каньяком. З гэтага яна крышку ачмурэла. Джанет заплацiла за абед, а яна вярнула грошы Джанет i рэшту пакiнула сабе. У кiшэнi яе цвiдавага жакета i цяпер было фунты два аўстрыйскай дробязi, але ў сумачцы яшчэ заставалася каля васьмiдзесяцi марак.

З вялiкай цяжкасцю - у яе заплятаўся язык - ёй удалося прымусiць тэлефанiстку мiжгародняй станцыi зразумець, якi нумар ёй патрэбен у Кёльне. Чакаючы размовы, яна злёгку пагойдвалася сваiм мажным целам на маленькiм жалезным сядзеннi i не зводзiла вачэй з бар'ера. Усё меней i меней пасажыраў заставалася на платформе, але доктара Цынера нiдзе не было вiдно. Аднак калi за дваццаць хвiлiн да Вены яна зазiрнула ў яго купэ, - на iм былi ўжо брыль i плашч, i ён сказаў ёй: 'Так, я выходжу'. Яна тады яму не паверыла, i калi цягнiк спынiўся, пачакала, пакуль ён выйдзе з купэ, бачыла, як ён мацае кiшэнi, шукаючы бiлет. Яна б не выпусцiла яго з вачэй, калi б не гэтая патрэба патэлефанаваць у рэдакцыю. Калi ён сказаў ёй няпраўду, то яна паедзе з iм у Белград i ў яе болей не будзе магчымасцi патэлефанаваць сёння ўвечары. 'Няўжо-такi я пакiнула сумку ў вагоне?' - здзiўлена падумала яна, i тут зазванiў тэлефон.

Мейбл Уорэн глянула на свой гадзiннiк. 'У мяне ёсць яшчэ дзесяць хвiлiн. Калi ён не з'явiцца праз пяць, я вярнуся ў цягнiк. Яму не ўдасца мяне ашукаць'.

- Алё! Гэта лонданскi 'Кларыён'? Эдвардс? Так. Запiсвай. Не, сябра, гэта не рэпартаж пра Сейвары. Той я перадам праз хвiлiну. Гэта галоўны матэрыял на першую паласу, але табе давядзецца прытрымаць яго на паўгадзiнкi. Калi я болей не пазваню - перадавай. Як паведамiлi нашы вячэрнiя газеты, узброенае паўстанне камунiстаў у Белградзе ў сераду ноччу было задушана, маюцца чалавечыя ахвяры. Яго рыхтаваў вядомы бунтаўшчык доктар Рычард Цынер, якi збег у час судовага працэсу над Камнецам. Не, Камнец. К - Кайзер, А - афера, М - мул, Н - неданосак, не, гэта не тое. Ну, але ўсё адно, лiтара тая самая. Е - еўнух, Ц - цыган. Запiсаў? Суд над Камнецам. Запiшы памочнiку рэдактара: прагледзець газетныя выразкi тысяча дзевяцьсот дваццаць сёмага года. Лiчылася, што доктар Цынер забiты ўрадавымi агентамi, але ён, нягледзячы на ордэр на арышт, знiк. У iнтэрв'ю, дадзеным выключна нашаму карэспандэнту, ён паведамiў пра сваё жыццё ў якасцi школьнага настаўнiка ў Грэйт Берчынгтан-он-Сi. Рэдактару аддзела навiн: не магу яго прымусiць расказаць пра гэта. Атрымайце сакрэтную iнфармацыю ад дырэктара школы. Яго прозвiшча - Джон. Паўстанне ў Белградзе пачалося не ў запланаваны тэрмiн, яго меркавалася пачаць у ноч на суботу, да гэтага часу доктар Цынер, якi выехаў з Ангельшчыны ў сераду вечарам, прыбыў бы ў Белград i ўзяў бы на сябе кiраўнiцтва паўстаннем. Доктар Цынер даведаўся пра паўстанне, пра яго разгром, калi цягнiк прыбыў у Вюрцбург. Ён тут жа вырашыў выйсцi ў Вене. Цынер быў у адчаi i ўвесь час ледзь чутна паўтараў, звяртаючыся да нашага карэспандэнта: 'Чаму яны не пачакалi?' Ён перакананы быў бы ён у Белградзе, увесь рабочы клас горада падтрымаў бы паўстанне. На куртатай ангельскай мове ён расказаў нашаму карэспандэнту надзвычайную гiсторыю сваiх уцёкаў з Белграда ў тысяча дзевяцьсот дваццаць сёмым годзе i паведамiў пра планы, якiя так нечакана не здзейснiлiся. Запiсаў? А зараз слухай уважлiва. Калi не атрымаеш астатнюю частку iнфармацыi праз паўгадзiны, выкраслi ўсё пасля слоў 'прыбыў у Вюрцбург' i працягвай наступным чынам: ...i пасля доўгiх i пакутлiвых ваганняў вырашыў усё-такi ехаць у Белград. Ён быў у адчаi i ўвесь час цiха паўтараў: 'Цудоўныя, смелыя хлопцы! Як я магу кiнуць iх у бядзе!' Крыху ачуняўшы, Цынер заявiў нашаму спецыяльнаму карэспандэнту: ён вырашыў з'явiцца перад судом разам з тымi, хто застаўся жывы, тым самым пацвердзiць сваю рэпутацыю Дон-Кiхота яшчэ пад час суду над Камнецам. Яго папулярнасць сярод рабочага класа цяпер нi для кога не сакрэт, i яго рашэнне можа нарабiць ураду шмат клопату.

Мiс Уорэн перавяла дух i паглядзела на гадзiннiк. Да адыходу цягнiка заставалася толькi пяць хвiлiн.

- Алё! Не кладзi трубку. Вось звычайная лухта наконт Сейвары. Хуценька занатуй. Прасiлi на палову калонкi, але я не маю часу. Дам табе некалькi абзацаў. Мiстэр Куiн Сейвары, аўтар 'Развясёлага жыцця', едзе на Далёкi Ўсход збiраць матэрыял на новы раман 'Паехалi за гранiцу'. Хоць дзеянне новага рамана адбываецца на Ўсходзе, выдатны пiсьменнiк не мае намеру пакiдаць Лондан, ён яго так горача любiць. Ён збiраецца глядзець на гэтыя далёкiя краiны вачыма гаспадара тытунёвага кiёска ў Лондане. Мiстэр Сейвары, зграбны мужчына з бронзавым загарам, вiтаў нашага карэспандэнта на платформе ў Кёльне. У яго грубаватая манера паводзiць сябе - не строй з сябе дурня, я сказала 'грубаватая', гру-ба-ва-тая, - але за ёй хаваецца добрае спагадлiвае сэрца. На просьбу вызначыць сваё месца ў лiтаратуры ён адказаў: 'Мая пазiцыя заснавана на цвярозым розуме, у процiлегласць паталагiчнаму захапленню самааналiзам такiх пiсьменнiкаў, як Лоўрэнс i Джойс. Жыццё - выдатнае поле дзейнасцi для прадпрымальных, энергiчных людзей, для тых, у каго ў здаровым целе здаровы дух'. Мiстэр Сейвары апранаецца сцiпла, але экстравагантна, ён не ўхваляе багемных поглядаў некаторых лiтаратурных колаў. 'Яны аддалi сексу, - сцвярджае ён, па-свойму перафразуючы знакамiтае выказванне Бэрка*, - тое, што прызначана ўсяму чалавецтву'. Наш карэспандэнт нагадаў яму, з якiм шчырым захапленнем ставяцца шматлiкiя чытачы да Эмi Тод, маленькай служанкi з 'Развясёлага жыцця', - тыраж гэтай кнiгi, мiж iншым, дасягнуў ужо ста тысяч. 'Вы - тонкi знаўца жаночага сэрца', - сказаў наш карэспандэнт. Дабрадушна пасмейваючыся, мiстэр Сейвары забраўся зноў у свой вагон. Ён, дарэчы, халасцяк. 'Пiсьменнiк - гэта нешта накшталт шпiёна', весела заявiў ён i памахаў рукой на развiтанне, калi цягнiк ужо нёс яго прэч. Прынамсi, ужо ўсе ведаюць, што высакародная Кэрал Дылейн, дачка лорда Гартвей, будзе выконваць ролю Эмi Тод, служанкi, у кiнакарцiне 'Развясёлае жыццё'. Запiсаў? Ну, зразумела, не на дурняў. А што яшчэ можна было выцягнуць з такой нiкчэмнасцi?

* Эдмунд Бэрк (1729-1797) - ангельскi дзяржаўны дзеяч i пiсьменнiк. Выказванне, на якое спасылаецца мiс Уорэн, на самай справе належыць другому ангельскаму пiсьменнiку Олiверу Голдсмiту (1728-1774).

Мiс Уорэн з трэскам бразнула трубкаю. Доктар Цынер так i не з'явiўся. Яна раззлавалася, але не без злараднасцi. Ён думаў пакiнуць яе на вакзале ў Вене. Яна развесялiлася, уяўляючы сабе, як ён будзе расчараваны, калi ўбачыць яе ў дзвярах свайго купэ. 'Мяне проста так не страсеш, як пыл з ног, - шаптала яна пра сябе. - Гэта з ёй не пройдзе проста так'.

Кантралёр спынiў яе каля бар'ера:

- Fаhrkаrtе, bitte*.

* Бiлет, калi ласка (ням.).

Ён не глядзеў на яе, быў заняты - збiраў бiлеты ў пасажыраў, якiя толькi што прыехалi прыгарадным цягнiком: у жанчын з дзецьмi на руках, у мужчыны з жывой курыцай пад пахай. Мiс Уорэн зрабiла спробу прайсцi.

- Журналiсцкае пасведчанне.

Кантралёр павярнуўся i падазрона агледзеў яе.

- Дзе яно?

- Я пакiнула яго ў сумцы ў вагоне.

Ён забраў апошнi бiлет, склаў усе кардонкi ў акуратны стосiк i дбайна перацягнуў яго гумкаю.

- Дама сказала мне, калi выходзiла з платформы, што ў яе пасведчанне, нагадаў ён ветлiва, але непахiсна. - Яна памахала перада мной кусочкам кардону i панеслася далей, перш чым я паспеў яго разгледзець. Цяпер я хацеў бы паглядзець на гэты кусочак кардону.

- Чорт пабяры! - усклiкнула мiс Уорэн. - Значыцца, сумачку ў мяне ўкралi.

- Але ж дама толькi што сказала, што яе сумачка ў вагоне.

Мiс Уорэн iзноў вылаялася. Яна зразумела - выгляд у яе зараз не на яе карысць: без капялюшыка, валасы ўскудлачаныя, з рота тхне алкаголем.

- Што ж мне рабiць? Мне трэба сесцi ў гэты цягнiк. Пашлiце каго-небудзь са мной, i я аддам яму грошы.

Кантралёр адмоўна пакруцiў галавой:

- Сам я не магу адысцi ад бар'ера, паслаць каго-небудзь з насiльшчыкаў, якiя зараз у зале, на платформу, каб атрымаць грошы за бiлет, я не маю права. А чаму б даме самой не купiць бiлет, а потым запатрабаваць ад чыгункi кампенсацыi?

- А таму, - раз'юшана адказала мiс Уорэн, - што ў дамы няма пры сабе грошай.

- У такiм разе, - спакойна адказаў кантралёр, зiрнуўшы на гадзiннiк, даме давядзецца ехаць наступным цягнiком. Усходнi экспрэс зараз адыходзiць. А што да сумачкi - вам не трэба турбавацца. Можна тэлефанаваць на наступную станцыю.

У бiлетнай зале нехта насвiстваў знаёмы матыў. Мiс Уорэн слухала некалi гэтую мелодыю разам з Джанет - гэта была музыка на словы эратычнай песенькi. Яны слухалi яе, трымаючыся ў цемры за рукi:

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату