Вось прылёг юнак пад дрэва, пачаў вартаваць, але не дазволiў сабе i вочы заплюшчыць. Прабiла дванаццаць гадзiн, i вось у паветры штосьцi зашумела; i ён убачыў у месячным святле лятучую птушку, усё пер'е яе адлiвала золатам. Апусцiлася птушка на дрэва i толькi дзеўбанула яблык, як пусцiў юнак у яе стралу. Птушка паляцела, ды папала страла ёй у апярэнне, i адно з залатых пёрак упала долу. Падняў яго юнак, прынёс назаўтра каралю i расказаў яму, што бачыў ён ноччу.

Сабраў кароль тады сваiх дарадцаў, i ўсе ў адзiн голас вырашылi, што такое пяро, як гэта, даражэй, магчыма, цэлага каралеўства.

- Паколькi пяро такое каштоўнае, - сказаў кароль, - то ў такiм выпадку аднаго мне будзе мала, я хачу абавязкова мець усю птушку.

I вось рушыў у дарогу старэйшы сын; ён спадзяваўся на сваю разважлiвасць i думаў, што залатую птушку ён абавязкова дабудзе.

Прайшоў ён нi многа, нi мала i ўбачыў на ўзлессi лiсу; прыклаў ён да пляча стрэльбу i нацэлiўся ў яе. Але лiса закрычала:

- Не страляй мяне, дам я за гэта табе добрую параду. Ты на шляху па залатую птушку, i сёння пад вечар ты прыдзеш у вёску, дзе ёсць дзве харчэўнi, - яны стаяць адна супраць другой. Адна будзе асветлена ярка, у ёй весела i шумна; але ты ў гэту не заходзь, а заходзь у другую, хоць яна выглядам сваiм i не прывабiць цябе.

'Як можа такi неразумны звер даць мне разумную параду!' - падумаў каралевiч i стрэлiў, але ў лiсу не папаў, яна распусцiла свой хвост i ўцякла ў лес. Потым ён накiраваўся далей i прыйшоў пад вечар у вёску, дзе былi дзве харчэўнi - у адной скакалi i спявалi, у другой выгляд быў убогi i змрочны.

'Быў бы я дурнем, - падумаў ён, - каб пайшоў у бедную жабрацкую харчэўню, харошую б абмiнуў'. I ён накiраваўся ў вясёлую харчэўню i пачаў бавiць там час у гульнях i вясялосцi, а пра птушку i пра бацьку i ўсе ягоныя парады i забыўся.

Мiнуў нейкi час, а старэйшы сын дамоў усё не вяртаецца; тады адправiўся ў дарогу сярэднi сын, - захацелася яму знайсцi залатую птушку. Як i старэйшаму брату, сустрэлася яму лiса, дала яму добрую параду, але ён таксама не звярнуў на яе ўвагi. Падышоў ён да двух харчэўняў, i стаяў ля акна адной з iх яго брат, неслiся адтуль вясёлыя песнi, i брат гукнуў яго. Не мог сярэднi брат устрымацца, зайшоў у гэту харчэўню i застаўся там, задаволены.

Зноў прайшоў нейкi час, i захацелася малодшаму каралевiчу адправiцца ў дарогу i паспытаць шчасця. Але бацька не згаджаўся.

- Справа гэтая дарэмная, - сказаў ён. Дзе ўжо яму адшукаць залатую птушку, старэйшыя браты ж хадзiлi. А здарыцца з iм якая бяда, цi зможа ён з яе выкараскацца; бо розуму то ў яго малавата.

Але малодшы брат настойваў на сваiм, i кароль урэшце дазволiў яму адправiцца ў дарогу. I сядзела зноў на ўзлессi лiса i прасiла яго пашкадаваць яе жыцця, i дала яму добрую параду.

Юнак быў жаласлiвым i сказаў:

- Лiсiчка, не бойся, зла я табе не зраблю.

- Ты ў гэтым не раскаешся, - адказала лiса, - а каб хутчэй табе дабрацца да месца, садзiся мне на хвост.

I толькi ён сеў, як пусцiлася лiса бегчы i панеслася праз горы i долы, толькi ў вушах свiстала ад ветру. Дабралiся яны да вёскi; развiтаўся юнак з лiсой, паслухаўся яе добрай парады i зайшоў, не аглядваючыся, проста ў харчэўню, якая горшая, i спакойна там пераначаваў. На другую ранiцу, толькi ён выйшаў у поле, бачыць - сядзiць там лiса i кажа:

- Я раскажу, што рабiць табе далей. Iдзi ўсё прама i прама, i выйдзеш ты нарэшце да замка; убачыш, што перад замкам залёг цэлы атрад салдат, - але ты не бойся, усе яны будуць спаць i храпцi; прайдзi памiж iмi пасярэдзiне i заходзь прама ў замак, прайдзi праз усе пакоi; зойдзеш потым у патаемны пакой, i вiсiць там драўляная клетка з залатой птушкай, i стаiць з ёй побач пустая залатая клетка, так, для прыгажосцi. Ды глядзi, не перасаджвай птушку з простай клеткi ў дарагую, а то нядобрым кончыцца.

Толькi сказала гэта лiса, распусцiла зноў свой хвост, i ўсеўся на яго каралевiч. Панеслася лiса праз лясы i горы, - толькi ў вушах ад ветру свiстала. Апынуўся ён каля замка i ўбачыў, пра што гаварыла яму лiса. Зайшоў каралевiч у патаемны пакой, i сядзела там залатая птушка ў драўлянай клетцы, а залатая з ёй побач стаяла, i ляжалi ў пакоi ў трох кутах па тры яблыкi, залатыя яблыкi. I падумаў ён, што было б смешна, калi б ён пакiнуў такую цудоўную птушку ў такой непрыгожай клетцы. Ён адчынiў дзверцы, схапiў птушку i перасадзiў яе ў залатую... Але ў гэта iмгненне птушка закрычала так трывожна. Прачнулiся салдаты, забеглi ў пакой i павялi яго ў цямнiцу.

На наступную ранiцу прывялi яго на суд, i, паколькi ён ва ўсiм прызнаўся, то асудзiлi яго на смяротную кару. Але кароль сказаў, што можа яго памiлаваць, калi ён знойдзе яму залатога каня, якi скача хутчэй чым вецер, i тады ён атрымае залатую птушку.

Адправiўся каралевiч у шлях-дарогу; уздыхнуў i засумаваў, не ведаючы, дзе ж яму адшукаць залатога каня. I раптам убачыў ён старога свайго сябра - лiсу; сядзела яна ля дарогi.

- Вось бачыш, - сказала лiса, - так выйшла таму, што ты мяне не паслухаўся. Але духам не падай, я табе дапамагу i скажу, як раздабыць табе залатога каня. Ты павiнен iсцi ўвесь час прама, i падыдзеш ты да замка, - там i стаiць конь у канюшнi. I будуць ляжаць перад канюшняй конюхi, але яны будуць спаць i храпцi, i ты зможаш спакойна вывесцi залатога каня. Але ты павiнен запамятаць добра адно: сядлай яго дрэнным сядлом з дрэва i скуры, i толькi не залатым, што будзе вiсець побач, а то нядобрым кончыцца.

Распусцiла лiса свой хвост, сеў на яго каралевiч, i панесла яго лiса праз лясы i горы, - толькi ў вушах ад ветру свiстала.

Здарылася ўсё так, як казала лiса, - зайшоў ён у канюшню, дзе стаяў залаты конь, хацеў асядлаць яго дрэнным сядлом, ды падумаў: 'Сорамна не асядлаць такога цудоўнага каня дарагiм сядлом, як гэта i належыць'. Але толькi даткнулася залатое сядло да каня, як пачаў ён гучна iржаць. Прачнулiся конюхi, схапiлi юнака i кiнулi яго ў цямнiцу. Назаўтра ранiцой суд прыгаварыў яго да смяротнай кары. Але кароль паабяцаў яго памiлаваць i падарыць яму залатога каня, калi ён дабудзе яму з залатога замка цудоўную каралеўну.

З болем у сэрцы адправiўся юнак у шлях-дарогу, ды, на шчасце, ён сустрэў неўзабаве сваю верную лiсу.

- Варта было б цябе ў няшчасцi пакiнуць, - сказала лiса, - але мне цябе шкада, i я яшчэ раз выручу цябе з бяды. Дарога прывядзе цябе якраз да залатога замка, туды ты прыйдзеш вечарам, а ноччу, калi ўсё зацiхне, выйдзе цудоўная каралеўна ў купальню купацца. Калi яна будзе туды ўваходзiць, ты падскоч да яе i пацалуй яе адзiн раз, тады яна пойдзе за табой, i ты зможаш яе звесцi адтуль. Ды толькi не згаджайся, каб яна перад гэтым развiтвалася са сваiмi бацькамi, а то нядобрым усё кончыцца.

Распусцiла лiса свой хвост, сеў на яго каралевiч, i панесла яна яго праз лясы i горы, - толькi ў вушах ад ветру свiстала.

Вось пад'ехаў ён да залатога замка, i было ўсё, як сказала яму лiса. Пачакаў ён да поўначы, калi ўсiх змарыў глыбокi сон, i выйшла цудоўная каралеўна ў купальню, тут ён падскочыў i пацалаваў яе адзiн раз. Яна сказала яму, што з радасцю выйдзе за яго замуж, але пачала яго са слязьмi на вачах прасiць, каб дазволiў ён ёй перад гэтым развiтацца з бацькамi. Спачатку ён не згаджаўся, але яна горка заплакала, кiнулася яму ў ногi, i ён, нарэшце, згадзiўся. I толькi падышла дзяўчына да ложка свайго бацькi, як ён тут жа прачнуўся, а за iм i ўсе астатнiя ў замку, i юнака схапiлi i пасадзiлi ў цямнiцу.

А назаўтра ранiцой сказаў яму кароль:

- Ты паплацiшся за гэта сваiм жыццём i толькi тады будзеш памiлаваны, калi зрыеш гару, што знаходзiцца перад маiмi вокнамi, - з-за яе я не бачу, што дзеецца навокал; i павiнен ты зрабiць гэта на працягу васьмi дзён. Удасца табе гэта - узнагародай табе будзе мая дачка.

Узяўся каралевiч за працу, пачаў капаць i капаў без адпачынку, а як прайшло сем дзён убачыў, як мала ён зрабiў i што ўся работа яго нiчога не вартая, i ён зусiм засумаваў, - усе надзеi яго рухнулi. А на сёмы дзень увечары з'явiлася лiса i кажа:

- Ты не варты таго, каб я пра цябе клапацiлася; але iдзi i лажыся спаць, а ўсё за цябе я зраблю сама.

Прачнуўся ён на другi дзень, зiрнуў у акенца, бачыць - гары як i не было. Абрадаваны, кiнуўся юнак да караля i заявiў яму, што справу ён сваю зрабiў; i хацелася цi не хацелася каралю, а мусiў ён слова сваё стрымаць i аддаць сваю дачку. Адправiлiся яны з каралеўнай з замка; прайшоў нейкi час, i вось з'явiлася да

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату