Ах, я такая тонкая, што нават бацька мой сонца не можа мяне знайсцi! Не абламалася б тады маё вочка*, я б, здаецца, заплакала! Хаця, не, плакаць непрыстойна!

* Iгольнае вушка па-дацку называецца iгольным вочкам.

Аднойчы прыйшлi вулiчныя хлапчукi i пачалi корпацца ў канаўцы, вышукваючы старыя цвiкi, манеткi ды iншыя скарбы. Перапэцкалiся яны страшэнна, але гэта прыносiла iм задавальненне!

- Ай! - закрычаў раптам адзiн з iх; ён накалоўся аб цыравальную iголку. Глядзi, якая штуковiна!

- Я не штуковiна, а паненка! - заявiла цыравальная iголка, але яе нiхто не пачуў. Сургуч з яе сышоў, i яна ўся пачарнела, але ў чорным заўсёды выглядаеш больш стрункай, i iголка ўяўляла, што стала яшчэ танчэй за ранейшае.

- Вунь плыве яечная шкарлупiна! - закрычалi хлапчукi, узялi цыравальную iголку ды ўваткнулi ў шкарлупiну.

- Чорнае на белым фоне вельмi прыгожа! - сказала цыравальная iголка. Цяпер мяне добра вiдаць! Толькi б не захварэць на марскую хваробу, гэтага я не вытрымаю: я такая далiкатная!

Але яна не захварэла на марскую хваробу - вытрымала.

- Супроць марской хваробы добра мець стальны страўнiк, i заўсёды трэба памятаць, што ты не тое што звычайныя смяротныя! Цяпер я зусiм ачуняла. Чым ты больш высакародны, тым больш можаш перанесцi!

- Крэк! - сказала яечная шкарлупiна: яе пераехалi ламавыя калёсы.

- Вух, як цiсне! - заенчыла цыравальная iголка. - Зараз мяне званiтуе! Не вытрымаю! Зламлюся!

Але яна вытрымала, хаця яе i пераехалi ламавыя калёсы; яна ляжала на бруку, выцягнуўшыся ва ўсю даўжыню, - ну i няхай сабе ляжыць!

СВIНАПАС

Жыў-быў бедны прынц. Каралеўства ў яго было зусiм маленькае, але якое-нiякое, а ўсё ж каралеўства, - хоць ажанiся, i вось ажанiцца ён якраз i хацеў.

Яно, вядома, дзёрзка было ўзяць ды спытаць дачку iмператара: 'Пойдзеш за мяне?' Але ён асмелiўся. Iмя ў яго было вядомае на ўвесь свет, i сотнi прынцэс сказалi б яму дзякуй, але што адкажа iмператарская дачка?

А вось паслухаем.

На магiле ў прынцавага бацькi рос ружовы куст, ды якi прыгожы! Квiтнеў ён толькi раз у пяць год, i распускалася на iм адна-адзiная ружа. Затое салодкi быў яе водар, панюхаеш - i адразу забудуцца ўсе твае гаркоты i турботы. А яшчэ быў у прынца салавей, i спяваў ён так, быццам у горлейку ў яго былi сабраны ўсе самыя цудоўныя напевы на свеце. Вось i вырашыў прынц падарыць прынцэсе ружу i салаўя. Паклалi iх у вялiкiя срэбныя куфэркi i адаслалi ёй.

Загадаў iмператар прынесцi куфэркi да сябе ў вялiкую залу - прынцэса гуляла там у госцi са сваiмi фрэйлiнамi, бо iншых спраў у яе не было. Убачыла прынцэса куфэркi з падарункамi, запляскала ў ладкi ад радасцi.

- Ах, калi б тут была маленькая кiска! - сказала яна.

Але з'явiлася цудоўная ружа.

- Ах, як хораша зроблена! - уголас сказалi фрэйлiны.

- Мала сказаць хораша, - адгукнуўся iмператар, - проста нядрэнна.

Толькi прынцэса пакратала ружу i ледзь не заплакала.

- Фi, тата! Яна не штучная, яна сапраўдная.

- Фi! - уголас паўтарылi прыдворныя. - Сапраўдная!

- Пачакаем сердаваць! Паглядзiм спачатку, што ў другiм куфэрку! - сказаў iмператар.

I вось выпырхнуў з куфэрка салавей i запеў так дзiўна, што спачатку нi да чаго i прычапiцца было.

- Superbe! Charmant!* - сказалi фрэйлiны; усе яны балбаталi па-французску адна горш за адну.

* Непараўнана! Цудоўна! (фр.)

- Гэта птушка так нагадвае мне арганчык нябожчыцы iмператрыцы! - сказаў адзiн стары прыдворны. - Так, так, i гук той жа, i манера!

- Так! - сказаў iмператар i заплакаў, як дзiця.

- Спадзяюся, птушка несапраўдная? - спытала прынцэса.

- Сапраўдная! - адказалi пасланцы, якiя даставiлi падарункi.

- Дык няхай ляцiць, - сказала прынцэса i катэгарычна адмовiлася прыняць прынца.

Толькi прынц не журыўся; выпацкаў твар чорнай i бурай фарбай, насунуў на вочы шапку i пастукаўся ў дзверы.

- Дзень добры, iмператар! - сказаў ён. - Цi не знойдзецца ў вас у палацы месцейка для мяне?

- Шмат вас тут ходзiць ды шукае! - адказваў iмператар. - Урэшце, пастой, мне патрэбны свiнапас! У нас процьма свiней!

Так i прызначылi прынца свiнапасам яго вялiкасцi i ўбогую каморку побач са свiнарнiкам адвялi, i там ён павiнен быў жыць. Ну вось, праседзеў ён цэлы дзень за работай i да вечара зрабiў цудоўны маленькi гаршчочак. Увесь абвешаны бразготкамi гаршчочак, i калi ў iм што-небудзь варыцца, бразготкi вызваньваюць даўнейшую песеньку:

Ах, мой мiлы Аўгусцiн,

Усё прайшло, прайшло, прайшло!

Але самае забаўнае ў гаршчочку тое, што калi патрымаць над iм у пары палец - адразу можна даведацца, што ў каго гатуецца ў горадзе. Няма слоў, гэта было цiкавей, чым ружа.

Аднойчы прагульваецца прынцэса з усiмi фрэйлiнамi i раптам чуе мелодыю, што вызвоньваюць бразготкi. Стала яна на месцы, а сама так уся i ззяе, таму што таксама ўмела найграваць 'Ах, мой мiлы Аўгусцiн', - толькi гэту мелодыю i толькi адным пальцам.

- Ах, гэта ж i я гэтак магу! - сказала яна. - Свiнапас у нас, мабыць, адукаваны. Паслухайце, хай хто- небудзь пойдзе i спытае, колькi каштуе гэты iнструмент.

I вось адной з фрэйлiн давялося прайсцi да свiнапаса, толькi яна надзела для гэтага драўляныя чаравiкi.

- Што возьмеш за гаршчочак? - спытала яна.

- Дзесяць пацалункаў прынцэсы! - адказваў свiнапас.

- Госпадзi памiлуй!

- Ды ўжо нiяк не меней! - адказваў свiнапас.

- Ну, што ён сказаў? - спытала прынцэса.

- Гэта i вымавiць немагчыма! - адказвала фрэйлiна. - Гэта жахлiва!

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату