А зрэшты, усё гэта - падман. I ты гэта бачыш, журналiст. Я зламаўся, патрапiў не ў сваю танальнасць i зламаўся. Iграў, iграў, а потым нiбыта хто пульт абрубiў. Гасiце святло, прыехалi. I ведаеш, не ў мяне аднаго такое здарылася. Я ж тусуюся, з тым пагавару, з гэтым. Усе кажуць, што наш час прайшоў. I слушна, бо i сапраўды ўсёмагутная рука адключыла наш ток i забрала таленты. I цяпер хто куды... Адны напiваюцца да адключкi. Другiя лётаюць па горадзе з думкаю: 'Каго б яшчэ трахнуць?' Трэцiя прыфарцоўваюць, занялiся камерцыяй. На мяне ты не глядзi, гэта часова. Не магу я адразу пайсцi ў рэстарацыю, можа, пайду ў пахавальную каманду, бо лепей ужо могiлкавы Шапэн, чым п'яная ламбада. А ёсць яшчэ i чацвёртыя, яны ў рэлiгiю павалаклiся. Яны кляпаюць тэксты пра Хрыста i Саборнiка i ўпэўненыя, што робяць святую справу, а сапраўдныя вернiкi чуць гэтага не могуць, абураюцца, кажуць, што ўсё гэта блюзнерства. I слушна кажуць, бо рыба павiнна ведаць свой вiр. Музыка - гэта споведзь, а не прамова цi заклiк. Месца музыкi на хорах, а не на казальнiцы. Для музыкi галоўнае што? Каб музыка вылiлася, выйшла з яго, а пачуе хто цi не пачуе - справа дзесятая. Гэта ў папсавiкоў колькасцю слухачоў вымяраецца якасць прадукцыi, а ў рокераў - кайфам. Але паэт памiрае ў табе раней, чым ты гэта заўважаеш. Так i музыка, ты яшчэ перабiраеш струны сваiмi хуткiмi пальцамi i не чуеш, што ўласна музыкi няма. I трэба ўжо iсцi прадаваць абразкi Бруса Лi, а ты ўсё яшчэ катуеш iнструмент. Як адчуў я сваю няздатнасць, дык думаў - павешуся ад крыўды. Прайшло. У падземным пераходзе скразнякi, яны мяне крыху астудзiлi. Магiла магiлай, але не сапраўдная. Нашто Бога гнявiць, нават калi Яго нямашака? Астыў, стаю, гандлюю, на людзей гляджу, на пiва зарабляю i, як дзiця, спадзяюся на заўтрашнi дзень. Вось i ўсё, журналiст. А пiсаць цi не, вырашай сам. Пiшы, пакуль здатнасць не адабрала. Зрэшты, усе там будзем.

XXIX. АСВЯТЛЯЛЬНIК

Цемра. Чорна. Падаю. Чаму так цёмна? Дзе рубiльнiк? Нарэшце...

Дзед трымае сярнiчку, агеньчык выхоплiвае з чарноцця газоўку. Патрэсквае, запальваецца кнот. Дзед папраўляе яго i накрывае шклом. У хаце цёпла, пахне печкай i хлебным мякiшам. Матылёк б'ецца ў тонкае шкло газоўкi. 'Вось i ноч на дварэ', - голас у дзеда сапраўдны, ён не скажоны мiкрафонам i ўзмацняльнiкамi...

Якi Дзед? Якi кнот? Я стаяў на стадыёне, за сцэнаю, мне зрабiлася блага... Падаю. Цемрадзь суцэльная.

Голас, нечы знаёмы, дзядзькi Антака... 'Чакайце, чакайце, асцярожна! Зараз, зараз... Раз, два, тры!!!' Успышка. Рэзь уваччу. Адвярнуцца, схавацца, закрыць твар рукамi... 'Вось i ў нашай хаце лямпы дзённага святла', - Антакаў голас. Асцярожна расплюшчыць вочы, спачатку левае... Антак стаiць на зэдлiку i пакручвае малочна-белую трубку. 'Асцярожна, не ўпадзi!' - голас дзеда. Зэдлiк хiстаецца, дзядзька падае...

Лямпа гасне...

Я падаю, гэта я падаю на стадыёне, за сцэнаю, я... Добра што на зямлю. Трава мяккая. Высока ў небе пражэктары халодныя, сцюдзёныя, стадыённыя... Твары, яны засланiлi пражэктары. Контражур. Не пазнаць - хто. Нехта свой, напэўна.

Цiха, цёмна...

Антакаў голас: 'Вось вам i лямпы дзённага святла...' 'Пабiўся?' - гэта дзед. 'Здаецца, не...'

Трава мяккая. Стадыён. Гук! 50 тысяч слухачоў крычаць на стадыёне. Канферансье вiтае iх. Стадыён ацiхае, каб узняць новую хвалю крыкаў, як толькi з'явiцца першы салiст. Шум, бубнач пачынае... Трэба расплюшчыць вочы. Трэба ўстаць. Боль. Ён леваруч. Сэрца. Вось так на стадыёне памерцi, за сцэнаю, на зямлi... За што? Божа, за што такая сабачая смерць?

Удар па шчацэ! Не трэба...

Ноч, поле, я ляжу на саломе каля бурта з бульбаю. А нада мною вераснёвы Млечны Шлях. Яркi, святочны...

Удар па шчацэ! За што?

Ноч, лес, я - хлопчык, мне дзесяць гадоў, iду праз лес. Над вершалiнамi жнiвеньскi Млечны Шлях. Наблiжаецца рокат матацыкла. Фара. Я ўправа, яна ўправа. Я ўлева, яна... Удар! Боль. Я на пяску лясной дарогi. Ацiхае рокат матацыкла.

Рокат стадыёна. Iх тысячы i тысячы. Яны прыйшлi слухаць i глядзець на кумiра. На свайго ўлюбёнага матылька, што будзе пырхаць у рознакаляровым святле, будзе трапятацца, пакуль не спалiць крылцы ў хуткаплыннай вядомасцi. Матылькоў шмат, а лямпа адна. Фанатаў безлiч. Кумiр выбiваецца з натоўпу i ляцiць на вясёлкавае святло, на сцэну i згарае. Колькi iх было i будзе? А натоўп не ведае, што за сцэнаю ў цемры стаiць войска, якое запальвае зоры, якое стварае зоры, якое стварае абразы, лепiць кумiраў. Колькi зорак запалiў я?

Маё цела ляжыць за сцэнаю ў цемры, над iм схiлiлася доктарка. Цела памiрае, я бачу яго, дзiўна. Яно выпрасталася на траве. Доктарка пасылае майго памочнiка па 'хуткую дапамогу'... А шоў-машына працуе, як адладжаны матор. Канферансье есць сала, ён закусвае свае сто спiрытусавых грамаў. Салiст прычэсваецца перад люстэркам. Пiратэхнiк палiць. Целаахоўнiк сочыць за ўзбуджаным стадыёнам. Журналiст... Журналiст iдзе да майго мёртвага, напэўна, ужо мёртвага цела. Ён спявае цiха сам сабе: 'Отряд не заметил потери бойца...' Цынiк, ён спявае на iмперскай мове, ён жартуе, ён... Ён спалохаўся i хаваецца за цынiзм. Нiчога, згаснуць агнi стадыёна, ён нап'ецца з цыцкастай прастытуткаю i забудзе пра маю смерць. Памочнiк вяртаецца з двума санiтарамi. Маё цела...

Цёмна.

Лямпа ў вочы. Голас чужы, зямны: 'А мы ўжо падумалi, што аблом'.

XХХ. АНАРХIСТ

Я - анархiст. Так, так, менавiта Анархiст. Вы не памылiлiся, але яшчэ раз паўтару з велiзарным задавальненнем i нават па складах - а-нар-хiст. Гэта найлепшае слова, якое ведаю. Яно для мяне як хары- крышна для крышнаiтаў, як рама-рама, як мама-мама для дзяцей. Яно вызначае мяне, i я вызначаю яго. Я - мастак-анархiст. Мой лозунг: 'Выбух зменiць свет!'. Я працую ў стылi выбух-арт. Ну, напрыклад: збiраю старыя балончыкi з-пад аэразольных фарбаў, раскладаю вогнiшча, закiдваю ў яго балончыкi, чакаю... Выбух! Акт творчасцi, па якiм у мяне застаюцца сведкi - рэшткi ўзарваных балончыкаў. Выбiтна выкананы твор: акт, хэпенiнг, перформанс - усё разам. А каб я быў чалавеканелюбам, дык узрываў бы бомбы, гiнулi б людзi... Але такое не па-мастацку, яно занадта пахне палiтыкай. А палiтыка, асабiста для мяне, патыхае гноем. Натуральна! А чым яна яшчэ можа патыхаць, калi ў вынiку палiтычных акцый з'яўляюцца палi, засланыя нябожчыкамi? А спалiтызаваныя партыйныя творцы пачынаюць апяваць краявiды пасля бiтвы. Гэта ж маральнае калецтва. Вам ясна, я - шызафрэнiк. Маё месца ў псiхiятрычнай лякарнi. А я i не адмаўляю тых фактаў, што быў там, i не адзiн раз. Мастацтва (хай вам i банальна) вымагае ахвяраў. Адна з ахвяраў - наведванне псiхiятра. 'Доктар, а калi ўзарваць лякарню?' Псiхiятр усмiхаецца: 'Выдатная iдэя ў цябе, Ражковiч. Нашая клiнiка мне абрыдла не менш, чым табе. Давай разам распрацуем план i прызначым дату...' I я думаю, хто з нас большы вар'ят. Толькi ў такiм накiрунку думаць няма сэнсу. Хто больш, хто менш, не вызначаецца, няма шаляў. Усе вар'яты, i хто больш, i хто менш. Але доктар не анархiст, ён... Пакiнем за кадрам. Адзiны добры ўспамiн пра лякарню - я знайшоў там Лабарантку. 'I сапраўды, - падумаў, - чаму мне не завесцi Лабарантку?

У доктара вунь колькi памочнiкаў: медсёстры, санiтары, практыканты... А ў мяне хоць бы Лабарантка, а то ж нiкога'. Я падумаў, калi сядзеў на складзе бялiзны i глядзеў на маленькую жанчынку, што адлiчвала мне прасцiны дый ручнiкi. Яе звалi Элеанора. Нават сугучча ёсць памiж 'Лабарантка' i Элеанора. Цi, можа, мне так падаецца, напэўна, падаецца; але я падышоў да яе i абняў нязграбна, так няўдала атрымлiваецца, калi ты доўга не абдымаў кабет. Яна паспрабавала адхiнуцца, але я не пусцiў i пацалаваў яе, i яна ацiхла, i нiчога не сказала, калi я распрануў яе. А тады Элеанора была зусiм схуднелая - ключыцы тырчаць, грудзей дык зусiм няма, жывот правалiўся... Жах. Але i я такi самы быў - ткнi, павалюся. Паслалi мы коўдру на падлозе, леглi, прытулiлiся, i тут... Похва ў Элеаноры зусiм вузкая, як выявiлася. Мая Лабарантка аж ускрыкнула, калi мы разам прыладжвалi мой, не такi ўжо i вялiкi балончык. А потым пайшло лягчэй ды лягчэй, дый так пайшло, што я запар тры разы выбухнуў. Вось так i знайшоў сабе Лабарантку. А выпiсалася яна раней за мяне i пачала штодня мне гасцiнцы ў лякарню прыносiць. А ўжо як мяне адпусцiлi, я i забраў яе да сябе ў майстэрню жыць.

Выбух уратуе свет! Выбух, гэта дакладна. I хай сабе гэта будзе выбух пачуццяў.

Вось я i жыву цяпер разам з Лабаранткаю i працую ўдвая-ўтрая больш, чым раней. А ўночы я з ёй катаюся на тралейбусах. Вы нас, пэўна, бачылi. Я ў доўгiм шынялi, ботах i шапцы-вушанцы, адным словам - анархiст. А Лабарантка мая заўсёды букет у руцэ трымае - цi то лiсця, цi то кветак, цi сухiх галiнак. Ну, вядома, бачылi вы нас у тралейбусе, ноччу, з букетам. Вось, слушна, гэта ў мяне пад левым вокам

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату