Снягурачка выглянула ў акенца i кажа:

- Праходзь сабе далей, у дом пускаць нiкога не дазволена!

- Але ж паглядзець, бадай, можна, - мовiла старая, выняла атрутны грэбень i, падняўшы яго ўгару, паказала Снягурачцы.

Ён так спадабаўся дзяўчынцы, што яна дала сябе падмануць i адчынiла дзверы. Яны сышлiся ў цане, i бабуля сказала:

- Ну, а зараз дай жа я цябе як трэба прычашу.

Бедная Снягурачка, нiчога не падазраючы, дала старой сябе прычасаць; але толькi тая дакранулася грабянцом да яе валасоў, як яд пачаў зараз жа дзейнiчаць, i дзяўчынка ўпала ў беспрытомнасцi долу.

- Ты, маляваная красуня, - сказала лiхая жанчына, - ужо ж цяпер настаў табе канец! - I, сказаўшы гэта, яна пайшла.

Аднак, на шчасце, справа была пад вечар, i сямёра карлiкаў неўзабаве вярнулiся дамоў. Яны заўважылi, што Снягурачка ляжыць на падлозе мёртвая, i адразу западозрылi ў гэтым мачыху, пачалi шукаць, у чым прычына, i знайшлi атрутны грэбень, i як толькi яны яго выцягнулi, Снягурачка зноў апрытомнела i распавяла iм аб усiм, што здарылася. Тады карлiкi яшчэ раз папярэдзiлi яе, каб яна была асцярожнай i дзверы нiкому не адчыняла.

А каралева вярнулася дадому, села перад люстэркам i кажа:

- Люстэрка, люстэрка на белай сцяне,

Хто самы прыгожы ў лясной старане?

I адказала люстэрка, як раней:

- Вы, каралева, прыгожы сабой,

Ды Снягурачка там, за гарамi,

У карлаў сямёх мiж барамi

Сваёй вас заслонiць красой!

Пачуўшы, што мовiць люстэрка, яна ўся задрыжала, затрымцела ад гневу.

- Снягурачка павiнна загiнуць, - крыкнула яна, - нават калi б гэта мне самой каштавала жыцця!

I яна накiравалася ў патайны пакой, куды нiхто нiколi не заходзiў, i прыгатавала там атрутны- найатрутны яблык. Быў ён на выгляд вельмi прыгожы, белы з чырвонымi крапiнкамi, i ўсякi, хто б яго ўбачыў, захацеў бы яго з'есцi; але хто б з'еў хоць кавалачак, той абавязкова памёр бы.

Калi яблык быў гатовы, каралева нафарбавала сабе твар, пераапранулася сялянкай i выправiлася ў шлях-дарогу - за сем гор, да сямi карлiкаў. Яна пагрукалася; Снягурачка высунула галаву ў акенца i кажа:

- Пускаць у дом нiкога не дазволена - сем карлiкаў мне гэта забаранiлi.

- Яно правiльна, - адказала сялянка, - але куды ж я падзену свае яблыкi? Хочаш, я табе адзiн з iх падару?

- Не, - сказала Снягурачка, - мне браць нiчога не дазволена.

- Ты, што ж, атруты баiшся? - спытала старая. - Паглядзi, я разрэжу яблык на дзве палавiнкi: румяную з'еш ты, а белую я.

А яблык быў зроблены так хiтра, што толькi румяная яго палавiнка была атручанай. Захацелася Снягурачцы пакаштаваць цудоўны яблык, i калi яна ўбачыла, што сялянка яго есць, дзяўчынка не стрымалася, высунула з акенца руку i ўзяла атручаную палавiнку. Толькi адкусiла яна кавалачак, зараз жа ўпала як нежывая на зямлю. Паглядзела на яе сваiмi страшнымi вачыма каралева i, гучна зарагатаўшы, сказала:

- Белая, як снег, румяная, як кроў, чорнавалосая, як чорнае дрэва. Ужо ж цяпер твае карлiкi не разбудзяць цябе нiколi!

Яна вярнулася дамоў i пачала пытацца ў люстэрка:

- Люстэрка, люстэрка на белай сцяне,

Хто самы прыгожы ў лясной старане?

I адказала люстэрка нарэшце:

- Вы, каралева, прыгажэй у лясной старане.

Супакоiлася тады яе зайздроснае сэрца, наколькi можа падобнае сэрца знайсцi сабе спакой.

Карлiкi, вярнуўшыся вечарам дахаты, знайшлi Снягурачку на зямлi, нежывую, мёртвую. Яны паднялi яе i пачалi шукаць атруту: яны расшнуравалi яе, прычасалi ёй валасы, абмылi яе вадой i вiном, але нiчога не дапамагло - бедная дзяўчынка, як была мёртвай, так мёртвай i засталася.

Паклалi яны яе ў труну, паселi ўсе сямёра вакол яе, пачалi яе аплакваць, i праплакалi так аж тры днi. Пасля яны вырашылi яе пахаваць, але яна выглядала, як жывая, - шчокi ў яе былi па-ранейшаму прыгожыя i румяныя.

I сказалi яны:

- Як можна яе такую ў зямлю закопваць?

I яны загадалi зрабiць для яе шкляную труну, каб можна было яе бачыць з усiх бакоў, i паклалi яе ў тую труну, напiсалi на ёй залатымi лiтарамi яе iмя i што была яна каралеўскай дачкою. Занеслi яны труну на гару, i заўсёды адзiн з iх заставаўся каля яе на варце. I з'явiлiся таксама звяры i птушкi аплакваць Снягурачку: спачатку сава, затым крумкач i, нарэшце, галубок.

I доўга-доўга ляжала ў сваёй труне Снягурачка, i здавалася, што яна спiць, - была яна белая, як снег, румяная, як кроў, i чорнавалосая, як чорнае дрэва.

Але аднойчы здарылася, што заехаў каралевiч у той лес i трапiў у дом карлiкаў, каб там пераначаваць. Ён убачыў на гары труну, а ў ёй красуню Снягурачку, i прачытаў, што было напiсана на ёй залатымi лiтарамi. I сказаў ён тады карлiкам:

- Аддайце мне гэтую труну, я дам вам за гэта ўсё, што вы пажадаеце.

Але карлiкi адказалi:

- Мы не аддадзiм яе нават за ўсё золата на свеце.

Тады ён сказаў:

- Дык падарыце мне яе, - я не магу жыць, не бачачы Снягурачкi, я буду яе глыбока паважаць i шанаваць, як сваю каханую.

Калi ён гэта сказаў, добрыя карлiкi злiтавалiся над iм i аддалi яму труну; i загадаў каралевiч сваiм слугам несцi яе на плячах. Але здарылася так, што яны спатыкнулiся ў кустах, i ад страсення кавалак атручанага яблыка выпаў з горла Снягурачкi. Тут расплюшчыла яна вочы, падняла века труны, а потым паднялася з яе i ажыла зноўку.

- Ах, Божа, дзе ж гэта я? - усклiкнула яна.

Каралевiч, узрадаваны, адказаў:

- Ты са мной, - i расказаў ёй усё, што адбылося, i мовiў: - Ты мне мiлейшая за ўсё на свеце; пойдзем разам са мной у замак майго бацькi, i ты будзеш маёй жонкай.

Снягурачка згадзiлася i пайшла разам з iм; i адсвяткавалi яны вяселле з вялiкаю пышнасцю.

Але на вясельны банкет была запрошана i лiхая мачыха Снягурачкi. Прыбралася яна ў прыгожую сукенку, падышла да люстэрка i сказала:

- Люстэрка, люстэрка на белай сцяне,

Хто самы прыгожы ў лясной старане?

I адказала люстэрка:

- Вы, каралева, канечне, прыгожы сабой,

Ды вас каралеўна сваёй засланяе красой.

I вымавiла тады лiхая жанчына свой праклён, i стала ёй так страшна, так страшна, што яна не ведала, як ёй з сабой саўладаць. Спачатку яна вырашыла зусiм не iсцi на вяселле, але не было ёй спакою - ёй хацелася пайсцi i паглядзець на маладую каралеву. Яна зайшла ў палац i пазнала Снягурачку, i ад страху i жаху - як стаяла, так на месцы i застыла.

Але былi пастаўлены ўжо для яе на вогненныя вугалi жалезныя туфлi, iх прынеслi, трымаючы абцугамi, i паставiлi перад ёю. I яна павiнна была ступiць нагамi ў дачырвана распаленыя туфлi i скакаць у iх да таго часу, пакуль нарэшце не грымнула, мёртвая, вобземлю.

ТРЫ БРАТЫ

Шмат гадоў таму назад жыў на свеце бацька з трыма сынамi. Выраслi сыны малайцамi, адзiн за другога лепшы.

Вось i кажа iм бацька:

- Iдзiце, дзецi, па белым свеце падарожнiчаць, людзей пабачыце i якой-небудзь справе навучыцеся. Таму з вас, хто самым лепшым майстрам вернецца, я свой дом пакiну.

Пайшлi браты падарожнiчаць. Тры гады вандравалi яны па чужых краях, а пасля вярнулiся ўсе ў адзiн дзень дамоў да бацькi.

- Добры дзень, бацька, - кажуць яны.

- Добры дзень, дзецi, - адказвае бацька. - Ну, што, навучылiся чаму-небудзь?

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату